Гадавiне пачатку вайны i абароны прысвячаецца...
Сяргей РАСОЛЬКА
22 чэрвеня ў гiсторыка-культурным комплексе «Лiнiя Сталiна» гледачам будзе прапанавана гiстарычная рэканструкцыя эпiзодаў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны. Ваенна-ролевыя гульнi пачнуцца ў 13 i 17 гадзiн i будуць прымеркаваны да 65-й гадавiны пачатку вайны. 25 чэрвеня рэканструкцыя тых далёкiх падзей зноў будзе паўторана.
Паводле слоў дырэктара Дабрачыннага фонду дапамогi воiнам-iнтэрнацыяналiстам «Памяць Афгана» Аляксандра Мятлы, у рэканструкцыi ваенных дзеянняў самога пачатку вайны возьмуць удзел каля 200 чалавек (не лiчачы пiратэхнiчнай групы) — ваеннаслужачых, членаў клуба унiфармiстаў «Салдаты Перамогi». У «баях» возьме ўдзел аўта- i бронетэхнiка, авiяцыя. Спецыяльна да гэтай падзеi Iгар Лучанок напiсаў рэквiем «Умацаваны раён «Лiнiя Сталiна», якi афiцыйна ўпершыню прагучыць менавiта падчас гiстарычнай рэканструкцыi ў гiсторыка-культурным комплексе. Цiкавасць да гiсторыка-культурнага комплексу за апошнi час сапраўды значна павялiчылася. Так, штодзень тут прымаюць ад 5 да 20 толькi арганiзаваных аўтобусных груп, а гэта ад некалькiх соцень да некалькiх тысяч наведвальнiкаў. Спрыяе такому iнтарэсу сярод гледачоў у тым лiку i разнастайнасць экспазiцый на «Лiнii Сталiна». На сёння тут працуюць чатыры новыя пляцоўкi, у прыватнасцi, пляцоўка ВПС, дзе ўстаноўлены пяць самалётаў i тры верталёты, i пляцоўка ППА, на якой можна ўбачыць шэраг ракетных комплексаў, магутных радараў i дальнамераў. Зроблены музей фартыфiкацыйных збудаванняў, якiя звычайна заглыбляюцца ў зямлю, але тут выстаўлены навiдавоку — для зручнасцi агляду наведвальнiкамi. Практычна гатовая «Партызанская вёска», дзе прадстаўлены побыт, умовы жыцця народных мсцiўцаў. Прычым гэта не традыцыйныя зямлянкi, а спецыяльныя збудаваннi, якiя ўзводзiлiся ў партызанскiх зонах, куды так i не змаглi трапiць захопнiкi. Для наведвальнiкаў на «Лiнii Сталiна» часта гатуецца салдацкая каша, а для самых маленькiх гледачоў тут нават набылi спецыяльныя ўзроставыя квадрацыклы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня ў гiсторыка-культурным комплексе «Лiнiя Сталiна» гледачам будзе прапанавана гiстарычная рэканструкцыя эпiзодаў пачатку Вялiкай Айчыннай вай
|
|