21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Печ

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ, Вiцебская вобласць

Простыя рэчы

Рэдкi, вiдаць, знойдзецца чалавек, якога не зачароўвае адкрыты агонь. Вось чаму так любiм мы на ўлоннi прыроды пасядзець каля вогнiшча. Вось чаму ў любым сучасным, больш-менш заможным доме цi на дачы абавязкова прысутнiчае камiн, якi служыць, канешне, i для абагрэву, але найбольш для таго, каб проста пасядзець ля яго, паглядзець на палаючае паленне, на адкрыты агонь. (А помнiце, у савецкiя яшчэ часы, калi пра асабнякi ды камiны большасць з людзей i марыць не магла, прадавалiся электракамiны, у якiх спецыяльная падсветка iмiтавала яго — адкрыты агонь?) Вось чаму нярэдка можна сустрэць такi малюнак: палiцца ў звычайнай хаце плiта, а гаспадар адчынiў яе дзверцы, закурыў i задумлiва глядзiць на агонь. Ад нашых папярэднiкаў гэта, ад тых дагiстарычных часоў, калi вогнiшча, якое прыручыў чалавек, стала яму i выратаваннем ад звера, i месцам абагрэву ў непагадзь, i першай патэльняй, якая рабiла мяса больш прыдатным для спажывання.

Блiжэйшыя да нас папярэднiкi прыдумалi унiверсальную рэч, якая служыла стагоддзямi чалавеку, ды i служыць яшчэ шмат дзе ў вёсках. Яе называюць рускай, але дакладней можна было б назваць усходнеславянскай печчу. А ў рускiм фальклоры ёй увогуле надаюцца цудадзейныя сiлы. У казках нашых суседзяў яна здольная i пiрагi сама пячы, i Ямелю па яго i шчупаковаму жаданню да цара вазiць.

У печы таксама можна зачаравана паглядзець на адкрыты агонь. Ды толькi на пачатку яе палення. Бо галоўнае ў печы — яе функцыянальнасць. У печы гатуюцца стравы для людзей, ежа для хатняй жывёлы. Закрытая заслонкай, яна доўга захоўвае iх гарачымi. Пры паленнi i потым, нагрэўшыся, яна ацяпляе хату. I ўвогуле ў традыцыйнай вясковай хаце печ займае самае галоўнае i па памеры самае вялiкае месца. У вядомага беларускага навукоўца пачатку ХХ стагоддзя Аркадзя Смолiча чытаем: «Увайшоўшы ў хату, бачым направа ад дзвярэй вялiкую печ, проста перад дзвярыма — у левым куце абразы, пад iмi стол, вакол стала тапчаны i ўслоны або зэдлi. За печкаю каля правае сцяны стаяць ложкi, робiцца палок i наогул тут спiць сям’я гаспадара».

Але самае бадай што цiкавае i каштоўнае вынаходства чалавека пры вырабе першай печы — ляжак, якi знаходзiцца якраз над яе чэравам i награецца так, што, не падсцялiўшы якi кажух цi матрац, туды i не залезеш. У зiмовую, суровую пару менавiта тут грэюць косцi старыя, тут, намёрзшыся ў час гульнi на марозе, збiраюцца дзецi. Тут своеасаблiвы, прагрэты, утульны, нават у нечым таемны куток хаты.

Ёсць у народнага пiсьменнiка Беларусi Янкi Брыля аповесць «Нiжнiя Байдуны». Каб спрычынiўся Бог да майго лёсу iнакш i я мог бы мець дачыненне да ўкладання падручнiкаў па роднай лiтаратуры, я абавязкова ўключыў бы гэтую аповесць у школьную праграму. Невялiкая па памеры (якраз для школьнага чытання) аповесць умяшчае ў сабе цэлы гiстарычны зрэз — ад канца ХIХ да другой паловы ХХ стагоддзя — жыцця заходнебеларускай вёскi. Побыт вяскоўцаў, людскiя характары, iх лёсы робяць гэту гiсторыю вельмi цiкавай, пазнавальнай i ў той жа час захапляльнай. I над усiм пануе гумар. Глыбiнны, народны, тонка ўбачаны i перададзены аўтарам. Пiшучы гэтыя радкi, успомнiў, што ў той аповесцi вельмi часта згадваецца i печ. Ды i не можа не згадвацца, бо яна ў вясковай хаце — сярод галоўных. Перагартаў старонкi — сапраўды, так i ёсць. Прывяду толькi дзве вытрымкi.

«У Арэся была тады незамужняя дачка Марыля, таксама здаравенная, не вельмi, як i тата, складная. Але ўсяго дзявочага было ў яе нямала. I дабрадушная. Каля яе прыпасваўся суседскi Вiнцучок, дзяцюк нярослы, але спрытны i памаўзлiвы. Сядзяць мужчыны ў Арэсевай хаце зiмою, яшчэ трохi завiдна, гамоняць ды пакурваюць, а Марыля ляжыць на цёплай пячы жыватом, тырчыць сваiм багаццем угару. Усё ў мужчын нiбы перагаворана, а то яшчэ, здаецца, i не ўсё, i хтосьцi кажа, без усялякага на што-небудзь намёку:

— Вiнцучка нешта сёння няма. Няўжо ён з лесу яшчэ не прыехаў?

— Прыехаў, — спакойна i ўпэўнена, як быццам ведаючы гэта, гаворыць Кураўка. I дадае, кiўнуўшы на печ. — Ужо вунь i санi перавярнуў».

У той жа хаце Арэся. Захацелася яму смажанай бульбы. А жонкi з дачкой няма. Падсмажыць i сам.

«Агонь з печы дзядзька Арэсь высунуў у самыя чалеснiкi, ледзь нi на прыпек, — глядзi што вось-вось загарыцца ў комiне сажа. Вядома ж, якi гаспадар,— калi ён той комiн чысцiў.

У хаце некалькi чалавек суседзяў. Блiжэйшы, якому разам будзе i гарэць, Цiвунчыкаў Жмака сядзiць перад агнём, на лаве, i, па сваiм звычаi, старанна абгрызаючы пазногцi, маўчыць. Потым Жмака памалу ўстаў, спакойна ўзяў з лавы вядро з вадою i, таксама спакойна, пляснуў у печ. I бульба скрэбеная туды, i апонаўка з трыножкаю следам. Жмака спакойна паставiў на лаву вядро, памалу сеў амаль каля яго — i зноў свае пазногцi ў зубы.

— I ты думаес, сто ўзо вермi разумны? — не менш спакойна спытаўся дзядзька Арэсь. — А я сабе ў момант цасу картопры зноў наскрабу».

Так, у нядбайных гаспадароў, якiя не глядзелi за печчу, своечасова не чысцiлi комiна, яна выклiкала немалую небяспеку. Усё-такi адкрыты агонь. Цеплiцца печ — яе так проста адну не кiнеш, ды i малых дзяцей ля яе таксама. I яшчэ адна гаркаватая асаблiвасць. Калi згарала хата — з той цi iншай нядобрай нагоды — то на папялiшчы акрамя асмалкаў i нейкага там абгарэлага жалеззя заставалася толькi печ. Калi ж згарала вёска — то ад яе заставалiся парадкi печаў, з пачарнелымi, выцягнутымi ў неба комiнамi. Вiдаць, бачылi такiя кадры ў ваенных кiнахронiках.

Недзе ў сярэдзiне васьмiдзесятых калектыў рэдакцыi нашай раённай газеты працаваў у падшэфным калгасе. Цi сена, цi салому ўбiралi. Лета было вельмi сухiм i спякотным. I вось над суседняй вёскай Рыбчанi ўзняўся ўгару вялiкi чорны слуп дыму. Пажар. Рэдакцыйны УАЗiк стаяў побач. Ускочылi ў яго, хутка адолелi тыя два кiламетры. Але хату абтушыць было ўжо немагчыма. Нiчога не здолелi зрабiць i пажарныя, якiя хутка прыехалi з недалёкiх Пастаў. Такая суш — хата гарэла як адно суцэльнае i вялiкае вогнiшча. I праз пару гадзiн толькi печ працягнула ў неба сваю руку-комiн.

Цягнуцца адзiнокiя комiны печаў па вёсках дзе-нiдзе i сёння. I не ад пажараў. Старыя хаты, заняпалыя, без наяўных гаспадароў разбiраюць на дровы. Абвяшчаецца тэрмiн для таго, каб знайшоўся, калi ён ёсць, спадчыннiк, афармляюцца неабходныя дакументы — i на злом. Печ жа з комiнам бурыцца ў апошнi наступ на былое жыллё.

Сёння ў райцэнтры ўжо не знойдзеш ў хаце, хоць яна i на вясковы лад, печы. Замянiлi iх плiты для прыгатавання ежы, у плiтах духавыя шафы, духоўкi, каб гэта ежа даўжэй не астывала. Недзе чытаў, што вынаходцтвам духовак абавязаныя мы яўрэйскiм насельнiкам нашай краiны, а менавiта iх субоце, калi нават гатаваць гаспадынi не маглi. Вось i прыдумалi захоўваць гарачыя стравы ў духавых шафах. Ну а для абагрэву — грубка з кафелю цi галандка, як яе яшчэ называюць у нашай мясцовасцi. Недзе ў сямiдзесятыя гады нават у невялiкiх гарадках модным, да таго ж вельмi надзённым i зручным стала правядзенне ў хатах вадзянога ацяплення. Батарэi, трубы — i ўсё завязана на невялiкi кацёл, якi палiўся вугалем, а то i саляркай. Але потым у гаспадароў такiх катлоў узнiклi немалыя праблемы. Рэзка падаражэлi i вадкае, i цвёрдае палiва. Сёння практычна ўсе жыхары, якiя маюць катлы вадзянога ацяплення, выкарыстоўваюць брыкет. Ён адносна танней за вугаль цi салярку, але ж дае шмат адходаў, пастаянна трэба чысцiць катлы. У Паставы падведзены ўжо прыродны газ. На некаторых вулiцах людзi скааперавалiся i дацягнулi яго да ўласных дамоў. Абыходзiцца гэта, праўда, дарагавата, асаблiва калi ў хаце жывуць пенсiянеры. Але затое выгоды непараўнальныя. Цяпло ў доме рэгулюецца звычайным пераключальнiкам.

Ну а што такое мiкрахвалевая печ — вядома кожнай маладой гаспадынi. Праўда, старыя людзi да такiх штуковiн прагрэсу адносяцца досыць скептычна. «А хто яго ведае, што ў той жалязацы грэе, можа, атам якi цi хiмiя». I тут я з iмi ў нечым пагаджуся. Адно — дастаць гарачую курыцу з мiкрахвалёўкi. I зусiм iншае — выцягнуць чыгун з ёй з гарачай пашчы печы, з дымком, з непаўторным пахам.

Дзякуй Богу, што ты яшчэ не толькi ў музейных экспазiцыях, звычайная печ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдкi, вiдаць, знойдзецца чалавек, якога не зачароўвае адкрыты агонь. Вось чаму так любiм мы на ўлоннi прыроды пасядзець каля вогнiшча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика