Пра што думаюць чорныя капальнiкi?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Нядаўна саракагадовы жыхар вёскi Азершчына Рэчыцкага раёна здаў у гарадскi аддзел абласнога ўпраўлення КДБ знойдзены iм у лесе цэлафанавы пакет з патронамi i паўкiлаграмам тратылу. I гэта толькi адзiн прыклад таго, што трэба рабiць, калi ў каго маюцца нейкiя небяспечныя баявыя рэчы: дабравольная здача iх вызваляе чалавека ад крымiнальнай адказнасцi.
На жаль, не перавялiся людзi, якiя, як гаворыцца, гуляюць у крымiнал, сведчаннем чаго з’яўляецца той факт, што недалёка ад населеных пунктаў Прыбар, Рудня Прыбыткаўская, Цагельня i Калiнiна Гомельскага раёна былi знойдзены замаскiраваныя ў лесе схованкi са зброяй часоў Вялiкай Айчыннай вайны — артылерыйскiя снарады, мiны, гранаты ў колькасцi 247 штук. Яны былi знiшчаны ў чэрвенi. А ўсяго з пачатку года аператыўнiкi ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi выявiлi звыш тысячы выбухованебяспечных прадметаў, якiя прыхавалi так званыя чорныя капальнiкi, i разам з супрацоўнiкамi сапёрна-пiратэхнiчных груп абясшкодзiлi iх. Яны папярэджваюць, што ўтойванне зброi можа прыцягнуць яе «гаспадароў» да шасцi гадоў пазбаўлення волi. Дык навошта рызыкаваць?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна саракагадовы жыхар вёскi Азершчына Рэчыцкага раёна здаў у гарадскi аддзел абласнога ўпраўлення КДБ знойдзены iм у лесе цэлафанавы пакет з патр
|
|