21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтапарады

ЧЫСЦIНЁЙ ПА ГАРАЧЫНI

Памыляецца той, хто лiчыць лета самай спрыяльнай парой года для эксплуатацыi аўтамабiля. Летам ваш «жалезны конь» патрабуе не менш увагi, чым зiмой. Асаблiва шмат сюрпрызаў прыпадносiць сваiм гаспадарам аўтамабiль, якi амаль усю зiму прастаяў у гаражы. Менавiта такiм асобам будуць карысныя наступныя парады па эксплуатацыi аўто ў спякотныя днi.

Па-першае, неабходна рэгулярна сачыць за тэмпературай рухавiка i правяраць узровень ахаладжальнай вадкасцi. Пры неабходнасцi пачысцiце радыятар i замянiце тасол цi антыфрыз.

Па-другое, павышаную ўвагу неабходна ўдзялiць стану паветранага фiльтра, якi летам вельмi хутка забiваецца пылам i таполевым пухам. Менавiта забруджаны паветраны фiльтр iстотна змяншае магутнасць рухавiка, якi i без таго пакутуе ад спёкi, а таксама павялiчвае расход палiва.

Па-трэцяе, як мага часцей мыйце свой аўтамабiль. Бо брудны аўтамабiль нават светлага колеру прыцягвае значна больш сонечных промняў, чым чыстая машына цёмнага колеру.

Аўтабяспека

СМЯРОТНАЯ СПЯКОТА

Спякотнае надвор’е ўнесла свае карэктывы i ў сiтуацыю на дарогах краiны.

Як паведамiлi ў прэс-службе ўпраўлення Дзяржаўтаiспекцыi МУС Беларусi, толькi за два «гарачыя днi» — 17 i 18 чэрвеня — у нашай краiне адбылося 81 дарожна-транспартнае здарэнне ( ДТЗ). У вынiку гэтых аварый загiнуў 21 чалавек i 86 — атрымалi раненнi. Увогуле, у чэрвенi ўжо зафiксавана 409 ДТЗ, смяротнымi ахвярамi якiх сталi 74 чалавекi.

Аўтафестываль

АНДЭРГРАУНД АЎТАКУЛЬТУРЫ

З 1 па 3 лiпеня ў Мiнску адбудзецца фестываль самых экзатычных аўтамабiляў пад назвай «Аўтацюнiнгшоу».

На стадыёне Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнiчнага унiверсiтэта, што на праспекце Незалежнасцi, 99, будзе прадстаўлена больш за 100 самых незвычайных аўтамабiляў, якiя можна сустрэць на дарогах Беларусi.

Арганiзатары фестывалю запрашаюць прыняць у iм удзел усiх уладальнiкаў экзатычных аўто. Для гэтага неабходна прыслаць на электронны адрас dima@kozhuro.com, або па факсу (210-57-58) фотаздымак свайго «жалезнага каня» i яго кароткае апiсанне ў адвольнай форме. Заяўкi прымаюцца да 1 лiпеня.

Аўтапрам

НАШЫ АДКРЫЮЦЬ АЎСТРАЛIЮ

Беларускi аўтамабiльны завод рыхтуе да адпраўкi ў Аўстралiю кар’ерныя самазвалы БелАЗ-75306.

Адна з аўстралiйскiх вугальных кампанiй заказала 3 беларускiя самазвалы грузападымальнасцю 220 тон. Гэта будзе першая партыя беларускiх асiлкаў на Зялёным кантыненце.

Аўтарэйтынг

IДЭАЛЬНЫЯ АЎТАМАБIЛI

Амерыканская аналiтычная кампанiя склала рэйтынг iдэальных аўто.

Самай iдэальнай аўтамабiльнай маркай прызнаны карэйскi Hyundai, якi заняў найбольш прызавых месцаў. А ў асобных намiнацыях рэйтынг iдэальных аўто выглядае наступным чынам: у прадстаўнiчым класе гэты тытул атрымалi Lexus LS, BMW 3-Series, Mercury Montego, у сярэднiм класе — Hyundai Sonata, Mercury Milan, у кампакт-класе — Toyota Prius, Ford Focus, у класе ўсюдыходаў — Honda Ridgeline, BMW X-5, GMC Yukon, Nissan Murano, Hyundai Santa Fe, Subaru Forester, у класе мiнiвэнаў — Honda Odyssey.

Аўтадаследаванне

УЗРОСТ ХРЫСТА I АЎТАМАБIЛIСТА

Для жанчын найбольш аптымальны ўзрост для кiравання аўтамабiлем — 33 гады.

Да такой высновы прыйшлi канадскiя вучоныя з унiверсiтэта горада Калгары, прааналiзаваўшы статыстыку дарожна-транспартных здарэнняў. А самыя небяспечныя жанчыны-вадзiцелi — ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Яны вельмi часта агрэсiўна паводзяць сябе за рулём, iгнаруюць правiлы дарожнага руху.

Што датычыцца мужчын, то для iх перыяд «залатога вадзiцельскага веку» — ад 33 да 54 гадоў.

Аўтажарт

«Даiшнiк» спыняе машыну, за рулём якой сядзiць жанчына i гаворыць:

— Прад’явiце, калi ласка, ваша вадзiцельскае пасведчанне!

— А я яго выкiнула!

— Чаму?!

— Ой, у мяне там такi няўдалы фотаздымак, што сорамна каму-небудзь паказваць, асаблiва мужчынам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памыляецца той, хто лiчыць лета самай спрыяльнай парой года для эксплуатацыi аўтамабiля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика