«Полацкi ўмацаваны раён — адзiн з нямногiх, што не прапусцiлi ворага»
Сяргей РАСОЛЬКА
Эксклюзiў На блiжэйшую перспектыву запланаваны работы па аднаўленню доўгатэрмiновых агнявых кропак (ДОТаў) Полацкага ўмацаванага раёна (УР), якi ўваходзiў у комплекс умацаванняў «Лiнiя Сталiна» на колiшняй гранiцы СССР да 1939 года працягласцю ад Карэлii да Чорнага мора. Гэтая iдэя, у прыватнасцi, мясцовых гiсторыкаў i навукоўцаў знайшла актыўную падтрымку старшынi Полацкага гарвыканкама У. Тачылы, старшынi Полацкага райвыканкама В. Палiдаўца, ваеннага камiсара палкоўнiка Г. Нячаева, а затым i Мiнiстэрства абароны, Дабрачыннага фонду дапамогi воiнам-iнтэрнацыяналiстам «Памяць Афгана», шэрагу дзяржаўных устаноў i арганiзацый. У горадзе створана група з аднадумцаў — афiцэраў запасу — у саставе С. Конава, С. Палякова, С. Красоўскага, I. Навiцкага i А. Юртаева, якiя займаюцца распрацоўкай канцэпцыi па ўшанаванню памяцi абаронцаў гэтых рубяжоў. Уласна кажучы, работы па аднаўленню часткi ўмацаванняў Полацкага УРа ўжо распачалiся. Але пра ўсё па парадку...З яго пачыналася «Лiнiя Сталiна» Першая адметнасць заключаецца ў тым, што Полацкi УР (разам з Мазырскiм у Беларускай ваеннай акрузе, Карэльскiм УРам — у Ленiнградскай, Кiеўскiм УРам — ва Украiнскай ваеннай акрузе) фактычна паклаў пачатак усёй «Лiнii Сталiна». У сувязi са складаным мiжнародным становiшчам у 1927 годзе Саветам Працы i Абароны СССР па прапанове начальнiка штаба РСЧА М. Тухачэўскага разглядалася магчымасць будаўнiцтва ў прыгранiчных акругах умацаваных раёнаў, галоўнай задачай якiх з’яўлялася б забеспячэнне правядзення мабiлiзацыйнага разгортвання. У першую чаргу планавалася пабудаваць менавiта названыя вышэй чатыры УРы. Падрыхтоўчыя работы па будаўнiцтву Полацкага УРа пачалiся ў 1927 годзе. Праз год ужо былi пабудаваны першыя чатыры ДОТы на паўднёвым беразе Заходняй Дзвiны (у непасрэднай блiзкасцi ад горада). Аднак шырокiм фронтам работы былi разгорнуты толькi ў 1930 годзе, калi былi ўзведзены 47 збудаванняў. У 1932 годзе будаўнiцтва было ў асноўным завершана, у наступныя гады УРы ўдасканальвалiся. У 1938 годзе агнявая сiстэма Полацкага УРа налiчвала 263 кулямётныя агнявыя кропкi на 452 станкавыя кулямёты i 10 процiтанкавых агнявых кропак, узброеных 45-мiлiметровымi пушкамi ў бранявежах танкаў Т-26. Дарэчы, адзiная ацалелая бранiраваная вежа зараз знаходзiцца ў саставе гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» пад Мiнскам. Бетонная «ахова» ДОТаў на галоўных напрамках магла абаранiць iх гарнiзоны ад пападанняў снарадаў 203-мiлiметровай гаўбiцы. Працягласць УРа па фронту складала 56 кiламетраў, глыбiня «бетоннага пояса» на галоўных накiрунках (Бiгосаўскiм у раёне Баравухi-1 у паўночным сектары i Ветрынскiм у Фарынова ў паўднёвым сектары) дасягала 5 кiламетраў, не на асноўных — каля 2 кiламетраў. Найменшая адлегласць да гранiцы складала 4 кiламетры. Без перабольшвання, такiмi сродкамi гранiца была надзейна прыкрытая. Ускладзеную задачу выканаў цалкам... Першы бой на Полацкай зямлi пачаўся ў 5 гадзiн ранiцы 27 чэрвеня 1941 года каля населенага пункта Кутняты, што ў 15 кiламетрах на захад ад горада. Абарону ў раёне Баравухi-1 савецкiя часцi трымалi да 17 лiпеня, а ДОТы Полацкага УРа працягвалi баi ажно да 19 лiпеня... Полацкi УР, дзякуючы граматна арганiзаванай абароне, працяглы час трымаў нацiск вялiкiх сiл працiўнiка, сарваўшы iх першапачатковыя планы, расказвае дырэктар Дабрачыннага фонду дапамогi воiнам-iнтэрнацыяналiстам «Памяць Афгана» Аляксандр Мятла. Абаронцы рубяжоў не толькi трымалi абарону, але i наносiлi каласальны (i гэта ў першыя днi вайны!) урон ворагу. За час баёў у Полацкiм УРы немцы страцiлi тысячы салдат i афiцэраў забiтымi i параненымi (чырвонаармейцы нават бралi трафеi i палонных, ужо не здольных на супрацiўленне — настолькi моцным i нечаканым для iх быў адпор), мноства аўтамабiльнай i бранятэхнiкi, нават самалётаў на атакаваных савецкiмi часцямi варожых аэрадромах. Дзякуючы мужнасцi i гераiзму байцоў i камандзiраў Полацк не здаваўся ворагу 20 дзён. Аднак бясконца гэтая абарона працягвацца не магла. Нямецкiя часцi абышлi Полацкi УР у накiрунку на Вялiкiя Лукi: з Себежа — з аднаго боку, i праз Лепель, Гарадок мiма Вiцебска — з другога. Полацкi ўмацаваны раён рызыкаваў апынуцца ў акружэннi. Таму i было прынята рашэнне пад прыкрыццём гарнiзонаў ДОТаў вывесцi часцi, якiя засталiся, з гэтай зоны... Аднак уклад Полацкага УРа ў справу барацьбы з ворагам на гэтым не скончыўся. Нават пакiнуты байцамi i камандзiрамi Чырвонай Армii, узарваны i спалены фашыстамi, ён крыху пазней «падсiлкоўваў» партызанскiя атрады з усёй Вiцебскай вобласцi зброяй i боепрыпасамi, што засталiся на месцах жорсткiх баёў. Больш таго, вядома, што ДОТы ў раёне мястэчка Гомель выкарыстоўвалiся партызанамi ў якасцi агнявых кропак для адбiцця нямецкiх карных экспедыцый у 1943 годзе. — Пра гэта амаль нiдзе не пiсалася, аднак Полацкi УР адыграў надзвычай важную ролю i ў Смаленскай бiтве — адной з самых вялiкiх пачатковага перыяду вайны, — працягвае аповед Аляксандр Мятла. — Менавiта мужнасць i гераiзм абаронцаў у тым лiку i ўмацаванага раёна дазволiлi адцягнуць i затрымаць на доўгi час значныя сiлы працiўнiка. I гэтая акалiчнасць незаслужана забытая. Данiна памяцi мужнасцi абаронцаў На месцы першага бою абаронцаў Полацкага УРа з ворагам каля населенага пункта Кутняны 1 лiпеня 2005 года быў устаноўлены мемарыяльны знак. Аднак гэтага было яўна недастаткова для ўшанавання памяцi абаронцаў гэтых рубяжоў. Тым больш што ўжо быў прыклад па стварэнню гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» пад Мiнскам, у стварэннi якога аказалi садзейнiчанне i палачане. Таму сёлета пры актыўнай падтрымцы гарадскiх i раённых уладаў устаноўлены памятны знак на ДАКах Гомельскага ўчастка ўмацаванага раёна, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя (такiя ж знакi будуць устаноўлены i на ДОТах Фарынаўскага ўчастка). Каля мястэчка Гомель актыўнае супрацiўленне ворагу аказалi некалькi ДОТаў, падавiць якое фашыстам удалося толькi пасля таго, як на прамую наводку былi пастаўлены 88-мiлiметровыя зенiтныя пушкi... Аднак i пасля гэтага ацалелыя байцы i камандзiры ўсiмi магчымымi сродкамi бiлi немцаў побач з разбуранымi агнявымi кропкамi. У блiжэйшай перспектыве, паведамiў Аляксандр Мятла, тут плануецца зрабiць спецыяльную пляцоўку — з адноўленым ДОТам i траншэямi, хадамi зносiнаў побач — як некалi быў адчынены Заслаўскi ДОТ-музей. Як мяркуецца, гэта выклiча дадатковы iнтарэс да падзей Вялiкай Айчыннай вайны i да першага яе, самага цяжкага, у прыватнасцi, перыяду.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На блiжэйшую перспектыву запланаваны работы па аднаўленню доўгатэрмiновых агнявых кропак (ДОТаў) Полацкага ўмацаванага раёна (УР), якi ўваходзiў у ком |
|