21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Нашчадкi вогненных вёсак»: сумесная акцыя газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Спаленыя разам з жыхарамi вёскi — сiмвал трагiчнай гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны на Беларусi

Сёння, у Дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны, у Хатынi пройдзе трэцi, заключны этап патрыятычнай акцыi «Нашчадкi вогненных вёсак», якую з пачатку гэтага года праводзяць рэдакцыя газеты «Звязда» i мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Нагадаем, першы этап акцыi прайшоў 22 сакавiка ў Хатынi, другi этап — 17 чэрвеня ў Дальве (апошняя знiшчаная разам з жыхарамi вёска, за некалькi дзён да вызвалення).

На акцыю «Нашчадкi вогненных вёсак» адгукнулася нямала сведкаў ваенных трагедый. «Звязда» рэгулярна расказвала пра лёсы людзей, якiм пашчасцiла выжыць. Тыя з iх, каму дазволiць здароўе, прыедуць сёння ў «Хатынь» пакланiцца памяцi землякоў, якiя загiнулi ў вайну.

У пачатку 1970-х, калi А. Адамовiч, Я. Брыль i Ул. Калеснiк працавалi над кнiгай «Я з вогненнай вёскi», запiсвалi пераважна ўспамiны людзей, якiя ў гады вайны былi сталымi, дарослымi. Але жыццё чалавека, як вядома, не вечнае... Зараз засталiся сапраўды апошнiя сведкi — тыя, хто ў вайну былi дзецьмi i падлеткамi. Паслухаем iх успамiны...

З Мазыра даслаў лiст Сцяпан Iванавiч Мазоль. Апiсаў, што давялося перажыць яму, 9-гадоваму хлапчуку з вёскi Кузьмiчы былой Палескай вобласцi Ельскага раёна. Бацька пайшоў на фронт, i Сцяпан стаў самым старэйшым з мужчын у сям’i — побач з мацi, брацiкам i дзвюма сястрычкамi.

«З часу акупацыi пачалося для мяне жудаснае жыццё... Кузьмiчы знаходзiлiся за 5 км ад станцыi Славечна i чыгункi Оўруч—Калiнкавiчы, дзе размяшчаўся нямецкi гарнiзон. Ён складаўся з венграў, чэхаславакаў i здраднiкаў-палiцаяў пад нямецкiм камандаваннем. Дапамагалi фашыстам i сем’i палiцаяў. Не паспеюць партызаны з’явiцца ў вёсцы — адразу паведамляюць немцам... Аднак вяскоўцы трымалiся мужна, нягледзячы на фашысцкiя пагрозы: за сувязь з партызанамi — смерць, за ўкрыванне яўрэя — смерць...» Сцяпан Iванавiч расказаў, як праз iх хату падтрымлiвалася сувязь з партызанамi.

«Быў дзевяты тыдзень ад пасхi 1943 года. Наляцелi карнiкi ў чорных мундзiрах... Нас разам з iншымi вяскоўцамi схапiлi i пагналi за вёску, да лесу. Сабралi чалавек 200 (жанчын, старых, дзяцей), трымалi да вечара i на захадзе сонца запалiлi вёску, а нас пагналi на Волаўск... Каля ста чалавек расстралялi ва ўрочышчы Пудоўка на плёсе — жывым застаўся толькi муж маёй хроснай мацi Павел Трафiмаў... Астатнiх жыхароў сагналi на ганчарны завод, дзе да вайны выраблялi глiняны посуд (зараз гэта невялiчкая вёсачка Зялёны Бор). Жанчын i дзяцей пагналi ў Славечна, а мужчын сагналi ў драўляны цэх, абклалi яго саломай i падпалiлi. Хто выскокваў з агню, дабiвалi з кулямёта. Там згарэў мой дзядуля Сцяпан Кенька... Што давялося перажыць у час акупацыi — немагчыма забыць. Вайна стаiць перад вачамi — хоць прайшло больш як 60 гадоў. Мне ўжо 74 гады, часам забываю, што ўчора рабiў, а кашмары ад перажытага ў вайну не даюць спаць.

З павагай i ўдзячнасцю за тую справу, якую вы робiце, — каб не забывалi нашы ўнукi i праўнукi пра трагедыю вайны».

* * *

Напачатку было пiсьмо лiтаральна ў некалькi радкоў: я, Ламiнскi Уладзiмiр Раманавiч, нарадзiўся 17 лiстапада 1928 года, маёр у адстаўцы, педагог-гiсторык, цудам застаўся жывым, калi фашысцкiя захопнiкi 30 верасня 1943 года спальвалi маю родную вёску Юркаўка Бацьвiнаўскага сельсавета Крычаўскага раёна Магiлёўскай вобласцi, якая налiчвала ў той час каля сотнi жылых дамоў i надворных будынкаў...

Калiсьцi Уладзiмiр Ламiнскi быў членам карэспандэнцкага пункта газеты «Звязда» па Касцюковiцкаму раёну. Я звязалася з Уладзiмiрам Раманавiчам, папрасiла больш падрабязна расказаць пра ваенныя падзеi.

«22 чэрвеня 1941 года. Бацька мой, Раман Аўсеевiч, звычайны калгаснiк, рана паехаў на падводзе ў Крычаў на базар. Штосьцi тэрмiнова спатрэбiлася набыць з гаспадарчага рыштунку. Мы, дзецi, чакалi, калi прыедзе бацька i прывязе нам чагосьцi «смачненькага». Дзяцей у бацькi было ажно восем.

...Замест падарункаў бацька прывёз страшную вестку — пачалася вайна.. У той час у вёсцы не было радыё... Загаласiла мацi Аляксандра Анiсiмаўна, заплакала горкiмi слязамi бабуля Ганна Iванаўна. На другi дзень вайны на фронт пайшоў бацька, а ўслед за iм i брат Мiкалай. Мы, дзятва, засталiся за дарослых мужыкоў. З немцамi сутыкнулiся, калi яны пачалi наязджаць на вёску, рабаваць мясцовае насельнiцтва, хапаць насiльна моладзь для ўгону ў праклятую нямеччыну.

Пасля дзвюх няўдалых спроб захапiць мяне для адпраўкi ў Германiю, я са сваiмi сябрамi ў вераснi 1943 года перайшлi ў лес, дзе стварылi камсамольска-маладзёжную групу, якую ўзначальваў у лiку iншых сакратар Крычаўскага падпольнага РК ЛКСМБ Барыс Грыгор’еў. У вераснi 1943 года атрымалi загад: з вёскi тайна вывесцi ўсiх былых калгасных коней i кароў вяскоўцаў. Гэта адбылося 29 верасня 1943 года. Пакiнуўшы ў лесе кароў i коней, я дабраўся ў сваю вёску. Узяўшы крыху харчу, мяшочак баявых патронаў i ўкарочаную баявую вiнтоўку, агародамi рушыў у бок лесу. Шчаслiва прайшоў некалькi агародаў. А ў гэты час немцы на матацыклах i iншай баявой тэхнiцы запрудзiлi ўсе вулiцы вёскi. Што рабiць: нi назад, нi ўперад! Не спынiўся, працягваю шлях у лес, бо за вёскай быў вялiкi роў, куды я i рушыў.

...Да гэтага часу нiяк не магу ўцямiць: чаму немцы не стралялi па мне? Адступаючы, немцы стралялi свiней, коней, кароў, курэй. Знiшчалi ўсё, што дыхала. Малыя i старыя пахавалiся ў пограбе. Адзiн жыхар, Раман Стручкоў, зрабiў сховiшча для сваёй сям’i прама на могiлках.

А назаўтра, 30 верасня 1943 года, вёска гарэла. Немцы гойсалi на матацыклах па вулiцы вёскi i ракетнiцамi падпальвалi хаты, свiрны, калгасныя гумны i пунi. Вёска гарэла, як адзiн вялiкi вогненны касцёр. Тушыць хаты не было каму. Я бачыў на свае вочы, як знiшчалася родная вёска.

30 верасня 1943 года мы вярнулiся з лесу. Вёскi ўжо не было. На вулiцах спалi нашы салдаты. Прыйшоў на папялiшча. Адзiн салдат, прачнуўшыся, сказаў: «Вось i гаспадар прыйшоў...».

А назаўтра я на падводзе перавозiў з Крычава на фронт пад Чавусы баявыя гарматныя снарады i скрынi баявых патронаў».

Жыхары вёскi паспелi схавацца, так што, на шчасце, нiхто не загiнуў. Уладзiмiр Ламiнскi даслаў i свой фотаздымак, зроблены ваенным фотакарэспандэнтам 30 верасня 1943 года.

Зусім нядаўна Уладзіміра Ламінскага не стала. Светлая яму памяць.

* * *

Студэнтка БДПУ iмя М. Танка Алена БРАТКОЎСКАЯ прынесла ў рэдакцыю ўспамiны сваёй бабулi Ганны Апанасаўны БРАТКОЎСКАЙ аб трагедыi яе роднай вёскi Беразiнец Слуцкага раёна.

23 лютага 1943 года на досвiтку ў вёску ўварваўся карны атрад. «Эсэсаўцы i палiцэйскiя пачалi заганяць людзей у хаты. Праз некалькi хвiлiн кiнулi чырвоныя ракеты... Павалiў чорны дым. Адусюль даносiлiся стогны i крыкi людзей, жаласлiвы плач дзяцей. Гэта былi апошнiя крыкi, таму што полымя ахапiла ўсю вёску... Вечарам, як усё зацiхла, мы выйшлi з лесу. У вёсцы стаяла мёртвая цiшыня. На пажарышчах дымiлiся недагарэўшыя трупы людзей... Мы не маглi зразумець, праўда гэта цi сон».

У тым вогнiшчы зажыва згарэлi мацi Ганны — Еўдакiя Герасiмаўна (42 гады), брацiк Вова (12 гадоў) i сястрычка Соня (4 гады).

«Мы, што засталiся жывымi, з таго часу жылi ў лесе адной сям’ёй. Партызаны дапамагалi нам, а мы — партызанам. I так жылi да прыходу Чырвонай Армii».

Зараз Ганна Апанасаўна Браткоўская жыве ў вёсцы Шантароўшчына Слуцкага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаленыя разам з жыхарамi вёскi — сiмвал трагiчнай гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны на Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика