21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гасцёўня па-слабодску

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гасцёўня па-слабодску

Самае крыўднае, калі сяляне працуюць толькі з-за таго, што “старшыня так сказаў”. А дзе ініцыятыва?

Ужо нікога не здзіўляе вялікая колькасць адпачывальнікаў, якія не баяцца прамяняць стандартныя мора-пясок на сялянскую хату.  Толькі на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 17 спецыялізаваных сядзіб. Агратурызм пакрысе перастае быць справай асобнага падвор’я. 

У гэтым пераканалася, наведаўшы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў  “Першамайскі і К” у Смалявіцкім раёне. 

Старшыня праўлення СВК Сяргей Лучанок расказвае: 

— Калі б вы толькі ведалі, з чаго пачынаўся наш конна-спартыўны клуб!  Ніхто  не хацеў брацца за аднаўленне. Сённяшняга загадчыка клуба адшукаў выпадкова: вясковы пастух звярнуўся па накіраванне ў інстытут. Я яму дапамог, забяспечыў жыллём. Працы было шмат, цяжкасцей хапала. Ледзь утрымаў хлопца на акладзе. А тут яшчэ яго родныя пратэстуюць, сябры жарцікамі даймаюць: “Конюх!” Затое цяпер клуб папулярны. Ёсць інструктар, які праводзіць заняткі з дзецьмі. А колькі людзей збіраецца да нас на святкаванне Масленіцы! Жадаючых праехацца з ветрыкам на санях альбо верхам — безліч. 

Цікавасць да беларускага побыту праявілі замежныя паслы. Ёсць сярод іх жадаючыя далучыцца да нашай культуры. А для гасцей, якія не супраць таго, каб, прачнуўшыся з першымі пеўнямі, пайсці падаіць карову, зрабіць колькі пракосаў, у вёсцы Востраў, на былым хутары, аднаўляецца старая сялянская сядзіба. 

Тут можна адпачыць усёй сям’ёй. Знойдзецца занятак і для самых непаседлівых, і для тых, каму па душы спакойнае баўленне часу. Асобны будынак адведзены пад залы, абсталяваныя для гульні ў більярд і настольны тэніс. Аматары нацыянальнай кухні не абмінуць кафэ-бар “Гасцёўня па-слабодску”, якую па праву можна лічыць своеасаблівай вясковай прызбай. Бо збіраюцца тут і старыя, і малыя. 

Жыццё стала больш дына-мічным і разнастайным. Вяртаюцца з горада кваліфікаваныя спецыялісты. Моладзь шукае сабе працу бліжэй да дома. Аднак Сяргей Аляксандравіч не ўтойвае  — складанасці яшчэ ёсць: 

— Пакуль новая ініцыятыва не ўсім да душы. Часам  даводзіцца выслухоўваць папрокі ў празмернай апантанасці сферай паслуг. Маўляў, займаецеся не той справай. Але самае крыўднае, калі людзі працуюць толькі з-за таго, што “старшыня так сказаў”. А так хочацца, каб зразумелі: менавіта яны гаспадары на сваёй зямлі! Нядобра, калі перарываецца сувязь пакаленняў, адміраюць нацыянальныя традыцыі. Развіццё агратурызму дае шанц спыніць гэтыя працэсы. З’явіліся наведвальнікі  — і вяскоўцы заварушыліся. Хтосьці захапіўся разбярствам, іншыя лазу пачалі плесці. Вось ужо і кузню плануем адкрыць. 

Адраджэнне народных звычаяў — наступная планка, якую вырашыў пераадолець “Першамайскі”. Нехта ўжо не супраць адзначыць тут вяселле. Але чым сустракаць маладых? Якія песні спяваць? Якія праводзіць абрады? Вось і вырашылі звярнуцца да спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Іван Крук, загадчык кафедры этналогіі і фальклору, адзначыў, што ад гаспадаркі такіх прапаноў не чакалі.  Для студэнтаў універсітэта гэта унікальная магчымасць замацаваць на практыцы атрыманыя веды, адшукаць тэмы для курсавых і нават дыпломных работ. 

Падобныя святы будуць ла-дзіцца на аснове старажытных народных традыцый. Правядзенне Калядак, Купалля, Зажынак і Дажынак   прывабіць большую колькасць турыстаў і адначасова паспрыяе духоўнаму ўздыму мясцовага насельніцтва. На вёсцы патрэбны не проста даяркі, свінаркі і механізатары, лічыць Сяргей Лучанок,  а  і  творчыя самадастатковыя асобы. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика