I зноў «палёнка»
Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА
У Вiцебску супрацоўнiкi ўпраўлення Дэпартамента КДК па Вiцебскай вобласцi сумесна з супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Кастрычнiцкага РАУС выявiлi i знiшчылi падпольны цэх па вырабу фальсiфiкаванай алкагольнай прадукцыi.
Вытворчасць арганiзаваў у сваёй кватэры непрацуючы жыхар абласнога цэнтра. У яго канфiскавана 45 л спiртазмяшчальнай вадкасцi, 10 л фальсiфiкаванай гарэлкi з акцызнымi маркамi, а таксама 70 акцызных марак, больш за 500 гарэлачных этыкетак, больш за 300 вiнтавых коркаў, прыстасаваннi для закаркоўвання бутэлек. На чорным рынку кошт бутэлькi гарэлкi з фальшывай акцызнай маркай на Br200—300 даражэй за такую ж, але без акцызнай маркi. Кошт фальсiфiкаванай гарэлкi ўдвая таннейшы, чым прадукцыi айчынных ЛГЗ. Паводле даных УУС Вiцебскага аблвыканкама, за прайшоўшыя пяць месяцаў гэтага года ў вобласцi ад атручэння спiртазмяшчальнымi вадкасцямi загiнулi 232 чалавекi. За пяць месяцаў падчас праверак апiсана i арыштавана больш за 23 тыс. бутэлек з алкагольнай прадукцыяй на суму больш як Br48 млн. Канфiскавана спiрту амаль на Br12 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску супрацоўнiкi ўпраўлення Дэпартамента КДК па Вiцебскай вобласцi сумесна з супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Кас |
|