Сезонныя клопатыРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 Лiпень — сярэдзiна лета. У гэты час, як правiла, самыя спякотныя днi. Выпадае шмат дажджоў, бываюць частыя навальнiцы. У садах збiраюць сунiцы, спеюць парэчкi, агрэст, малiна, вiшня. На агародах цвiтуць агуркi, кабачкi, бульба.У садзе ў дрэў i кустоў, з якiх сабралi ўраджай, заканчваецца рост маладых парасткаў i пачынаецца закладка пладовых пупышак. Каб атрымаць на наступны год больш пладоў, неабходна падкармiць яблынi, грушы, слiвы i вiшнi, а таксама кусты парэчак настоем птушынага памёту. Патрабуюць увагi i садовыя сунiцы. Пасля збору апошнiх ягад участак апрацоўваюць, выдаляюць пустазелле i вусы, якiя засталiся, зразаюць хворае i сухое лiсце, злёгку рыхляць, пры сухiм надвор’i палiваюць. Увесь лiпень вядзецца барацьба са шкоднiкамi. На агародзе на працягу ўсяго перыяду вядуцца шчодрыя палiвы градак. Лепш закрываць пасевы лёгкiм нятканым матэрыялам, тады вiльгаць пасля палiву будзе захоўвацца значна даўжэй. З гэтай жа мэтай можна замульчыраваць прастору ў мiжрадкоўях тоўстым слоем перагною, торфу, кампосту, перапрэлага пiлавiння, палоскамi таго ж нятканага матэрыялу — толькi тоўстага i чорнага колеру. Таксама ў лiпенi прарэджваюць моркву, буракi, пастарнак, пакiдаючы памiж раслiнамi 4—5 см. Даглядаюць азiмы часнок, выламваюць усе кветкавыя стрэлкi, пакiдаючы iх толькi на тых раслiнах, з якiх плануюць сабраць насенне. Штотыднёва на таматах выламваюць пасынкi (парасткi ў нiжняй частцы куста, дзе няма кветкавых гронак). Высакарослыя памiдоры падвязваюць да шпалераў. З сярэдзiны лiпеня збiраюць першы ўраджай кабачкоў, агуркоў, цвятной капусты. Здымаць плады трэба рэгулярна, каб яны не цвярдзелi i не змяншалi колькасць агульнага ўраджаю. У кветнiку выкопваюць цюльпаны, гiяцынты i iншыя цыбульныя культуры. Цыбулiны прасушваюць пад навесам i захоўваюць да восеньскай пасадкi. Для прафiлактыкi грыбковых захворванняў раслiны апырскваюць 1-працэнтым растворам бардоскай вадкасцi. Для лепшага цвiцення i ўтварэння буйных клубнецыбулiн гладыёлусы падкормлiваюць адзiн раз у тыдзень растворам мачавiны (1 ст. лыжка на 1 л вады) i фосфарна-калiйнымi ўгнаеннямi (25 г суперфасфату i 10 г сернакiслага калiю на 10 л вады). Ружы, калi ў iх з’явiлiся бутоны, падкормлiваюць каравяком (1:20), дадаўшы ў яго 15—20 г амiячнай салетры, 30—35 г суперфасфату i 8—10 г хлорыстага калiю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiпень — сярэдзiна лета. У гэты час, як правiла, самыя спякотныя днi. Выпадае шмат дажджоў, бываюць частыя навальнiцы. У садах збiраюць сунiцы, спеюць |
|