«Саюзная дзяржава дазваляе больш актыўна процiдзейнiчаць стварэнню аднаполюснага свету»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
«Грамадская бяспека ў Саюзнай дзяржаве: папярэджанне экспарту пагроз i кiруемых крызiсаў» — такая тэма была абмеркавана на пасяджэннi круглага стала, якое адбылося днямi ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Яўген МАТУСЕВIЧ, дырэктар навукова-даследчага iнстытута тэорыi i практыкi дзяржаўнага кiравання Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь: — Падчас падрыхтоўкi i правядзення прэзiдэнцкiх выбараў можна было назiраць спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусi. Пры гэтым выкарыстоўвалiся тыя метады, якiя сталi актуальнымi ў апошнiя гады. Размова iдзе аб шэрагу каляровых рэвалюцый, а прасцей — дзяржаўных пераваротах, якiя былi арганiзаваныя спа-чатку ва Усходняй Еўропе напрыканцы 80-х — першай палове 90-х, а пазней i на тэрыторыi былога СССР. Нельга адмаўляць i тое, што такiя спробы прадпрымалiся i на тэрыторыi Беларусi, аднак дзякуючы некаторым аб’ектыўным i суб’ектыўным абставiнам, а таксама актыўнай i зладжанай працы ўсiх арганiзацый, у тым лiку i сiлавых, сваiх мэтаў арганiзатары падобных дзеянняў не дасягнулi i не дасягнуць у блiжэйшай будучынi. Гэтаму перашкаджае адсутнасць расколу палiтычнай элiты Беларусi, дынамiчнае i якаснае развiццё яе эканомiкi, рост навукова-тэхнiчнага патэнцыялу, адукаванасць насельнiцтва i шэраг iншых пазiтыўных фактараў. Вiктар ГУМIНСКI, намеснiк старшынi камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi: — Мы з’яўляемся сведкамi спробаў ЗША навязаць аднапалярны мiр выключна ў iх iнтарэсах. Аднак на гэта не згодна большасць краiн свету. У асобе Саюзнай дзяржавы ўзнiкла i будзе ўсё больш актыўна аб сабе заяўляць новае структурнае геапалiтычнае ўтварэнне, што рана цi позна прывядзе да змянення геапалiтычнай сiтуацыi ў свеце ў цэлым. Гэта не толькi непакоiць, але i раздражняе ЗША. Адсюль усе нашы беды з гэтак званай дэмакратызацыяй. I калi Расii прасцей, то мы гэта адчуваем востра. Мы не паўтарылi памылак кiраўнiцтваў постсавецкiх краiн, дзе ЗША i Захад дасягнулi сваiх мэтаў. Гэтаму садзейнiчала вывучэнне сiтуацыi ў такiх краiнах, вывучэнне прычын рэвалюцый. У вынiку мы ўнеслi шэраг дапаўненняў i змяненняў у заканадаўства, якiя з’явiлiся свайго роду вакцынай i аздараўляльным душам для асобных. Тое, што гэтыя папраўкi прывялi да абурэння асобных спадароў як за межамi, так i ўнутры нашай краiны, сведчыць, што мы паступiлi правiльна. Я ведаю, што падобная рэакцыя была i на асобныя законы, што прымала Дзярждума Расii. Валянцiн СIМIРСКI, намеснiк старшынi камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi: — На мiжнародную сiтуацыю аказвае ўплыў паглыбленне мiжнароднай i рэгiянальнай iнтэграцыi, фармiраванне глабальнай фiнансава-эканамiчнай i iнфармацыйнай прасторы, узмацненне сапернiцтва памiж сусветнымi i рэгiянальнымi цэнтрамi сiлы за пашырэнне свайго ўплыву. Асноўныя супярэчнасцi ў свеце нараджаюцца дзякуючы працэсам глабалiзацыi сусветнай эканомiкi, у рамках якiх узмацняецца барацьба, з аднаго боку, за захаванне аднаполюснага свету, а з другога — за захаванне двухполюснага сусветнага парадку i захаванне дзяржавамi суверэнiтэту i нацыянальнай самабытнасцi. Са стварэннем саюзнай дзяржавы ў нас з’явiлася магчымасць больш актыўна супрацьдзейнiчаць стварэнню аднаполюснага свету. Стварэнне саюзнай дзяржавы дало магчымасць прыняць ваенную дак- трыну, шэраг iншых заканадаўчых актаў, якiя садзейнiчаюць узмацненню абароназдольнасцi нашай дзяржавы. У прыватнасцi, у рамках саюзнага бюджэту мы маем магчымасць выдзяляць сродкi на розныя праграмы, у тым лiку i па лiнii пагранвойскаў. Праводзiцца сумесная палiтыка на мiжнароднай арэне. Валерый НАДТАЧАЕЎ, начальнiк Цэнтра iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Беларусi: — Калi па iнiцыятыве КДБ былi прынятыя папраўкi ў крымiнальнае заканадаўства, супраць нас развярнулася шырокамаштабная iнфармацыйная кампанiя, мэтай якой было дыскрэдытаваць гэтыя меры, паказаць iх «дэманiзм». Аднак перш чым прапанаваць iх, быў вывучаны адпаведны мiжнародны вопыт. Аналагiчныя палажэннi iснуюць i ў заканадаўствах Заходняй Еўропы, а таму мы не вынайшлi тут нейкае беларускае ноу-хау. КДБ Беларусi вельмi цесна супрацоўнiчае з ФСБ Расii. Гэта iнфармацыйнае супрацоўнiцтва, супрацоўнiцтва ў сферы процiдзейнiчання мiжнароднаму тэрарызму, кантрабандзе зброi i iнш. Адносна iнфармацыi ў Iнтэрнэце. Калi ўлiчваць частую ананiмнасць Iнтэрнэт-карэспандэнтаў, то выносiць нейкiя папярэджваннi тэарэтычна можна, але немэтазгодна папярэджваць невядома каго. У тым жа выпадку, калi дакладна вядомы выканаўца або стваральнiк нейкага дакумента, якiя дыскрэдытуюць краiну i, такiм чынам, падпадаюць пад стары або новы артыкул крымiнальнага кодэкса, то тут мэтазгодна праводзiць пэўную працу, у тым лiку i з Мiнiстэрствам iнфармацыi. Аднак нашу працу тут аслабляе тое, што Iнтэрнэт не адносiцца да сродкаў масавай iнфармацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Грамадская бяспека ў Саюзнай дзяржаве: папярэджанне экспарту пагроз i кiруемых крызiсаў» — такая тэма была абмеркавана на пасяджэннi круглага стала,
|
|