Цiшком — нельга
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне У сваю трохпакаёвую кватэру сем гадоў таму мы прынялi нявестку, аддалi маладым самы большы пакой. А нядаўна ў нас з’явiўся зяць, чакаем унука. Падкажыце, цi можам мы, бацькi, без ведама дзяцей раздзялiць асабовы рахунак, большы пакой аддаць дачцэ з зяцем i малым, а меншыя замацаваць за сабой i сынам?Р.I., Мiнск. Не, нельга. Па-першае, асобны фiнансава-асабовы рахунак сведчыць аб наяўнасцi самастойнага права карыстання жылым памяшканнем. Ён адкрываецца пасля заключэння дагавора найму жылога памяшкання, па iм налiчваюцца плацяжы за абслугоўванне жылля i камунальныя паслугi. Таму раздзялiць асабовы рахунак можна толькi пры змяненнi дагавора найму. Па-другое, згодна з жыллёвым заканадаўствам, паўналетнi член сям’i наймальнiка кватэры мае права з пiсьмовай згоды апошняга i iншых пражываючых з iм членаў сям’i патрабаваць прызнання яго наймальнiкам па раней заключанаму дагавору найму замест першапачатковага наймальнiка. Такое ж права ёсць у любога дзеяздольнага члена сям’i ў выпадку смерцi наймальнiка або страты iм права на жылое памяшканне. Паўналетнi член сям’i наймальнiка мае права патрабаваць заключэння з iм асобнага дагавора найму, калi з пiсьмовай згоды астатнiх пражываючых з iм паўналетнiх членаў сям’i i ў адпаведнасцi з прыпадаючай на яго долю плошчай жылога памяшкання (або ў адпаведнасцi з пагадненнем аб парадку карыстання кватэрай, якое заключана памiж яе жыльцамi) яму можа быць выдзелены iзаляваны пакой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сваю трохпакаёвую кватэру сем гадоў таму мы прынялi нявестку, аддалi маладым самы большы пакой. А нядаўна ў нас з’явiўся зяць, чакаем унука
|
|