Чаму вы чытаеце «Звязду»?Пытанне да чытача Аляксандр КАРАЧАН, начальнiк аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама:— «Звязда» выдаецца на беларускай мове. Ужо столькi часу вы не здраджваеце гэтаму прынцыпу i гэта адна з самых галоўных прычын маёй цiкавасцi да газеты. Таксама ў выданнi працуе цiкавы творчы калектыў, якi стварае арыгiнальныя рубрыкi, арыгiнальныя матэрыялы. Журналiсты не баяцца ўзнiмаць вострыя праблемы... I калi я бяру ў рукi газету, то прачытваю яе «ад вокладкi да вокладкi». Часам нейкiя рэчы ў матэрыялах я лiчу спрэчнымi, але гэта ўжо iншая справа... I, яшчэ раз паўтару, газета выходзiць на прыгожай лiтаратурнай беларускай мове.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр КАРАЧАН, начальнiк аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама:
|
|