21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...Байцы, раўненне на сям’ю!

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ХТО КАГО?

Не верыцца цяпер, але ж факт: пяты гадок пайшоў конкурсу «Хто каго?».

Грэшнай справай думалi, што толькi самi мы гады i лiчым, толькi самi i помнiм крылатыя «Ёсць i пiва ў нас i квас, мала весялосцi...», «Ах, якiя хлопцы ды ў белай лодцы!..», «Пасадзiў дзед бабку... Тут. Затым — мiж градак...», «Вось i мы ў маладосцi ўяўлялi з сябе штосьцi...» i многае, многае iншае.

Не, высвятляецца! «Рады вiтаць усiх дэбютантаў, — пiша ў першых радках свайго лiста сп. Гарбачоў з в. Сiнягорская Сенненскага раёна, — але ж прызнаюся: зачакаўся ўжо ясных думак Таiсii Майко, Таццяны Бруевай, Наталлi Гарэлiк, Пятра Звягiнцава... А дзе, дзе парасткi нашы? Побач з Юлiяй Кажура звонкi голас падавалi Вольга Будзько, Iрына Гутар, Дар’я Пляско? Не веру, што маглi яны ўзяць, ды расстацца — з конкурсам, з газетай...».

Мы таксама не верым (бо не хочацца). Але ж жыццё — справа вельмi складаная, усяго ў iм бывае — i таго, што чакаў, а найбольш — таго, што не чакаў, не хацеў... Адмаўляюцца людзi. Не толькi ад газеты... Але ж пра гэта — потым i ў рамках чарговага конкурснага этапу. Распачаць якi хочацца зноў жа хiтрым успамiнам ад спадароў Астроўскiх з Мiнска:

У газеце здымак быў...

Над музыкам — хто нi кпiў!

Але ж хлопец (Вось табе!)

Граў не толькi на трубе!




Малайчына, праўда?! I цяпер вось з жонкаю, з дзiцем не проста перад строем iдуць, па меркаванню спадарынi Чыгрынавай з Вiлейшчыны — рэкламную акцыю робяць (альбо — найсвяцейшую справу). Якую?

Не, не думаюць жанiцца,

Хлопцы з мытняў i мiлiцый...

Правязём ля iх дзяцей,

Мо, асмеляцца хутчэй...

Жарты ж, мiлыя ўсмешкi —

Гэткi жэўжычак пацешны!

Возьме думка й мiльгане:

Каб такi... Ды i ў мяне.

Адчуваеце, куды аўтарка хiлiць? I вельмi правiльна, робiць, бо

Дэмаграфiчны спад у свеце!

Нас меней, меней... А чаму?

Перавялiся ў хатах дзецi...

Байцы, раўненне на сям’ю! —

заклiкае ўсiх сп. Мiцкевiч з в. Лоск Валожынскага раёна.

I як своечасова... Бо да чаго дайшло, панове...

Выпраўляць пара памылкi —

Мы ж радзеем — з кожным днём:

Аднаго вязём з «радзiлкi»,

Двух на могiлкi вязём, —

не ў брыво, як кажуць, заўважае сям’я Астроўскiх... Больш за тое, заклiкае:

Знайце, хлопцы, ваша справа

Баранiць сваю дзяржаву!

I не толькi з карабiнам,

А й штыком, што робiць сына.

Вось тут, на жаль, узнiкаюць складанасцi. Не, не з «работай». Яе, як правiла, моцны пол не цураецца. Слабы — ведае:

Як да ранку цалаваць,

Дык любы за дзеўкай пойдзе.

А як дзетак гадаваць,

То й мiлiцыя не знойдзе, —

пiша Ала Тарасiк з Мiнска. А вось у чым тут справа i хто вiнаваты (той, хто цалаваў цi тая, каго...), добра ведае спадар Сiтнiк з в. Палажэвiчы Старадарожскага раёна. Ён, падобна, прачытаў, з якiмi думкамi маладзiчка са здымка сваю каляску вязе:

Пазнавай, дачушка, татку...

Мне, баюся, — не пазнаць:

Многа хлопцаў зухава- тых

Давялося цалаваць...

Вось тое дзiця i стараецца, узiраецца. Ды яшчэ i голас падае, просiць:

Хлопцы-дзядзькi не дрыжыце,

А чыя я — адкажыце? Хто мой бацька?

...Хоць пытанне

Па-другому, можа, стане,

Раптам высветлiцца тое,

Што бацькоў — было... аж трое.

Буду звацца тады смела

Дзiцянёткам райаддзела!

Мо i нядрэнна гэта? Каб пра сем нянек прыказку не ведаў... Ды i элементарнае турбуе, хто — канкрэтна — будзе грошы даваць?

Так бывае — i ад ментаў

Не прыходзiць алiментаў, —

пiша сп. Гарбачоў. I заўважае, што малых...

гадаваць — цяжкая справа,

Можна «ўскiнуць» на дзяржаву.

У апошнi час, на жаль, вельмi шмат такiх «разумнiкаў»:

На байцоў — АМОН багаты...

Ды наўрад цi знойдзеш тату, —

лiчыць за маленькую Павел Станевiч з Оршы.

А не знойдзеш па дабру, тады прымусам трэба, пераканана Таццяна Вялiчка з Валожыншчыны:

Камандзiр паста- вiў роту

Раiць прызнавац- ца —

«Аўтар» хто, чыя работа?

Хопiць адпiрацца!

...Не прызнаеш за сынка, —

Будзе хлопчык сын палка.

А лепш бы, лепш бы прызнаць! I тады

На сямейку — усiм раўненне:

Ёсць ва ўзводзе папаўненне!

...За дзяўчынку, што ў калясцы

Вып’юць хлопцы не па пляшцы, —

мяркуе Аляксандр Мiхайлавiч Лазоўскi з Навагрудка. I правiльна. Калi, зразумела, там чыста ўсё, без нiякiх сумненняў. А то Павел Станевiч стаў меркаваць, што на здымку:

Камандзiр з сямействам кро- чыць

I за ўсiмi — пiльна сочыць.

Мабыць, думае, што хтосьцi

Усё ж хадзiў да жонкi ў госцi?

Свой погляд i ў Аляксея Каваленкi з Капыльшчыны. Пiша:

Каля Мiнска на краi

Зачынiлi пост ДАI

Сталi хлопцы на пасту...

Дзевак бачаць — за вярсту.

Трэба б iм нешта iншае... Па абавязку службы... А калi так, то зваротная сувязь проста гарантавана. Як пiша Мiхаiл Паўлавiч Дубовiк з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна:

Дзеўкi сцежкi пратапталi

Да вайскоўцаў у атрад

Цi не прыйдзецца мiнiстру

Адкрываць дзiцячы сад?

Хай у яго большай бяды не будзе, праўда? А з гэтай — справiцца. Заадно — прызыўнiкоў сабе падгадуе... Байцоў, арлоў, як з гэтай фатаграфii:

Хлопцы — ўсе, як на падбор.

Толькi дзе ж ты, мой Рыгор?

Быў ён — мiлiцыянер,

Як пiшчом лез у давер —

разам з гераiняй здымка «ўспамiнае» Л.М. Чыгрынава з Вiлейшчыны. I галоўнае — прыгожая ж маладзiчка:

Як Марыя Магдалена,

Як Мадонна з палатна,

З немаўляткам у вазочку

Ты iдзеш, нiбы вясна!

I табе, нават АМОН,

Дасылае свой паклон!

Вiват, жанчына, вiват, мацi! А што датычыцца дзяцей, то за iх — можна не хвалявацца:

Спяць малыя моцным сном

Можна ганарыцца...

Бо вось гэтак беражэ

iх... Мая мiлiцыя!

Вось на гэтай аптымiстычнай ноце (ад сп. Тарасiк) i хацелася б завяршыць свой чарговы агляд. Але ж перш — трэба падвесцi вынiкi. Па прызнанню вялiкага чытацкага журы лепшыя радкi пра кабету, якая некуды з’яджае на лыжах (помнiце здымак?) напiсалi Ганна Вашчыла з Глыбоччыны, Юрый Вiнаградаў з Бабруйска, Вiктар Федарака са Скiдаля, Мiкалай Гарбачоў з Сенненшчыны i А.М. Лазоўскi з Навагрудка. З гэтым, у прыватнасцi, пагадзiлася i малое рэдакцыйнае журы. Так што вiншуем спадара Лазоўскага з узнагародай — падпiскай на дарагую сэрцу «Звязду» на IV квартал. I чакаем (ад яго, ад усiх чытачоў) новых радкоў. Да новага здымка.

Валянцiна ДОЎНАР.

Фота (яно ж — новае конкурснае заданне) Анатоля КЛЕШЧУКА.





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не верыцца цяпер, але ж факт: пяты гадок пайшоў конкурсу «Хто каго?»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика