21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы пагарэлi ў Белаярскiм

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двое грамадзян Беларусi атрымалi лёгкiя траўмы ў вынiку пажару, якi адбыўся 25 чэрвеня ў адным з iнтэрнатаў горада Белаярскi Ханты-Мансiйскай аўтаномнай акругi.

Як паведамiў пракурор Белаярскага Iгар Сёмачкiн, у iнтэрнаце пражывалi 80 чалавек, пераважна нашы суграмадзяне i ўкраiнцы. У вынiку пажару, якi, паводле першапачатковай версii пракуратуры, адбыўся з-за неасцярожнага карыстання агнём, загiнулi чацвёра грамадзян Украiны i адзiн расiянiн. Яшчэ чацвёра ўкраiнцаў i двое беларусаў атрымалi траўмы. Мяркуючы па тым, што нашы суайчыннiкi нават адмовiлiся ад шпiталiзацыi, iх жыццю i здароўю нiчога не пагражае.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

ПАДПОЛЬНАЯ ПЛАНТАЦЫЯ

Беларускiя памежнiкi выявiлi ў адным з прыгранiчных раёнаў Брэстчыны падпольную плантацыю маслянiстага маку плошчай 0,5 гектара.

Як паведамiлi ў Дзяржаўным камiтэце пагранiчных войскаў Беларусi, незаконныя пасевы нарказмяшчальнага рэчыва пагранiчнiкi скасiлi, а зялёную масу вагой 750 кiлаграмаў знiшчылi з дапамогай мiлiцыянераў i дружыннiкаў.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

АХВЯРЫ СУРАГАТУ

Двое маладых мужчын загiнулi, атруцiўшыся «палёнай» гарэлкай.

Здарэнне зафiксавана ў беларускай сталiцы, дзе ў сваёй кватэры былi знойдзены нежывымi двое братоў — 1971 i 1974 гадоў нараджэння, якiя нiдзе не працавалi. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай iх смерцi, хутчэй за ўсё, стала атручванне сурагатамi алкаголю.

Iгар ГРЫШЫН.

ШКОЛА НА «ВЫНАС»

Непрацуючы жыхар Светлагорска, якi, трэба меркаваць, спрабаваў сарваць неблагi куш, быў затрыманы праваахоўнiкамi за падбухторванне да дачы хабару.

Як вынiкае з iнфармацыi з кампетэнтных крынiц, 45-гадовы дзялок прапанаваў дырэктару адной з гомельскiх фiрмаў з дапамогай 10 тысяч долараў ЗША «купiць» будынак спартыўнай школы. Дакладней, за названую суму фiрмачу было прапанавана садзейнiчанне пэўных адказных асоб у вырашэннi гэтага пытання. Да выкрыцця падбухторшчык паспеў атрымаць 3 тысячы долараў ЗША.

Iгар ГРЫШЫН.

«ГРАФА АРЛОВА» ПАДСТАВIЛI...

Закiнуты дом у вёсцы Плебанiшкi, што ў Гродзенскiм раёне, непрацуючы жыхар Скiдаля выкарыстаў для вытворчасцi фальсiфiкаванай гарэлкi.

«Бiзнэсмен» не паспеў развярнуць гаспадарку на поўную моц: у справу ўмяшалiся праваахоўнiкi, якiя i прыкрылi падпольны цэх. На месцы вытворчасцi самапалу было канфiскавана 200 лiтраў этылавага спiрту, 53 лiтровыя пластмасавыя бутэлькi з гатовай прадукцыяй, 400 пустых, 17 бутэлек араматызатара, 3700 этыкетак «Граф Арлоў» i 1,5 тысяча коркаў.

Мiкалай ПЯТРОЎ.

«САЛЁНАЯ» ЗЯМЛЯ

У вёсцы Ракаў Валожынскага раёна праваахоўнiкамi быў затрыманы старшыня Ракаўскага сельскага выканкама.

Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраецца ён у хабарнiцтве. Як мяркуецца, старшыня атрымаў хабар 2 тысячы долараў ЗША ад непрацуючага мiнчанiна за станоўчае вырашэнне пытання аб выдзяленнi ва ўласнасць зямельнага ўчастка. Па факту ўзбуджана крымiнальная справа.

Мiкалай ПЯТРОЎ.`

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое грамадзян Беларусi атрымалi лёгкiя траўмы ў вынiку пажару, якi адбыўся 25 чэрвеня ў адным з iнтэрнатаў горада Белаярскi Ханты-Мансiйскай аўтаномн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика