«Славянскае брацтва-2006»
Тамара КРУЧЭНКА
Па добрай завядзёнцы ў апошнюю нядзелю чэрвеня да Манумента Дружбы, на скрыжаваннi славянскiх лёсаў, збiраюцца вось ужо 31 год прадстаўнiкi Бранскай, Гомельскай i Чарнiгаўскай абласцей. Гаспадыняй мiжнароднага фестывалю «Славянскае брацтва-2006» у Год Мацi была наша краiна.
Цёпла вiталi ўдзельнiкаў народнага веча губернатары Гомельшчыны i Браншчыны Аляксандр Якабсон i Мiкалай Дзенiн, кiраўнiк Чарнiгаўскай абласной дзяржаўнай адмiнiстрацыi Мiкалай Лаўрык, архiепiскап Гомельскi i Жлобiнскi Арыстарх, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расiйскай Федэрацыi Кацярына Лахава, якая агучыла тэкст прывiтання старшынi парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii Барыса Грызлова. Адметнай падзеяй стала i ўручэнне ключоў ад мiкрааўтобусаў губернатарамi Гомельскай i Бранскай абласцей шматдзетным сем’ям Даўгушыных са Жлобiнскага i Клiмаўцовых са Старадубскага раёнаў i абласному цэнтру сацыяльна-псiхалагiчнай дапамогi мацi i дзiцяцi з Чарнiгава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па добрай завядзёнцы ў апошнюю нядзелю чэрвеня да Манумента Дружбы, на скрыжаваннi славянскiх лёсаў, збiраюцца вось ужо 31 год прадстаўнiкi Бранскай,
|
|