Куды iдзе «Апошнi браняпоезд»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi Прэм’ера 4-серыйнай расiйскай карцiны «Апошнi браняпоезд» адбудзецца на Першым нацыянальным тэлеканале 2 лiпеня, напярэдаднi Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.Праўда, дачыненне да мiнi-серыялу Беларусь мае не толькi з гэтай прычыны. Здымаўся «Апошнi браняпоезд» на базе нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм», у маштабных баталiях былi задзейнiчаны беларуская армiя i сiлы МУС. Паравозы, грузавыя платформы, пасажырскiя вагоны даваенных часоў прадаставiлi кiнематаграфiстам нашы чыгуначнiкi, а сярод выканаўцаў галоўных роляў заўважаны Анатоль Кот, Алег Корчыкаў, Iгар Сiгаў i iншыя беларускiя акцёры. Таксама рэжысёр Зiновiй Ройзман запрасiў у акцёрскi ансамбль «зорных» расiянаў: Марыну Аляксандраву, Андрэя Панiна, Дзянiса Нiкiфарава, Андрэя Сакалова, Кацярыну Рэднiкаву... Але паглядзець фiльм варта не толькi з гэтай прычыны. Першыя днi Вялiкай Айчыннай вайны. Лiнiя фронту парушаная, сувязь памiж ваеннымi часткамi перарваная, i незразумела: дзе свае, а дзе ворагi. Корпус генерала Мальцава ўтрымлiвае пераправу на Беразiне, аднак у распараджэннi военачальнiка — знясiленыя салдаты i лiтаральна апошнi браняпоезд, адпраўлены ў дапамогу. Да таго ж блiжэйшы памочнiк Мальцава аказваецца здраднiкам i пераходзiць на бок немцаў. У захопленым ворагам браняпоездзе — некалькi байцоў i дачка генерала Тоня, якая пайшла на фронт без дазволу бацькi. Палонныя байцы i дзяўчына вырашаюць пайсцi на смяротную рызыку i паспрабаваць адбiць браняпоезд у немцаў... Рэжысёр карцiны Зiновiй Ройзман вядомы гледачам як па сучасных серыялах («Блiзняты», «Дронга»), так i па фiльмах савецкага часу («Кодэкс маўчання», «Пароль — атэль «Рэгiна»). Кансультантам серыяла выступiў палкоўнiк запасу Уладзiмiр Сераштан, якi таксама курыраваў стужку «У жнiўнi 44-га», так што за спалучэнне камп’ютарнай графiкi i вiзуальных эфектаў з гiстарычнай сапраўднасцю можна быць спакойнымi. У аснову «Апошняга браняпоезда», дарэчы, пакладзены арыгiнальны сюжэт Глеба Шпрыгава i Леанiда Парахнi аб першых днях Вялiкай Айчыннай вайны. Падчас падрыхтоўкi да здымак аўтарам удалося высветлiць цiкавыя факты з «жыцця» бронепаяздоў. Аказваецца, некаторыя з iх даволi паспяхова адбiвалi атакi нямецкiх дэсантнiкаў i нават вызвалялi ад захопнiкаў невялiкiя населеныя пункты. Цi будзе мець драматычная гiсторыя «Апошняга браняпоезда» пэўны хэпi-энд i цi паўторыць яна поспех такiх сучасных карцiн на тэму Вялiкай Айчыннай, як «На безыменнай вышынi», «У жнiўнi 44-га», «Зорка», мы з вамi, шаноўныя тэлегледачы, даведаемся 2—3 лiпеня. Першыя дзве серыi БТ пакажа ў нядзелю, 2 лiпеня, у 22.20, а заключныя — у панядзелак, 3 лiпеня, у 22.10.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ера 4-серыйнай расiйскай карцiны «Апошнi браняпоезд» адбудзецца на Першым нацыянальным тэлеканале 2 лiпеня, напярэдаднi Дня Незалежнасцi Рэспубл
|
|