Судзейства Iванова выклiкала асуджэннеФутбол. Чэмпiянат свету Калi англiйскi арбiтр Грэм Пол «засвяцiўся» на першынстве, як самы няпамятлiвы, бо не выдалiў з поля харвацкага iграка пасля двух папярэджванняў, i ўспомнiў аб iм толькi пасля прад’яўлення трэцяй жоўтай карткi, то расiянiн Валянцiн Iваноў, наадварот, аказаўся занадта шчодрым i далёка «пераплюнуў» сябра па судзейскiм цэху: у матчы 1/8 фiналу Партугалiя — Галандыя ён паказаў 16 «гарчычнiкаў» i выдалiў з поля чатырох iгракоў. Такiм чынам, ЧС-2006 б’е ўсе рэкорды па колькасцi чырвоных картак.Прэзiдэнт Мiжнароднай федэрацыi футбола Ёзэф Блатэр сказаў, што Iваноў за такiя паводзiны сам заслугоўвае жоўтай карткi i падкрэслiў: «Сваiм умяшаннем арбiтр сапсаваў усю гульню. Матч стаў эмацыянальным i драматычным». Судзействам расiянiна застаўся незадаволены i галоўны трэнер партугальцаў Луiс Фелiпэ Скалары, бо дзякуючы «волi» рэферы яго дружына засталася без двух ключавых футбалiстаў перад чвэрцьфiнальнай сустрэчай — Кашцiньi i Дэку. Партугальскi настаўнiк не мог стрымацца: «Я ўжо 3,5 года трэнiрую зборную Партугалii i ўпершыню ў адным матчы ў мяне выдалiлi двух iгракоў. ФIФА выступае за прынцыпы Fair Play, аднак у час гульнi быў шэраг падзей, што нiяк не адпавядаюць гэтаму паняццю». Прыгадаю, што на Iванова раней ужо скардзiлiся i настаўнiкi зборных Францыi i Швейцарыi. Дарэчы, расiянiн завяршае сваю судзейскую кар’еру пасля турнiру ў Германii. Вынiкi матчаў 1/8 фiналу: Германiя — Швецыя — 2:0 (Падольскi, 4, 12), Аргенцiна — Мексiка — 2:1 (Крэспа, 10, Радрыгес; 98 — Маркес, 6), Англiя — Эквадор — 1:0 (Бэкхэм, 60), Партугалiя — Галандыя — 1:0 (Манiшэ, 23). Сустрэчы 1/4 фiналу: 30.06 — Германiя — Аргенцiна (18.00), 1.07 — Англiя — Партугалiя (18.00). Весткi з мундзiяля Саудаўскi прынц Аль-Валiд Абдул Азiз Аль-Саўд аказаўся зусiм нясквапным. Ён валодае багаццем у памеры 20 мiльярдаў долараў i не пашкадаваў выдзелiць прэмiю для адзiнай афрыканскай каманды, якая прабiлася ў плэй-оф: iгракi Ганы атрымаюць 100 тысяч долараў. Моцны вецер i навальнiца перашкодзiлi жыхарам паўднёвай i паўночнай Германii паглядзець нядзельныя матчы 1/8 фiналу. Асаблiва трансляцыi перарывалiся ў Карлсруэ, дзе парывы ветру дасягалi 110—150 кiламетраў у гадзiну. Некаторыя балельшчыкi занадта блiзка да сэрца прымаюць няўдачы сваiх зборных. Напрыклад, адзiн 60-гадовы японец нават скончыў жыццё самагубствам. Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi англiйскi арбiтр Грэм Пол «засвяцiўся» на першынстве, як самы няпамятлiвы, бо не выдалiў з поля харвацкага iграка пасля двух папярэджванняў, i ўс |
|