На прызы газеты «Звязда»
Барыс ПРАКОПЧЫК
У Гродне прайшлi спаборнiцтвы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў i дзяўчат 1989—1990 гадоў нараджэння ў праграме Алiмпiйскiх дзён моладзi Рэспублiкi Беларусь на прызы газеты «Звязда».
У спаборнiцтвах удзельнiчалi каманды з усiх абласцей i Мiнска. Барацьба была такой упартай, што гродзенцы, якiя ў вынiку сталi чацвёртымi, адсталi ад пераможцаў (Гомельская вобласць) менш чым на шэсць ачкоў. На другiм i трэцiм месцах — каманды з Вiцебшчыны i Брэстчыны. Паводле ацэнкi дзяржаўнага трэнера па лёгкай атлетыцы па Гродзенскай вобласцi Вячаслава Крывецкага, практычна ва ўсiх вiдах спаборнiцтваў былi паказаны даволi высокiя вынiкi, а з некаторымi можна дастойна глядзецца i на мiжнароднай арэне. Да прыкладу, мiнчанцы Наталлi Шаюновай у кiданнi молату толькi дзевяцi сантыметраў не хапiла да 60-метровай адзнакi. З юнацкiм рэкордам рэспублiкi ў васьмiбор’i перамог Эдуард Мiхам, выхадзец з Лунiнца, якi цяпер трэнiруецца ў Гомельскiм вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву. Яшчэ некалькi ачкоў — i быў бы новы сусветны рэкорд сярод юнакоў. Можна адзначыць i Кацярыну Арол з Мiнскай вобласцi, пераможцу ў бегу на 100 метраў (11,9 секунды) i 200 метраў (24,5 секунды). Дарэчы, менавiта Эдуард Мiхам i Кацярына Арол былi ўзнагароджаны спецыяльнымi прызамi «Звязды» як лепшыя спартсмены сярод юнакоў i дзяўчат. ... Напрыканцы першага дня спаборнiцтваў у iх ход «умяшаўся» лiвень, якога ў Гродне даўно не бачылi. Аднак арганiзатары не разгубiлiся: намеснiк галоўнага суддзi па абсталяванню, iнструктар спорткамбiната «Нёман» Галiна Кандакова i яе памочнiкi прыклалi ўсе намаганнi для таго, каб назаўтра праграма спаборнiцтваў была вынанана ў поўным аб’ёме i на належным узроўнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне прайшлi спаборнiцтвы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў i дзяўчат 1989—1990 гадоў нараджэння ў праграме Алiмпiйскiх дзён моладзi Рэспублiкi Бела
|
|