Элегантны кюр
Марыя ЖЫЛIНСКАЯ
З 22 па 25 чэрвеня ў Рэспублiканскiм цэнтры алiмпiйскай падрыхтоўкi коннага спорту i каняводства ў пасёлку Ратамка, што пад Мiнскам, прайшоў этап спаборнiцтваў Кубка свету па выездцы сярод юнiёраў пры падтрымцы Беларускай федэрацыi коннага спорту, Мiнiстэрства спорту i турызму РБ, Мiнскага аблвыканкама i спартыўнага алiмпiйскага фонду Мiнскай вобласцi, кампанii «Marusya».
У нядзелю праходзiў фiнальны этап. Восем мацнейшых наезнiц з Беларусi i Расii выйшлi на сваiх прыгожых маладых скакунах, каб выканаць кюр на «Вялiкi прыз» (Кубак свету). Кюр — прыгожы вiд спаборнiцтва. Пад мiлагучны музычны акампанiмент грацыёзныя скакуны са сваiмi наезнiцамi выконвалi танец — далiкатны, элегантны, вытанчаны. Самым грацыёзным, артыстычным i высокатэхнiчным дуэтам аказалiся беларуска Iрына Лiс са сваiм наравiстым Проблескам. Яны набралi самы высокi бал — 71,5. Iрына i стала ўладальнiцай галоўнага прыза. Поспех у падобных спаборнiцтвах у аднолькавай ступенi залежыць як ад таленту, вопыту наезнiка, так i ад каня, ад iх разумення адзiн аднаго, узаемадзеяння. Спаборнiцтвы абслугоўвала вельмi аўтарытэтная судзейская калегiя пад прэзiдэнцтвам Барнабаса Мандзi (Венгрыя). Членамi яе з’яўлялiся прадстаўнiкi Польшчы (Малгажата Хансен), Расii — Iгар Коган, Украiны — Вера Кiрычэнка, Беларусi — Наталiя Петухова, Наталля Рубашка, Людмiла Глеб. Афiцыйны замежны суддзя — Петэр Энгель з Германii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 22 па 25 чэрвеня ў Рэспублiканскiм цэнтры алiмпiйскай падрыхтоўкi коннага спорту i каняводства ў пасёлку Ратамка, што пад Мiнскам, прайшоў этап спаб
|
|