Вяршыня павiнна пакарыцца
Юрась ШАЎЦОЎ
Беларускi альпiнiст Вiктар Кульбачэнка накiраваўся ў Пакiстан для пакарэння Чагоры — другой па вышынi вяршынi свету (8611 метраў).
Наш суайчыннiк будзе скараць вяршыню ў складзе зборнай каманды, куды таксама уваходзяць спартсмены з Кузбаса, Новасiбiрска i Краснаярскага края. Амаль усе ўдзельнiкi — вопытныя альпiнiсты, якiя не раз уздымалiся на самыя высокiя вяршынi. Чагоры, якая знаходзiцца на мяжы Кiтая i Пакiстана, лiчыцца самай цяжкай з вяршынь. Згодна са статыстыкай, пры пакарэннi Чагоры назад не вяртаецца кожны чацвёрты альпiнiст. Вiной таму — цяжкi рэльеф i пастаянна дрэннае надвор’е. Сонечныя бязветраныя днi бываюць тут гады ў рады. Аднак цяжкая задача не палохае каманду «К2-Кузбас-2006», i пачатак узыходжання назначаны на пачатак лiпеня. Заслужанаму майстру спорту Беларусi В. Кульбачэнку 44 гады, па прафесii ён урач. Вiктар стаў першым беларусам, якi падняўся на Эверэст (1998), таксама неаднойчы ўздымаўся на вяршынi Каўказа, Памiра-Алая, Цянь-Шаня... Удзел Кульбачэнкi ў экспедыцыi часткова фiнансаваў Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi альпiнiст Вiктар Кульбачэнка накiраваўся ў Пакiстан для пакарэння Чагоры — другой па вышынi вяршынi свету (8611 метраў) |
|