Рагулi-нелегалкi
Iгар ГРЫШЫН
Незвычайных парушальнiц дзяржаўнай мяжы адлавiлi ўкраiнскiя пагранiчнiкi: на чужую тэрыторыю прабраўся статак кароў з Беларусi.
Iнцыдэнт зафiксаваны на мяжы Кобрынскага раёна Брэсцкай i Раткаўскага раёна Валынскай вобласцi Украiны. Як паведамiлi ў прэс-службе дзяржаўнай пагранiчнай службы суседняй краiны, 185 кароў былi затрыманы iнспектарам пагранiчнай службы заставы «Самары» Луцкага пагранатрада, прычым дапамагалi яму мясцовыя жыхары. А патрапiлi яны сюды з боку вёскi Дзiвiн, спакусiўшыся, вiдаць, сакавiтай травой. Рагуль-парушальнiц украiнскiя пагранiчнiкi перадалi сваiм калегам з Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайных парушальнiц дзяржаўнай мяжы адлавiлi ўкраiнскiя пагранiчнiкi: на чужую тэрыторыю прабраўся статак кароў з Беларусi |
|