Парад, канцэрт i паветраныя шарыкi
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк Святкаванне Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь сёлета абяцае быць як заўжды маштабным, цiкавым i поўным сюрпрызаў. Некаторыя з iх раскрылi на папярэдняй прэс-канферэнцыi прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры РБ i Мiнгарвыканкама.Паводле слоў начальнiка ўпраўлення мастацтваў Мiнкультуры Мiхаiла Казловiча, цэнтральным мерапрыемствам абяцае стаць канцэрт майстроў мастацтваў, якi пройдзе 1 лiпеня ў Палацы Рэспублiкi. У праграме будуць задзейнiчаны хор iмя Цiтовiча, ансамблi «Сябры» i «Песняры», калектывы Белдзяржцырка i Музычнага тэатра Беларусi, а таксама калектывы з усiх рэгiёнаў рэспублiкi. Сваёй творчасцю прысутных парадуюць Анатоль Ярмоленка, Iрына Дарафеева, Пётр Елфiмаў, Марына Васiлеўская, Ксенiя Сiтнiк i г.д. Як заўважыў намеснiк начальнiка ўпраўлення культуры Мiнгарвыканкама Анатоль Сабiтаў, у планах мэрыi каля 50 разнастайных мерапрыемстваў: ад урачыстага ўскладання кветак i вахтаў Памяцi да «круглых сталоў» i фiзкультурна-спартыўных свят. 3 лiпеня а 11-й гадзiне на пляцоўцы ля абелiска «Мiнск — горад-герой» пачнецца святочны ваенны парад, адразу пасля яго пройдзе маладзёжна-спартыўнае i тэатралiзаванае шэсце. Арганiзатары абяцаюць мноства цiкавых танцавальных кампазiцый, а таксама навiнку — калейдаскоп фiгур з паветраных шарыкаў. Безумоўна заўважным стане i паказ 400 каляровых пано, з якiх падчас шэсця маладыя людзi будуць складваць розныя выявы: бусел у небе, сцяг i герб Рэспублiкi Беларусь i г.д. Адметнасцю сёлетняга свята стане... адсутнасць канцэртнай пляцоўкi на Кастрычнiцкай плошчы. Затое па шматлiкiх просьбах мiнчан, якiм цяжка дабiрацца з мiкрараёнаў да цэнтра, свята прыйдзе ва ўсе аддаленыя раёны сталiцы, усе паркi i iншыя традыцыйныя месцы масавых гулянняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванне Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь сёлета абяцае быць як заўжды маштабным
|
|