Падзяка Прэзiдэнта аб’яўлена 14 студэнтам-выпускнiкам ВНУ краiны
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка аб’явiў Падзяку 14 студэнтам-выпускнiкам вышэйшых навучальных устаноў краiны.
Спецыяльныя лiсты аб аб’яўленнi Падзякi Аляксандр Лукашэнка ўручыць на Рэспублiканскiм балi выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў. За выдатныя поспехi ў вучобе, прыкладныя паводзiны i актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена: Акулiчу Валянцiну Анатольевiчу — студэнту шостага курса педыятрычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага унiверсiтэта; Балваку Аляксандру Канстанцiнавiчу — студэнту пятага курса факультэта хiмiчнай тэхналогii i тэхнiкi Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта; Буранковай Таццяне Аляксандраўне — студэнтцы пятага курса фiзiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта; Глямбоцкай Вользе Валер’еўне — студэнтцы пятага курса фiзiчнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Францыска Скарыны; Дзядзейка Наталлi Сяргееўне — студэнтцы пятага курса факультэта культуралогii i сацыякультурнай дзейнасцi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў; Залеўскаму Анатолю Iванавiчу — студэнту пятага курса матэматычнага факультэта Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя П.М. Машэрава; Калач Кацярыне Iванаўне — студэнтцы пятага курса факультэта эканомiкi i права Магiлёўскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А.А. Куляшова; Лiннiк Алене Аляксандраўне — студэнтцы пятага курса механiка-тэхналагiчнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта; Малашэвiч Вiкторыi Аляксандраўне — студэнтцы пятага курса Iнстытута дзяржаўнага кiравання Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь; Мядзвецкаму Ўладзiмiру Уладзiмiравiчу — студэнту пятага курса факультэта ветэрынарнай медыцыны Вiцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны; Пачабуту Максiму Валянцiнавiчу — студэнту пятага курса факультэта iнфармацыйных тэхналогiй i кiравання Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi; Сазону Канстанцiну Дзмiтрыевiчу — курсанту пятага курса факультэта мiлiцыi Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь; Семенюку Максiму Вiктаравiчу — студэнту пятага курса факультэта фiзiчнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна; Шкуту Аляксею Юр’евiчу — студэнту пятага курса факультэта бiзнэсу i права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка аб’явiў Падзяку 14 студэнтам-выпускнiкам вышэйшых навучальных устаноў краiны |
|