21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыярытэт — якасць i даступнасць меддапамогi

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў 26 чэрвеня са справаздачай мiнiстра аховы здароўя Васiля Жарко.

«Мiнiстэрства аховы здароўя з’яўляецца найважнейшым у краiне, бо адукаваны здаровы чалавек — гэта адзiн з прыярытэтаў нашай дзяржавы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

«Для мяне вельмi важна, каб тыя грошы, якiя мы выдзяляем на здароўе людзей, iшлi туды, куды трэба. Неабходна зрабiць так, каб у краiне не было ўмоў для злачынстваў i процiпраўных дзеянняў у сферы аховы здароўя», — заявiў прэзiдэнт.

Як было даложана кiраўнiку дзяржавы, па вынiках работы ў 2005 годзе ў цэлым забяспечана далейшае знiжэнне дзiцячай i мацярынскай смяротнасцi, пасляаперацыйнай лятальнасцi пры захворваннях, якiя патрабуюць аказання экстраннай хiрургiчнай дапамогi. Знiзiлася смяротнасць ад анкалагiчных захворванняў, iнвалiднасць сярод асоб працаздольнага ўзросту.

За чатыры месяцы гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года колькасць памерлых знiзiлася на 3,3 працэнта, а колькасць народжаных павялiчылася на 1,6 працэнта. У 2002—2005 гадах нараджальнасць узрасла з 8,9 да 9,3 на 1000 насельнiцтва.

Дзiцячая смяротнасць за чатыры месяцы 2006 года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2005 года знiзiлася на 18 працэнтаў i практычна адпавядае ўзроўню найбольш эканамiчна развiтых дзяржаў свету. Мацярынская смяротнасць за названы перыяд знiзiлася на 13 працэнтаў. Захварванне вiруснымi гепатытамi ў гэтым годзе знiзiлася на 44 працэнты.

Дзяржаўныя расходы на ахову здароўя ў разлiку на душу насельнiцтва ў мiнулую пяцiгодку павялiчылiся з $59,3 да $140,5, або ў 2,4 раза. У гэтым годзе яны павiнны скласцi 4,59 працэнта ад ВУП, або Br345 тыс. у разлiку на аднаго жыхара.

У адпаведнасцi з даручэннямi кiраўнiка дзяржавы i праграмай дзейнасцi ўрада дзяржаўныя расходы на ўтрыманне галiны за пяцiгодку павiнны ўзрасцi да ўзроўню не менш як 7 працэнтаў ад ВУП. За апошнiя два гады створана тры рэспублiканскiя навукова-практычныя цэнтры клiнiчнага профiлю («Мацi i дзiця», гематалогii i трансфузiялогii, неўралогii i нейрахiрургii). Створаны дзiцячы кардыяхiрургiчны цэнтр у складзе навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя». У мэтах выканання даручэнняў прэзiдэнта праведзены сур’ёзныя структурныя пераўтварэннi ў сiстэме кiравання. Скасаваны лiшнiя кiраўнiцкiя звёны — гарадскiя аддзелы аховы здароўя. Аб’яднаны арганiзацыi аховы здароўя, якiя абслугоўваюць гарадское i сельскае насельнiцтва.

У гэтым годзе праводзiцца рэканструкцыя двух НДI (анкалогii i траўматалогii) i двух рэспублiканскiх навукова-практычных цэнтраў.

У рэспублiцы актыўна рэалiзуецца галiновая праграма па выкананню дзяржпраграмы адраджэння i развiцця вёскi. Яе асноўныя мэты — паляпшэнне медыка-дэмаграфiчнай сiтуацыi ў вёсцы, пераадоленне адрозненняў у аказаннi медыцынскай дапамогi гарадскому i сельскаму насельнiцтву, лiквiдацыя дыспрапорцый у размеркаваннi рэсурсаў.

У 2005 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту праведзена перааснашчэнне медыцынскiм абсталяваннем аперацыйных залаў i рэанiмацыйных месцаў у 31 цэнтральнай раённай бальнiцы. У гэтым годзе запланавана перааснасцiць 55 раённых бальнiц, яшчэ 31 — у наступным годзе.

На сустрэчы былi таксама абмеркаваны пытаннi падрыхтоўкi Канцэпцыi развiцця аховы здароўя на наступныя гады. Асноўнымi прынцыпамi, як было адзначана, павiнны стаць захаванне i развiццё дзяржаўнай сiстэмы аховы здароўя, рэсурсазберажэнне i эканомiя капiталаўкладанняў, паляпшэнне якасцi i даступнасцi медыцынскай дапамогi. На гэта кiраўнiк дзяржавы звярнуў асаблiвую ўвагу.

Пры правядзеннi будаўнiчых работ i закупак мiнiстр нясе асабiстую адказнасць, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь гатова аказваць замежным грамадзянам як адукацыйныя паслугi ў медыцынскай сферы, так i неабходную меддапамогу. Гэта дасць магчымасць прыцягнуць у рэспублiку значныя сродкi. Прэзiдэнт i мiнiстр аховы здароўя абмеркавалi пытанне стварэння на базе 9-й клiнiчнай бальнiцы рэспублiканскага цэнтра па трансплантацыi i клетачных тэхналогiй. Кiраўнiк дзяржавы адобрыў прапанову аб стварэннi на базе рэспублiканскага цэнтра гематалогii i трансфузiялогii модуля па перапрацоўцы плазмы крывi на лекавыя прэпараты.

У цэнтры ўвагi былi таксама кадравыя пытаннi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў 26 чэрвеня са справаздачай мiнiстра аховы здароўя Васiля Жарко
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика