Сям’я. На «змену» iнтэрнату
Сяргей ГРЫБ
За пяць апошнiх гадоў грамадзяне Беларусi ўзялi на выхаванне ў сем’i больш за 22 тысячы дзяцей-сiрот. Як вынiк, увесь гэты час адзначаецца паступовае змяншэнне колькасцi дамоў-iнтэрнатаў. Паводле слоў кансультанта ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Галiны Рудзянковай, фактычна штогод у краiне зачыняюцца па 2—3 падобныя ўстановы.
Паводле даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, калi ў 2000 годзе ў iнтэрнатных установах краiны выхоўвалася 13,9 тыс. дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без бацькоўскай апекi, то летась iх было ўжо 11,5 тысячы. I адначасова за гэты ж перыяд з 13 тыс. да 16,4 тыс. узрасла колькасць дзяцей, якiя знаходзяцца пад апекай, i з 8,4 тыс. да 9,3 тысячы — дзяцей на ўсынаўленнi. Такiм чынам, зазначае Галiна Рудзянкова, у Беларусi ўдалося вырашыць адно з па-сапраўднаму няпростых пытанняў — дэфiцыту месцаў у «традыцыйных» iнтэрнатах. Тэма адаптацыi паўналетнiх сiрот — асобная. Не сакрэт, што адной з найбольш iх складаных праблем з’яўляецца жыллё. Зрэшты, казаць аб пэўных зрухах тут можна ўжо зараз — пасля прыняцця 565-га ўказа ад 29 лiстапада мiнулага года. У прыватнасцi, гэты ўказ даў права дзецям-сiротам знаходзiцца ў чарзе на сацыяльнае жыллё не з 18 гадоў, а з моманту ўладкавання на выхаванне. Аднак гэта — толькi першыя крокi. Надалей, паведамiла Галiна Рудзянкова, у краiне плануецца развiваць службы постiнтэрнатнай адаптацыi. I пры гэтым, па магчымасцi, ствараць сацыяльныя дамы i сацыяльныя гасцiнiцы, дзе змогуць пражываць сiроты ў час прафесiйнага навучання. Дзецi-сiроты карыстаюцца дадатковымi гарантыямi па занятасцi. Тым не менш знайсцi вакансiю для iх — справа не заўсёды простая. I адной з прычын такой сiтуацыi з’яўляецца непасрэдна ўзровень прафесiйнай падрыхтоўкi сiрот. Каб вырашыць гэту праблему, а таксама даць падлеткам-сiротам прынамсi рабочую спецыяльнасць, зараз у краiне распачынаецца стварэнне новых тыпаў навучальных устаноў — школ-iнтэрнатаў аграрнага, тэхналагiчнага, вайсковага напрамкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За пяць апошнiх гадоў грамадзяне Беларусi ўзялi на выхаванне ў сем’i больш за 22 тысячы дзяцей-сiрот |
|