21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сям’я: ад «а» да «я»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Перавышэнне паказчыкаў смяротнасцi над нараджальнасцю. На жаль, цягам апошнiх гадоў Беларусь не стала выключэннем сярод абсалютнай большасцi краiн Еўропы i сутыкнулася з сур’ёзнай дэмаграфiчнай праблемай. Таму пытаннi падтрымкi сям’i i дзяцей — справа далёка не апошняя. Выплата дзiцячых дапамог, водпускi па цяжарнасцi i родах, iльготы, працаўладкаванне, жыллё — усё гэта стала тэмай чарговай «прамой лiнii» «Звязды». Такiм чынам, на пытаннi чытачоў газеты адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Васiльеўна ШАМЕТАВЕЦ.

Падчас адпачынку па догляду за дзiцем ва ўзросце да 3 гадоў з’явiлася магчымасць часова падзарабiць. Цi не прывядзе гэта да спынення выплаты дзiцячай дапамогi? I цi абкладаюцца «дзiцячыя» выплаты падаходным падаткам?

Алеся КУДРАШОВА, г. Мiнск

— Згодна з нашым заканадаўствам, дапамога па догляду за дзiцем падаходным падаткам не абкладаецца. Гэта, па-першае. Што да другога пытання, то тут трэба мець на ўвазе наступнае: для атрымання дапамогi ў поўным памеры неабходна адпрацоўваць не больш за палову месячнай нормы. Iнакш кажучы, працаваць не больш чым 20 гадзiн у тыдзень.

У адваротным выпадку вы пачняце атрымлiваць дзiцячую дапамогу ў памеры 50 працэнтаў.

Пры якiх умовах можа выходзiць датэрмiнова на пенсiю жанчына, якая выхоўвае дзiця-iнвалiда? I ўвогуле, цi не маглi б вы расказаць, якiмi льготамi карыстаюцца такiя дзецi?

Аксана БОЛАЗЕВА, г. Мiнск

— Пайсцi на пенсiю ў 50 гадоў могуць жанчыны, якiя маюць не менш чым 20-гадовы стаж работы i якiя непасрэдна выхоўвалi iнвалiда з дзяцiнства не менш чым 8 гадоў да яго паўналецця. Сам факт як мiнiмум 8-гадовага асабiстага выхавання iнвалiда з дзяцiнства да паўналецця разглядаецца камiсiяй па прызначэнню пенсiй пры гар- цi райвыканкамах на падставе дакументаў з неабходнай iнфармацыяй. Пры гэтым варта зазначыць, што час, калi iнвалiд з дзяцiнства даглядаўся ва ўстановах з поўным дзяржаўным забеспячэннем, у перыяд «хатняга» выхавання не залiчваецца.

Застаецца толькi дадаць, што такое знiжэнне пенсiйнага ўзросту прадастаўляецца, як правiла, мацi. Аднак варта мець на ўвазе, што мацi, якая ўжо набыла права на пенсiю, мае магчымасць адмовiцца ад сваёй iльготы на карысць бацькi. I ўмова яе атрымання тут вельмi падобная. Права выйсцi на пенсiю на 5 гадоў раней за агульнаўсталяваны ўзрост можа быць прадастаўлена бацьку, якi адпрацаваў не менш чым 25 гадоў i выхоўваў дзiця-iнвалiда не менш чым 8 гадоў да яго паўналецця.

А зараз наконт матэрыяльнай падтрымкi сем’яў, якiя выхоўваюць дзiця-iнвалiда, а таксама льгот. Па-першае, нагадаю, што паводле Закона «Аб пенсiйным забеспячэннi», на кожнае дзiця-iнвалiда прадугледжваецца сацыяльная пенсiя, якая прызначаецца ў органах па працы i сацыяльнай абароне. Памер такой пенсii залежыць ад ступенi страты здароўя. Да прыкладу, пры першай ступенi страты — гэта 150, другой ступенi — 175, трэцяй — 200, а чацвёртай — 250 працэнтаў ад мiнiмальнай пенсii па ўзросту.

Па-другое, апроч пенсii, сем’ям, якiя выхоўваюць дзiця-iнвалiда, выплачваецца штомесячная дзяржаўная дапамога — з моманту нараджэння i да дасягнення iм ўзросту 18 гадоў. Такiя дапамогi выплачваюцца па месцы працы мацi цi, калi мацi не працуе, па месцы працы бацькi. А сам памер гэтых выплат перавышае «стандартны» на 40 працэнтаў i складае на сёння 147 880 рублёў на дзiця-iнвалiда ва ўзросце да трох, i 68 250 рублёў — на дзiця ва ўзросце больш за 3 гады. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што калi непаўналетнi iнвалiд выхоўваецца дома, то дапамогi на ўсiх дзяцей у гэтай сям’i прызначаюцца без улiку сукупнага даходу. Хоць тут ёсць пэўная ўмова — у дадзеным выпадку занятасць (работа, навучанне i г.д.) бацькi цi аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’i ў папярэднiм годзе не павiнна быць меншай за 6 месяцаў. I яшчэ адзiн нюанс. Трэба нагадаць, што на дзяцей-iнвалiдаў, якiя пастаянна пражываюць у iнтэрнатах, дапамогi прызначаюцца толькi на час знаходжання ў бацькоў у перыяд летнiх канiкулаў. Прычым на гэты ж перыяд дзейнiчае i норма аб выплаце дапамог на ўсiх астатнiх дзяцей без улiку сукупнага даходу.

Трэцi iстотны момант. На дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў органамi па працы i сацыяльнай абароне можа прызначацца дапамога на догляд у памеры 65 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мiнiмуму — зараз гэта 105 630 рублёў. Права на такую выплату маюць мацi, бацька цi iншая асоба, якiя не працуюць, не атрымлiваюць пенсii i не займаюцца прадпрымальнiцкай дзейнасцю i да таго ж — фактычна даглядаюць за дзiцем. Праўда, адзначым, што дапамога на догляд прызначаецца незалежна ад ступенi страты здароўя толькi на дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў, а на дзяцей ад 10 да 18 гадоў — пры наяўнасцi другой, трэцяй цi чацвёртай групы.

Чацвёртае. Час догляду за дзiцем-iнвалiдам залiчваецца ў стаж для прызначэння працоўных пенсiй. Пятае. Працуючым мацi дзiцяці-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў прадастаўляецца адзiн свабодны ад работы дзень у тыдзень (i дадаткова — адзiн у месяц) з аплатай у памеры сярэдняга заробку. Шостае. Дзецi-iнвалiды забяспечваюцца бясплатна лекамi i медыкаментознымi сродкамi па рэцэптах урачоў, а таксама маюць права на атрыманне раз у год бясплатнай санаторна-курортнай пуцёўкi на падставе медыцынскiх паказанняў. А тым, хто не скарыстаўся пуцёўкай, выдаецца грашовая кампенсацыя ў памеры 10 базавых велiчынь па стану на 31 снежня таго года, у якiм дзiця не прайшло аздараўленне.

Сёмае. Дзецям-iнвалiдам вызначаны бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога i прыгараднага транспарту (за выключэннем таксi), а пры пражываннi ў сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгародных аўтобусах у межах свайго адмiнiстрацыйнага раёна. I плюс да таго, для такiх дзяцей прадугледжана 50-працэнтная скiдка за праезд на ўнутраных лiнiях паветранага, чыгуначнага, рачнога i аўтамабiльнага транспарту з 1 кастрычнiка па 15 мая, а таксама адзін раз — у астатнi перыяд года. Прычым аналагiчныя льготы распаўсюджваюцца i на асобу, якая суправаджае дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў у паездках. Дарэчы, падставай для прадастаўлення льгот з’яўляецца пасведчанне iнвалiда, якое выдаецца на дзiця ва ўзросце да 18 гадоў медыка-рэабiлiтацыйна-экспертнай камiсiяй, а таксама два лiсткi талонаў на права атрымання праязных дакументаў з 50-працэнтнай скiдкай унутры Беларусi адзiн раз у год з 16 мая па 1 кастрычнiка. За такiмi лiсткамi на дзiця i асобу, якая яго суправаджае, трэба звяртацца па месцы прызначэння пенсii.

I нарэшце. Дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў прадастаўляюцца скiдкi са сфармiраванага кошту навучання студэнтамi i навучэнцамi ў дзяржаўных установах. Прычым, заўважу, што рашэнне аб гэтым было прынята зусiм нядаўна — у маi.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавышэнне паказчыкаў смяротнасцi над нараджальнасцю. На жаль, цягам апошнiх гадоў Беларусь не стала выключэннем сярод абсалютнай большасцi краiн Еўр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика