«...Бо я — беларус»
Газету «Звязда» я выпiсваю гадоў, мо, з 15, з таго часу, як развалiўся Саюз. I не толькi сабе — з 1993 па 2002 год з маёй лёгкай рукi, так скажам, атрымлiваў яе мой сябар.
Што чытаю ў газеце? Усё — ад першай лiтары да апошняй. I таму добра ведаю, што выдаецца «Звязда» з 1917 года, што друкавалася — нават у вайну... Але ж на пачатку нашага сяброўства тыраж у газеты быў пад сто тысяч. Зараз — 38,8. Выходзiць, што мы, беларусы, паступова выракаемся ўсяго свайго — сваёй газеты, культуры, мовы? А калi так, то цi можам мы iмi звацца? Вось пра што разважаю! ...Лiст адпраўляю ў канверце, разам з карткай на розыгрыш прызоў. Не шанцавала мне ў iм нi разу... Але падпiсчыкам «Звязды» я буду ўсё роўна, бо я — беларус! Аляксандр ЧАК, в. Парэчча Гродзенскi раён Не для друку, вiдаць, пiсаў гэты лiст Аляксандр Максiмавiч. Тады — навошта друкуем? Каб сказаць яму i ўсiм чытачам, што шчыра паважаем гэту пазiцыю, каб падзякаваць... Яму i ўсiм, хто ў чарговы раз, з вялiкага спiса газет, выбраў нашу. А яшчэ... Для таго, каб нагадаць, што пошта (мо, i не вельмi «па правілах»..), але можа сёння прыняць падпiску. На «Звязду» — родную газету на роднай мове.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газету «Звязда» я выпiсваю гадоў, мо, з 15, з таго часу, як развалiўся Саюз. I не толькi сабе — з 1993 па 2002 год з маёй лёгкай рукi, так скажам, атр
|
|