21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пустыня» цi рэстаўрацыя?

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

Чалавек i ўлада

У рэдакцыю дайшоў лiст ад жыхароў вёсак Залесна, Пузынаўцы (Шчучынскага раёна) i Мiлькаўшчына (Гродзенскага раёна). У iм людзi скардзiлiся на тое, што на родавых могiлках сям’i Паўлоўскiх, дзе пахаваны бацька, сястра i сваякi вядомай польскай пiсьменнiцы Элiзы Ажэшка, спiлавалi дрэвы, якiя раслi там не адзiн год. («Усюды цяпер вялiкiя пнi, папялiшчы»). Галоўным вiноўнiкам, тым, хто шчыра ўзяўся наводзiць парадак, у лiсце названы старшыня Каменскага сельскага Савета Аляксандр Карук, на чыёй «падшэфнай» тэрыторыi месцяцца азначаныя могiлкi. «Ён будзе карчаваць пнi, пусцiць туды бульдозер, каб усё было пуста, як у пустынi», — гаварылася ў лiсце. Замест спiлаваных старых дрэў старшыня паабяцаў жыхарам пасадзiць новыя (блакiтныя елкi i iнш.), аднак аўтары лiста абурылiся: «Дрэвы тут былi! Навошта iх знiшчаць?.. Затое колькi дроў нарыхтавалi i прадалi!.. Вось такiм чынам некаторыя «рыхтуюцца» да юбiлею (165-годдзя. — Аўт.) вядомай пiсьменнiцы».

Сам Аляксандр Аляксандравiч Карук вiны за сабой не прызнае.

— Я старшынёй не так даўно, — гаворыць ён. — Год таму мяне як кiраўнiка сельскага Савета запрасiлi ў вёску Мiлькаўшчына, што ў суседнiм (Гродзенскiм) раёне, на святкаванне дня нараджэння Элiзы Ажэшкi (у Мiлькаўшчыне калiсьцi быў маёнтак Паўлоўскiх). Там прысутнiчала многа гасцей з Польшчы (студэнты, грамадскiя дзеячы, польскi консул, прадстаўнiкi польскай дыяспары на Беларусi). Пасля правядзення святочнай праграмы ў Мiлькаўшчыне ўсе (i госцi, i арганiзатары) накiравалiся на могiлкi Паўлоўскiх, што ў 12—15 кiламетрах ад Мiлькаўшчыны i знаходзяцца на тэрыторыi нашага сельсавета. Я тады яшчэ не ведаў, што яны сабой уяўляюць i якое запусценне там пануе. Сапраўдныя джунглi, сярод якiх — тры паўразбураныя старыя надмагiльныя помнiкi. Мясцовыя жыхары захоўвалi на могiлках бульбу (навыкопвалi ям), звальвалi смецце. Мне як гаспадару сельсавета было вельмi сорамна за такое непаважлiвае стаўленне да сваёй гiсторыi i памяцi. Для сябе я вырашыў да наступнага дня нараджэння Элiзы Ажэшка (якраз надыходзiў юбiлей) навесцi на могiлках парадак.

Паводле слоў Аляксандра Аляксандравiча, ён доўга прасiў выдзелiць пад гэта грошы. Нарэшце выканкам паабяцаў аплацiць рэстаўрацыю трох помнiкаў (а гэта 6 мiльёнаў 23 тысячы рублёў). Каб рабочым са спецтэхнiкай можна было да iх дабрацца, давялося спiлаваць дрэвы з аднаго боку могiлак. Гэту частку работ — па просьбе Аляксандра Аляксандравiча — правяла брыгада пiлавальшчыкаў мясцовага прадпрыемства «Аграхiм», якому ў якасцi аплаты старшыня прапанаваў зваленыя ствалы. Для далейшага добраўпарадкавання тэрыторыi могiлак таксама патрэбна была тэхнiка. Яе на некалькi дзён — абсалютна бясплатна — прадаставiў старшынi мясцовы фiлiял «Гроднааблгаза».

— На расчыстцы, акрамя мяне, працавалi мой сакратар, настаўнiца гiсторыi з мясцовай школы i яшчэ некалькi добраахвотнiкаў, якiя згадзiлiся ўнесцi свой уклад у добрую справу, — прызнаецца старшыня. — Да дня святкавання 165-годдзя Элiзы Ажэшка мы паспелi зрабiць чатыры пятыя ўсяго запланаванага аб’ёму работ (адрэстаўравалi помнiкi, вывезлi смецце, засыпалi ямы, забетанiравалi агароджу), каб было не сорамна прымаць у сябе замежных гасцей. У далейшым плануем выкласцi пляцоўку i сцяжынку да помнiкаў плiткай, а замест спiлаваных дрэў высадзiць на могiлках туi i блакiтныя елкi.

— Работа была праведзена сапраўды вялiкая, — прызналася журналiсту настаўнiца гiсторыi Каменскай сярэдняй школы Соф’я Кахновiч, якая брала ўдзел у добраўпарадкаваннi могiлак. — Наш савет школы ў свой час звяртаўся ў райвыканкам з просьбай аб рэканструкцыi помнiкаў Паўлоўскiх. Вельмi прыемна, што ў Аляксандра Аляксандравiча атрымалася знайсцi падтрымку гэтай iнiцыятыве.

Грамадскае аб’яднанне «Polska Macierz Szkolna na Bialorusi» даслала пiсьмовую падзяку старшынi Каруку: «... Дазвольце ад iмя прыхiльнiкаў творчасцi Э. Ажэшка выказаць Вам глыбокую ўдзячнасць за той велiзарны ўклад у добраўпарадкаванне родавых могiлак сям’i Паўлоўскiх у вёсцы Залесна Шчучынскага раёна, што з’яўляецца заўважным сцвярджэннем захавання памяцi аб вялiкай пiсьменнiцы i беражлiвага стаўлення да ўсяго, што з’яўляецца адвечна дарагiм для кожнага чалавека любой эпохi. Нам як прадстаўнiкам польскай дыяспары i грамадзянам Рэспублiкi Беларусь удвая прыемна, што мясцовыя органы ўлады надалi такую вялiкую ўвагу добраўпарадкаванню месцаў, звязаных з жыццём i творчасцю Э. Ажэшка, бо доўгiя гады родавыя могiлкi яе сям’i знаходзiлiся ў вельмi запусцелым выглядзе...».

Атрымалася бура ў шклянцы вады. Дрэў, сапраўды, шкада, але няўжо рэстаўрацыя помнiкаў i добраўпарадкаванне могiлак не былi гэтага вартыя? Прынамсi, на многiх могiлках спiлаванне дрэў — звычайная практыка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю дайшоў лiст ад жыхароў вёсак Залесна, Пузынаўцы (Шчучынскага раёна) i Мiлькаўшчына (Гродзенскага раёна). У iм людзi скардзiлiся на тое, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика