21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Замест iнтэрнатаў — дамы сямейнага тыпу

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Большасць дзяцей, якiя нарадзiлiся з фiзiчнымi цi псiхiчнымi недахопамi, выхоўваюцца ў спецыялiзаваных дамах-iнтэрнатах. Калi яшчэ гадоў сем таму асноўны прынцып утрымання ў гэтых установах абмяжоўваўся простым «накармiць-апрануць», то зараз уся сiстэма арганiзацыi жыцця ў iнтэрнаце для дзяцей с асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця значна прасунулася наперад. Знiклi самi тэрмiны «невыхоўваемыя», «ненавучаемыя». Зараз усе маленькiя людзi, нават, здавалася б, з самым жорсткiм псiхiятрычным альбо медыцынскiм дыягназам, увесь час праходзяць праз развiваючыя праграмы. У краiне пабудавана 56 сацыяльных цэнтраў дзённага знаходжання для дзяцей-iнвалiдаў. А ў Гомелi адчынiлася аддзяленне кругласутачнага знаходжання для дзяцей з асаблiвасцямi ў развiццi. Пяць дзён на тыдзень за iмi сочаць вопытныя педагогi, а на выхадныя дзяцей забiраюць дадому бацькi.

У Беларусi ўсе асноўныя клопаты аб стане iнтэрнатаў i лёсах iх выхаванцаў ляжаць на дзяржаве. Часткова дзеткам дапамагаюць i дабрачынныя аб’яднаннi. Адно з iх, пад назвай «Свет без межаў», падтрымлiвае Багушэўскi дом-iнтэрнат. Апошнiм часам выхаванцы гэтай установы, i што бачна нават на першы погляд, адчуваюць сябе някепска. Адчынiўся сэнсорны пакой, камп’ютарны клас, музычная студыя. Яшчэ год таму некаторыя з дзяцей, якiя выхоўваюцца тут, не ведалi, што такое музычны iнструмент. Зараз яны граюць на гiтары, спяваюць песнi. Як падкрэслiла начальнiк галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Надзея БАСЮК, па прыкладу Багушэўскага iнтэрната ва ўсiх дзевяцi спецылiзаваных установах краiны трэба ўводзiць дадатковыя пасады, такiя, як музычны тэрапеўт i iншыя.

— Праграма «Дзецi Беларусi», прынятая на перыяд з 2006 па 2010 год, прадугледжвае развiццё iнтэрнатных устаноў для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. У гэтым накiрунку мы i працуем зараз. Пры гэтым ужо некалькi гадоў таму мы адмовiлiся ад будаўнiцтва вялiкiх устаноў, разлiчаных на 150—200 чалавек, — паведамiла Надзея Басюк. — Замест iх плануецца стварэнне мiнi-iнтэрнатаў, з колькасцю выхаванцаў каля паўсотнi. Гэта дапаможа педагогам i выхавальнiкам займацца з усiмi дзецьмi. Апроч таго, у краiне павiнны з’явiцца i 154 сацыяльныя цэнтры для дзяцей з асаблiвасцямi развiцця. Такiм чынам, у будучым умовы ўтрымання для iх будуць больш «хатнiмi», наблiжанымi да сямейнай атмасферы.

— А што можна сказаць наконт адносiнаў да людзей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця з боку грамадства?

— Для дасягнення поспеху трэба весцi працу, нават пачынаючы з дзiцячага сада, з усiмi членамi грамадства. Большасць сем’яў, на жаль, адмаўляюцца ад свайго дзiцяцi, якое нарадзiлася з псiхiчнымi або фiзiчнымi асаблiвасцямi. Але сучасная медыцына можа «падказаць» бацькам, што iх дзiця народзiцца з пэўным адрозненнем у развiццi. I калi весцi псiхалагiчную работу, калi спецыялiсты падрыхтуюць мацi, то пасля з’яўлення на свет такое дзiця не трапiць у iнтэрнат.

Адна з галоўных праблем дзiцячых iнтэрнатаў — лёс выхаванцаў пасля дасягнення паўналецця. Так званая постiнтэрнатная адаптацыя — падрыхтоўка да самастойнага жыцця, на сённяшнi момант асаблiва востра стаiць для дзяцей з псiхафiзiчнымi асаблiвасцямi развiцця. Большасць з iх застаецца жыць па-за сценамi сацыяльнай установы. Аднак на сёння ўжо ёсць спробы вырашэння гэтай праблемы — стварэнне дамоў iндывiдуальнага пражывання. Гэты праект пачаў ужо сваю дзейнасць — выхаванцаў навучаюць навыкам самастойнага жыцця, пачынаючы з гатавання ежы, набыцця адзення ў краме. У iдэале, калi пасля паўналецця такi чалавек «выходзiць у свет», ён будзе жыць у спецыялiзаваным доме, у асобнай кватэры, у стане знайсцi работу i забяспечыць сябе. Такiм чынам, на гэта будуць арыентавацца iнтэрнаты нашай краiны, усё залежыць ад працы з дзецьмi, ад дзейнасцi педагогаў, выхавальнiкаў. Практыка i вопыт сведчаць, што нават на сённяшнiм, пачатковым этапе, сiстэма прыносiць вынiкi. Начальнiк аддзела сацыяльных устаноў Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнаблвыканкама Таiсiя ГУРКО адзначае:

— У гэтым годзе два падлеткi з Iвянецкага дома-iнтэрната паступаюць у ВНУ. Калi яны пачнуць вучыцца, плацiць за iх будзе аблвыканкам. Яшчэ тры чалавекi, якiя раней знаходзiлiся ў iнтэрнаце, ужо атрымлiваюць вышэйшую адукацыю таксама за кошт абласнога бюджэту. Гэта дасягненне i дырэктараў iнтэрнатных устаноў, якiя пастаянна развiваюць сiстэму выхавання, i Мiнскага аблвыканкама, якi пастаянна дапамагае матэрыяльна. На сёння нiводная з сацыяльных устаноў Мiншчыны не мае сур’ёзных цяжкасцяў з рамонтам памяшканняў, матэрыяльна-тэхнiчным станам. Сем’i, у якiх выхоўваюцца дзецi з асаблiвасцямi ў развiццi, атрымлiваюць сацыяльнае жыллё. Калi мацi сядзiць дома i даглядае за дзiцем, ёй залiчваецца працоўны стаж. Дзяржава гарантуе сацыяльныя льготы, пенсiю.

У Польшчы, Швецыi i iншых краiнах некаторыя дзецi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця працуюць — гандлююць дробязямi, прыбiраюць вулiцы, нават займаюцца прадпрымальнiцтвам. Зразумела, не ўсе выхаванцы, стаўшы дарослымi, могуць штосьцi рабiць, на сёння, прынамсi, большасць застаецца ў iнтэрнаце. Але частка дзяцей у нашай краiне атрымлiвае на базе ўстановы працоўную адукацыю — здаюць экзамены на трэцi разрад на веданне слясарнай або рамонтнай справы. Дзяўчат вучаць пляценню з саломкi. Такiм чынам, некаторыя здольныя знайсцi працу. А вось ужо з пошукам вакансii пачынаюцца праблемы:

— Складанасць для такiх дзяцей не ў тым, што яны будуць дрэнна выконваць свае абавязкi, а ў адносiнах працадаўцы, — працягвае Таiсiя Гурко. — У нас не сфармiравалася свядомасць, што гэтыя дзецi нiчым не адрознiваюцца. Але з iмi трэба займацца, каб яны адаптавалiся на новым месцы. На сёння тры чалавекi не могуць знайсцi сабе працу — акрамя ўсяго, iм трэба прадаставiць жыллё i прапiску. Зараз мы вядзём перамовы. Спадзяюся, што паспяхова пераадолеем цяжкасцi, i дзецi знойдуць сваё ўласнае шчасце.

Дзмiтрый АЛЬФЕР,

Вiцебская вобласць — г. Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць дзяцей, якiя нарадзiлiся з фiзiчнымi цi псiхiчнымi недахопамi, выхоўваюцца ў спецыялiзаваных дамах-iнтэрнатах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика