21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Георгiй КАЛДУН: «Фабрыкай зорак» трэба перахварэць...»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не люблю, прызнацца, калi прадзюсары выводзяць на свет Божы няўцямнае дзяўчо цi хлопца i абвяшчаюць, што гэта, маўляў, «зорка», а ну, хутчэй любiце яе. Куды больш павагi i цiкавасцi выклiкаюць людзi, якiя да ўсяго даходзяць самi, i сваiмi ўзлётамi i падзеннямi абавязаны толькi сабе...

На Георгiя Калдуна я «палявала» даўно, а сустрэла амаль выпадкова, падчас музычнага тэлепраекта ў Мiрскiм замку. Прызналася: «Хачу пагаварыць, толькi не пра брата». — «Ды няўжо? Як здорава!» — узрадаваўся спявак. Пазней, праўда, высветлiлася, што да шумiхi вакол малодшага брата Дзiмы, з якога расiйскiя прадзюсары робяць «паўфабрыкат», ён ставiцца спакойна, i заўжды гатовы служыць крынiцай iнфармацыi. «Няхай людзi перахварэюць «Фабрыкай зорак», пройдзе час, i ўсё стане на належныя месцы», — сцвярджае Георгiй.

Аўтарам «каверзнага» пытання, хто з братоў лепш спявае (насамрэч ёсць спецыялiсты, якiя лiчаць двух такiх розных юнакоў канкурэнтамi? — Аўт.), жартам адказвае: «У нас у сям’i раздзяленне: адзiн сiмпатычны, а другi лепей спявае». Ён увогуле многа i трапна жартуе, а яшчэ вельмi хутка i чыста гаворыць — КВЗшны вопыт, ведаеце... Але давайце пра ўсё па парадку i з першых вуснаў.

— У вас што, уся сям’я займаецца музыкай?

— Ну, калi лiчыць мяне, брата i калiсьцi тату, то можна сказаць i так. Але музычнай адукацыi нi ў мяне, нi ў Дзiмы няма, проста мы добрай музыкай захапляемся, на ёй выраслi. Таму музыкантамi нас хутчэй можна назваць з прычыны канчатковага вынiку.

— А мацi?

— Заўважана нiколi не была. Хоць калыханкi ў дзяцiнстве мне спявала, i як быццам асаблiвай траўмы гэта не нанесла. (Смяецца.) Затое зараз, па даволi трагiчных прычынах, гэта адзiны наш самы блiзкi чалавек, таму ўсю сваю музыку мы прыносiм да яе. Яна самы галоўны i важны слухач.

— 9 гадоў — не настолькi вялiкая рознiца ва ўзросце, каб не паспрабаваць спяваць разам. Чаму нiхто не чуў пра дуэт братоў Калдуноў?

— У нас быў толькi адзiн эксперымент — у БДУ. Упраўленне культуры прапанавала: адзiн пяе адну песню, другi другую, i потым яшчэ адну разам. Так, пазабаўлялiся. Яшчэ мы думалi на «Фабрыцы» праспяваць дуэтам, падчас адной з Дзiмiных намiнацый: ён больш упэўнена адчуваў бы сябе на сцэне, бо мы прыкладна ў адной манеры спяваем... Але нешта там не заладзiлася ў перамовах з Дробышам. Ну, не атрымалася, гэта не трагедыя — урэшце, не гэта ж было сэнсам iснавання i галоўнай творчай задачай.

Пра «Фабрыку» i iншыя конкурсы

— Лiтаральна зараз стала вядома, што ты не трапiў у фiнал «Новай хвалi». Тое ж было з «Еўрабачаннем-2005»: у 15 фiналiстаў трапiў, а далей не прайшоў. Не крыўдна так — спынiцца ў кроку ад перамогi?

— Не крыўдна. Такiя конкурсы — гэта ж не агляд таленавiтай моладзi Маскоўскага раёна, трэба адэкватна сябе ацэньваць. Ты прыходзiш «з вулiцы», цябе не ведаюць — iншыя ўдзельнiкi ўжо вядомыя, з iмёнамi, а ты нiхто. I ў гэтым ёсць пэўны кураж, каб прабiцца не iмем, а сваiмi сiламi. Скажам, калi падаюць заяўкi каля 7 тысяч выканаўцаў з 30—40 краiн, i ты ўваходзiш хоць бы ў лiк 130 фiналiстаў — гэта, па-мойму, неблагi паказчык. Зразумела, лепш калi быць, то быць першым, але даўно вядома, што месцы на многiх конкурсах папросту прадаюцца. Да таго ж я нiколi не любiў, калi канкурсантаў ставяць у лiнеечку i параўноўваюць — чаму i не намагаўся ўдзельнiчаць у «Фабрыцы». Па-мойму, ацэньваць павiнен толькi канчатковы спажывец, слухач, а не нейкае журы. Калi на тым жа «Народным артысце» сядзiць Лайма Вайкуле i расказвае, што ў мяне няправiльнае гуказдабыванне — прабачце, хiба яна найлепшы прафесiянал у вакальным плане, гэта ж не Долiна альбо Градскi! Так што я нiколi не смуткую з-за падобных рэчаў. Гэта чарговы конкурс, не больш за тое.

— Неяк ты казаў, што для «Фабрыкi зорак» папросту «стары»...

— Калi параўноўваць з тамтэйшымi 16—17-гадовымi хлопчыкамi i дзяўчынкамi, то так. Магчыма, пахвалюся, але ў 16 гадоў я спяваў лепей, чым некаторыя з iх. Да таго ж, калi мне было 16, падобных праектаў яшчэ не iснавала. А калi б нават былi, я не мог сабе дазволiць, як зараз Дзiме, на няшчасную стыпендыю ў 7—8 долараў паехаць у Маскву i кiнуць усё тут. Вымушаны быў зарабляць грошы. Зараз абставiны больш спрыяльныя, таму Дзiму ў пэўным сэнсе лягчэй. ...Нават калi я трапiў бы на «Фабрыку зорак», не ведаю, аб чым размаўляў бы з насельнiкамi «Зорнага дома». Хтосьцi з нас дакладна звар’яцеў бы, цi я ад iх, цi яны ад мяне. (Смяецца.) Дзiма сам кажа, што адчувае пэўную дэградацыю, «тупее». А яшчэ — мне кантракт на 7 гадоў не патрэбны.

— Зразумела, «Фабрыка» табе не патрэбна. А на якiх конкурсах усё ж ёсць магчымасць убачыць i пачуць Георгiя Калдуна?

— З улiкам таго, што ў снежнi мне будзе 30 гадоў, а большасць конкурсаў маюць абмежаваннi якраз да 30, то... Магчыма, налета зноў паспрабую прайсцi на «Новую хвалю», але хутчэй за ўсё, на ўзроўнi забавы, выключна для сябе. Расцэньваць конкурсы як апошнi шанц прабiцца — лухта ўсё гэта! Лiчу, больш важная задача — зарабляць грошы тым, што я ўмею i што мне падабаецца рабiць.

— Iгнараванне «Славянскага базару» — гэта свядома цi выпадкова?

— Я не iгнарую «Славянскi базар», я нiчога не ведаю пра адбор! Хоць пра маё iснаванне ведаюць кампазiтары i прадзюсары, якiя маюць дачыненне да розных конкурсаў i фестываляў, аднак, верагодна, яны аддаюць перавагу iншым выканаўцам, хто больш падабаецца цi ў якiх больш упэўнены. Адбор праходзiць нейкiм дзiўным чынам, а ў вынiку мы маем такую, э-э... эстраду, што нiхто жыўцом не можа спяваць. Я ў сваiм жыццi двойчы спяваў пад фанаграму: для тэлеверсii канцэрта i на прэзентацыi зборнага дыску, i абодва разы гэта быў культурны шок. Чаго лепей было б арганiзоўваць жывыя хiт-парады: фiгова спеў — вон з эфiру. Магчыма, тады замест 20 нумароў засталося б 2—3, але затое за гэтыя песнi нiкому не было б сорамна. Але рэпертуар часта навязваецца, а гэта душыць развiццё... ну добра, шоу-бiзнэсу.

Пра прафесiю i прызванне

— Дарэчы, пра шоу-бiзнэс. У цябе за плячыма — геафак БДУ. Чаму такая нятворчая прафесiя?

— Хутчэй, таму, што ў мяне мама i тата скончылi геафак. I калi стаяў выбар унiверсiтэта, тата сказаў: «Жора, толькi БДУ». Я прывык давяраць бацькам, да таго ж геафак даваў дастаткова шырокi кругагляд. Што атрымаў? Мне спадабалася працаваць з дзецьмi. Не магу сказаць, каб атрымаў вялiкi выкладчыцкi вопыт — але пэўны час працаваў у трох школах, вёў лiцэйскi клас, пачынаючы з 5-га, 7-га i да 10—11-га класаў. А яшчэ менавiта ва унiверсiтэце я пачаў займацца спевамi. Бацька прывiў густ да добрай музыкi, я наслухаўся «Deep Pirple», «White Snake» i «Led Zeppelin», i ў нейкi момант назапашаны вопыт вылiўся ва ўласную творчасць. Так, у мяне няма музычнай адукацыi, але затое яна не навязвалася мне гвалтоўна i не забiла любоў да музыкi.

— А як цябе не загрэблi ў валейбольную цi баскетбольную каманду? (рост у Георгiя — самае тое. — Аўт.)

— Не, я iграў у валейбол ва унiверсiтэце, дый зараз для сябе магу схадзiць у трэнажорны зал цi пагуляць у валейбол з сябрамi, але да прафесiйнага спорту душа не ляжыць. Я лiчу, чалавеку трэба развiвацца гарманiчна, а не аддаваць перавагу толькi фiзкультуры.

— Плануеш усё ж навучыцца iграць на нейкiх iнструментах, паставiць у педагогаў вакал?

— На гiтары я магу сабе акампанiраваць, калi спатрэбiцца. У нас дома была добрая 12-струнка, на якой мы з Дзiмам i вучылiся, дзякуй тату. Мы ведаем, што нот — 7, ведаем, што такое тэрцыя — словам, з азамi знаёмыя. А наконт вакалу... Хадзiў я неяк у музычнае вучылiшча iмя Глiнкi, праспяваў iм куплет i прыпеў, i пачуў: «Малады чалавек, нам больш няма чаму вас вучыць». З аднаго боку, гэта парадавала, а з другога — засмуцiла. Не хацелася зноў вяртацца да тэмы «Фабрыкi», але — Дзiма, паехаўшы туды, нi на грам не падняўся i не навучыўся ў вакальным плане. Ён рабiў тое самае, i нават лепш, у хатнiх умовах.

— Я чула пакуль што толькi адну тваю песню, «In Your Eyes». Ты ўсё пiшаш на англiйскай мове?

— Зараз больш стараюся пераходзiць на рускую, аднак на англiйскай у пэўным сэнсе прасцей: нават штампы здаюцца больш мiлагучнымi, а рыфмы не такiя банальныя, як «чаравiк—паўчаравiк». Наша сучасная музычная культура ў многiм другасная, скапiраваная з Захаду — дык лепей жа арыентавацца на арыгiнал, праўда? Пакуль я напрацоўваю вопыт, i стараюся прытрымлiвацца высокай планкi.

— Ты плануеш працягваць кар’еру сольна цi ў гурце? I ў якiм накiрунку (не дарэмна ж цябе называюць рокавым персанажам)?

— Я ведаю, хто так гаворыць, гэты чалавек якраз паслухаў песнi, якiя маюць дачыненне да року. Спяваць пакуль што даводзiцца сольна, бо цяжка збiраць людзей. Непрыгожа так казаць, але танней будзе заплацiць аранжыроўшчыку, чым запiсваць жывы склад. Але каб была такая магчымасць, я з задавальненнем працаваў бы з гуртом.

— Дык да цябе можна звяртацца?

— Безумоўна. I што значыць «звяртацца»? Я пакуль што не такая ўжо вялiкая персона. Проста буду рады прапановам.

— Жора, раскажы пра КВЗ: як ты трапiў у гульню, з кiм выступаеш?

— Гуляю з унiверсiтэта, пачынаў з маладым саставам каманды БДУ, дакладней, быў капiтанам каманды геафака. Акцёры ў зборнай былi больш моцныя, чым я, а спяваць запрашалi. Але я не вельмi люблю знаходзiцца на другiм плане, да таго ж даводзiлася працаваць, i я пакiнуў гульню. Але мазгi ўжо не перабудуеш: калi захварэў КВЗ, то гэта стыль жыцця, i ў мяне ўвесь час круцiлiся нейкiя жарты, iдэi... Маладая каманда з Масквы «Штармавое папярэджванне» шукала сабе пастаноўшчыка музычных нумароў, i я зрабiў якраз некалькi рок-пародый. Потым яшчэ з адной падмаскоўнай камандай з’ездзілі ў Першую лiгу да Маслякова-малодшага, некаторым камандам разам з Паўлам Шастаковым пiшам у якасцi аўтараў. З Паўлам, былым ЧПшнiкам, увогуле, зараз працуем неблагiм такiм дуэтам.

— Дык гэта з iм вы арганiзуеце правядзенне святаў?

— Адкуль iнфармацыя? З Iнтэрнэта? Дзiўна, мы толькi адну аб’яву там размяшчалi. Зараз супрацоўнiчаем з агенцтвам забаў «Party-hall», праводзiм карпаратыўныя вечарынкi, канцэрты. Адчуваем сябе даволi камфортна i незалежна, на дадзены момант нават можам дазволiць сабе выбiраць, з кiм працаваць, а з кiм не.

Пра будучыню

— Ходзяць чуткi, што ты збiраешся запiсаць дыск. Праўда?

— Максi-сiнгл — магчыма. На працягу года хачу зрабiць яшчэ некалькi рэчаў, бо адчуваю, што чым далей, тым лепей пiшу, развiваюся, песнi атрымлiваюцца больш прыгожымi i лёгкiмi для ўспрымання. Я не стаўлю канкрэтных тэрмiнаў, не спяшаюся — лепш доўга запрагаць, але паехаць упэўнена i хутка, на ўзроўнi «прыйшоў, убачыў, перамог». Не трэба старацца зрабiць «Aerosmith», каб потым атрымаўся «Фактар-2».

— Старэйшыя заўжды саступаюць малодшым, гэта аксiёма. Але цi не дастала цябе быць «Жорам Калдуном, старэйшым братам Дзiмы»?

— Ну, для некаторых людзей чамусьцi крытэрыям поспеху робiцца тэлеэфiр, але я да гэтага стаўлюся спакойна. I калi пытаюцца, маўляў, гэта вы брат Дзiмы Калдуна, якi на «Фабрыцы зорак», я адказваю, што гэта яшчэ спрэчнае пытанне, хто чый брат. Пакуль што не хачу нiкому нiчога даказваць, з цягам часу стане зразумела, хто чаго варты.

— Якi момант для цябе будзе значыць, што вось яна i слава прыйшла?

— Мне вельмi падабаецца выказванне Озi Озбарна на гэты конт. У яго ў iнтэрв’ю спыталiся: «Ну, ты ўжо пажылы чалавек, калi нарэшце супакоiшся?». А ён адказаў: «Напэўна, толькi тады, калi зямля пасыплецца на крышку труны». Гэта музыка, творчасць, i яна не мае найвышэйшага канчатковага вынiку. Мне важна, не каб прыйшла слава цi ўзнагароды, а каб слухачам было цiкава i патрэбна тое, што я раблю. Галоўнае, не быць як усе i не спыняцца на дасягнутым. Як казаў тата, «толькi ў няўмекi рукi не баляць».

— Прыклад многiх беларускiх выканаўцаў паказвае, што прарока ў сваёй айчыне прызнаюць пасля таго, як ён дасягне поспеху за мяжой. Для цябе такi шлях прымальны?

— (Задумваецца.) Не буду адмаўляць — так. Заваёўваць iншыя музычныя рынкi цiкава. Да таго ж у той жа Расii цi ва Украiне планка творчасцi больш высокая, i ўзяць яе пачэсна. Хоць i вельмi шкада, што ў нас так атрымлiваецца.

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не люблю, прызнацца, калi прадзюсары выводзяць на свет Божы няўцямнае дзяўчо цi хлопца i абвяшчаюць, што гэта, маўляў, «зорка», а ну, хутчэй любiце яе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика