Аўтааматар
Аўтабяспека
ПIЦЬ АЛЬБО СЯДЗЕЦЬ? Палата прадстаўнiкоў прыняла ў другiм чытаннi папраўкi ў заканадаўства, паводле якiх за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане прадугледжваецца крымiнальная адказнасць. Такiм чынам, калi папраўкi зацвердзiць Савет Рэспублiкi i адпаведны закон падпiша прэзiдэнт, то п’яных вадзiцеляў чакае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмiнам да 2 гадоў, або арышт на 6 месяцаў. Аўтаэканомiя ПРЫЗ — ПАЎТОНЫ ПАЛIВА 30 чэрвеня пад патранажам беларускага iмпарцёра Volkswagen, кампанii «Лукойл» i газеты «Автобиз-нес-weekly» адбудуцца спаборнiцтвы самых эканамiчных аўтамабiляў. Удзельнiкi «Эканом-ралi» праедуць па маршруту Мiнск—Баранавiчы—Мiнск, агульнай працягласцю амаль 300 кiламетраў. Пераможцам стане ўладальнiк аўтамабiля з найменшым расходам палiва. У якасцi прыза гаспадар самага эканамiчнага аўто атрымае 500 лiтраў палiва. Жадаючыя ўзяць удзел у «Эканом-ралi» павiнны выслаць на электронны адрас info@mediapub.nl кароткiя звесткi пра сябе, свой аўтамабiль i пакiнуць кантактныя тэлефоны. ТРЫ ШКЛЯНКI БЕНЗIНУ НА 100 КМ Суперэканамiчны аўтамабiль стварылi студэнты Калумбiйскага унiверсiтэта ЗША. Транспартны сродак з сiмвалiчнай назвай Aircare («паветранае аўто») расходуе ўсяго 0,74 лiтра (прыкладна тры шклянкi) бензiну на 100 кiламетраў. Аўтамабiль з аб’ёмам рухавiка 54 кубiчныя сантыметры разлiчаны ўсяго на аднаго чалавека i кiраваць iм можна толькi лежачы. Аўтагараж СУПЕРКАРЫ БЭКХЭМА Капiтан зборнай Англii Дэвiд Бэкхэм з’яўляецца лiдарам не толькi на футбольным полi. У яго яшчэ i самы вялiкi гараж асабiстых аўтамабiляў. Адных толькi Ferrari ў «канюшнi» Бэкхэма 7 штук. Але асноўны «касцяк» аўтапарка папулярнейшага футбалiста складаюць усюдыходы i суперкары. Усяго ў гаражы Бэкхэма не менш як 20 аўтамабiляў. Праўда, гэтыя машыны хоць i дарагiя, але не унiкальныя. А вось 23-гадовы паўабаронца Джо Коул валодае сапраўдным рарытэтам, калекцыйным суперкарам Ferrari Enzo коштам больш за 1 мiльён долараў. За гэтыя грошы, як сцвярджаюць спецыялiсты, можна было скупiць палову аўтапарка Бэкхэма. Аўтарэйтынг ЛЕПШЫЯ ПIКАПЫ Часопiс Forbes апублiкаваў рэйтынг пiкапаў, якiя прадаюцца ў ЗША. У найбольш прэстыжных «намiнацыях» за самы шыкоўны i хуткасны пiкап першынствавалi адпаведна Cadillac Escalade EXT i Dodge Ram SRT-10. Яшчэ адзiн прадстаўнiк кампанii Dodge — Dakota падзялiў «золата» з японскiм Mitsubishi Raider у рэйтынгу пiкапаў сярэдняга класа. А найбольш эканамiчнымi прызнаны Ford Ranger i Mazda B-серыi. У намiнацыi самы бяспечны пiкап лепшымi сталi «японцы»: Nissan Titan i Toyota Tundra. Для выкарчоўвання лесу (была i такая намiнацыя) найбольш прыдатны Ford Super Duty. АЎТАЖАРТ — Прашу цябе, хоць некалькi секунд памаўчы, — звяртаецца муж да жонкi, якая сядзiць побач з iм у аўтамабiлi. — Я не магу зразумець, удалося мне запусцiць рухавiк цi не.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палата прадстаўнiкоў прыняла ў другiм чытаннi папраўкi ў заканадаўства, паводле якiх за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане прадугледжва |
|