Аплацiў штраф праз 52 гадыInter - ПОЛ Лепш позна, чым нiколi. Так палiчыў жыхар Злучанага Каралеўства, якi нядаўна аплацiў штраф за перавышэнне хуткасцi, атрыманы 52 гады таму.На днях уладам амерыканскага мястэчка Фэрмант Парк прыйшло пiсьмо i чэк на суму ў 5 фунтаў ад Джона Гейджа. Гэты спадар падчас падарожжа па ЗША, 15 лiпеня 1954 года, быў спынены палiцэйскiмi за перавышэнне скорасцi — ён ехаў 88 км/г замест патрэбных 56 км/г. Тады ж парушальнiку быў выпiсаны штраф, аднак англiчанiн, паклаўшы паперу ў кiшэню, запамятаў пра яе. Толькi праз 52 гады Гейдж знайшоў у кiшэнi старога палiто чэк i вырашыў адразу ж яго аплацiць. ЗЛАДЗЮЖКА ПАКIНУЎ ДОМА СКIВIЦУ У Берлiне 70-гадоваму злодзею не ўдалося знiкнуць ад палiцыi па вельмi арыгiнальнай прычыне. Ён спрабаваў укусiць праваахоўнiка, але, як аказалася, забыў дома ўстаўную скiвiцу. Густаў Эрнегер з Браўншвейга зайшоў у адзiн з магазiнаў i прыхапiў кашулю, натуральна, не збiраючыся за яе плацiць. Аднак паблiзу аказаўся палiцэйскi, якi, заўважыўшы злодзея, вырашыў яго затрымаць. Калi праваахоўнiк схапiў зладзюжку, той вырашыў змагацца любымi даступнымi сродкамi i пусцiў у ход зубы. Усё было б добра, аднак у гэты дзень Эрнегер забыў уставiць скiвiцу. «Ён спрабаваў укусiць нашага супрацоўнiка некалькi разоў. Але потым проста зразумеў, што не надзеў устаўныя зубы», — кажа прадстаўнiк палiцыi. ЖАНЧЫНА АДСТАЯЛА СВАЁ ПАРАСЯ «Няма нiчога немагчымага», — лiчыць жыхарка Каларада-Спрынгс, якая пераадолела забарону, што iснавала ў горадзе. Яна дабiлася дазволу на тое, каб трымаць у сябе дома звычайнае тлусценькае парася. Крыстал Макiнцi завяла сабе хрушку 16 гадоў таму. За гэты час сям’я паспела палюбiць яе. I вось аднойчы, калi парася выйшла пагуляць у двор, Крыстал прымусiлi заплацiць штраф. Справа ў тым, што ў адпаведнасцi з мясцовым заканадаўствам жыхарам забараняецца трымаць свiней дома. Крыстал падала скаргу ў мясцовы гарадскi савет, пасля чаго прайшло некалькi разбораў. I ў вынiку Макiнцi ўсё ж перамагла. Цяпер яна можа трымаць сваю свiнку дома, не апасаючыся нiякiх санкцый з боку ўладаў. Даны дазвол распаўсюджваецца толькi на в’етнамскiх вiслабрухiх парасят, якiя не перавышаюць 45 кг у вазе. Пры гэтым гаспадары павiнны заплацiць 12 долараў у якасцi рэгiстрацыйнага ўзносу. ГАЛОДНАЯ ЖОНКА ПАКАРАЛА МУЖА Жыхара Кiтая жонка выпадкова праткнула шпагай пасля таго, як ён адмовiўся прыгатаваць вячэру. 25-гадовая Танг Х’яавань займалася фехтаваннем з юнацтва i выдатна валодала гэтай зброяй. У практыцы свайго сямейнага жыцця дзяўчына часта выкарыстоўвала мужа ў якасцi трэнажора i часам, пагражаючы шпагай, прымушала яго выконваць розныя патрабаваннi. I вось Танг папрасiла мужа прыгатаваць вячэру. Але Лi Вейданг нечакана адмовiўся, спаслаўшыся на цяжкi дзень. Тады жанчына, не доўга думаючы, выкарыстала свой аргумент — дастала рапiру i прыставiла да грудзей мужа. Здарылася нечаканае: дзяўчына раптоўна паслiзнулася i праткнула шпагу прама мужу пад сэрца. Лi памёр у клiнiцы, а яго дэспатычная жонка была арыштавана па абвiнавачанню ў ненаўмысным забойстве. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепш позна, чым нiколi. Так палiчыў жыхар Злучанага Каралеўства, якi нядаўна аплацiў штраф за перавышэнне хуткасцi, атрыманы 52 гады таму
|
|