21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

УСЁ БУДЗЕ ДОБРА?

Прагноз будучынi чалавецтва быў нядаўна складзены 1360 вучонымi з 90 краiн. У iм яны паспрабавалi «прадказаць», што чакае нашу планету ў 2050 годзе. На тое, каб напiсаць працу, у якой бы адлюстроўвалася «ўзаемадзеянне» чалавека i акаляючага асяроддзя ў недалёкай будучынi, вучоным спатрэбiлася чатыры гады.

У дакладзе прапаноўваюцца чатыры магчымыя сцэнарыi нашай планеты ў палiтычнай, эканамiчнай i сацыяльнай сферах, а таксама тое, як паўплывае гэтае развiццё на чалавецтва i прыроду.

Згодна з першым сцэнарыем, у сферах палiтыкi i эканомiкi вучоныя адзначаюць узрастаючую тэндэнцыю да глабалiзацыi. Прычым глабалiзацыя закране не толькi сферу гандлю. Яна таксама паўплывае на палiтычную сферу, а таксама ахову здароўя i адукацыю. Гэта, як адзначаюць вучоныя, можа прывесцi не толькi да высокага эканамiчнага росту, але i да знiжэння колькасцi насельнiцтва.

Калi развiццё пойдзе па другому сцэнарыю, то нас чакае свет, падзелены на мноства дробных фрагментаў (краiн або невялiкiх блокаў краiн). Iх асноўнымi прыярытэтамi стануць: уласная бяспека i выгадныя гандлёвыя адносiны з iншымi краiнамi, найперш — суседзямi. Пры такiм раскладзе паказчыкi сусветнай эканомiкi застынуць на самым нiзкiм узроўнi, а насельнiцтва планеты моцна ўзрасце.

У двух iншых сцэнарыях асаблiвая ўвага надаецца развiццю тэхналогiй i ахове акаляючага асяроддзя. Згодна з такiмi сцэнарыямi, дзесьцi ў 30-х гадах ХХI стагоддзя на планеце адбудзецца значнае павелiчэнне колькасцi насельнiцтва, а ўжо затым будзе назiрацца павольны рост сусветнай эканомiкi.

НАРВЕГIЯ БУДУЕ «НОЕЎ КАЎЧЭГ»

Будучае чалавецтва, дарэчы, неўзабаве можа аказацца схаваным глыбока ўнутры ледзяной гары на далёкiм нарвежскiм востраве. Урад Нарвегii плануе стварыць «сховiшча суднага дня» для двух мiльёнаў вiдаў насення, якое прадстаўляе ўсю сельскагаспадарчую разнастайнасць планеты. Мэта — абаранiць харчовыя рэсурсы ад такiх пагроз, як ядзерная вайна, падзенне астэроiда, глабальнае пацяпленне i змяненне клiмату, рэзкi ўздым узроўню мора.

Дакладнае месцазнаходжанне сховiшча яшчэ не вызначана, але вядома, што яно будзе знаходзiцца на архiпелагу Шпiцберген у межах Паўночнага палярнага круга. Памяшканне будзе выбiта ў скалiстай горнай пародзе, яго збудаванне павiнна быць закончана ў 2007 годзе.

Насенне будзе ахалоджана да тэмпературы мiнус 10 градусаў па Цэльсiю. Сховiшча не мае патрэбы ў пастаянным абслугоўваннi i прысутнасцi чалавека, але «горы патрулююцца белымi мядзведзямi, i яно будзе пад надзейнай аховай», жартуе кiраўнiк праекта доктар Фоўлер.

САМЫ ДАРАГI ГОРАД У СВЕЦЕ

Масква выйшла на першае месца самых дарагiх гарадоў свету, абагнаўшы Токiо. Такiя даныя апублiкавала кансалтынгавае агенцтва, якое спецыяльна складае штогадовыя агляды на гэту тэму.

У даследаваннi адзначаецца, што ўзлёт расiйскай сталiцы на першае месца ў асноўным звязаны з рэзкiм ростам цэн на нерухомую маёмасць. Для многiх кампанiй у сувязi з гэтым значна даражэй стала адпраўляць сваiх супрацоўнiкаў у Маскву, чым, скажам, у Швейцарыю.

На другое месца самых дарагiх гарадоў выйшла паўднёвакарэйская сталiца Сеул. Токiо, сталiца Японii, апусцiлася на трэцяе месца. Апусцiлiся на некалькi радкоў унiз самыя дарагiя гарады Еўропы — Лондан i Жэнева. Эксперты тлумачаць гэта аслабленнем еўра. Тым не менш гэтыя гарады па-ранейшаму апярэджваюць самы дарагi мегаполiс ЗША — Нью-Йорк (10-е месца).

Самым недарагiм са 144 гарадоў, якiя трапiлi ў даследаванне, названа сталiца Парагвая — Асунсьён. Пры вызначэннi дарагавiзны жыцця ў тым цi iншым горадзе спецыялiсты агенцтва ўлiчваюць кошт 20 найменняў прадуктаў, адзення, бытавых тавараў i паслуг. Пад увагу бяруцца таксама цэны на транспарт, адпачынак. Атрыманы такiм чынам iндэкс кошту жыцця выкарыстоўваецца рознымi карпарацыямi для таго, каб вылiчыць сумы кампенсацый, якiя атрымлiваюць iх супрацоўнiкi за мяжой.

МАНАХI I ФУТБОЛ

У Тайландзе будысцкiя манахi заседжваюцца дапазна за праглядам трансляцый футбольных матчаў чэмпiянату свету. У вынiку яны настолькi стамляюцца, што не маюць сiл ранiцай выконваць свае абавязкi, у прыватнасцi прасiць мiласцiну.

Жыхарка горада Чыангмай, напрыклад, заявiла ў iнтэрв’ю мясцовай газеце, што яе дзень нараджэння быў цалкам сапсаваны па вiне свяшчэннаслужыцеляў. Справа ў тым, што ранiцай яна прыйшла ў храм, каб падаць мiласцiну манахам, як гэта прынята ў будызме, але ён быў пусты. Манахi спалi, бо напярэдаднi да позняй ночы глядзелi футбол. Трэба адзначыць, што Савет Шангха, якi назiрае за дзейнасцю дзесяткаў тысяч храмаў у Тайландзе, не забараняе iм глядзець тэлетрансляцыi са стадыёнаў Германii, бо гэта не супярэчыць рэлiгiйным вераванням, але яго кiраўнiцтва прызнала, што атрымала ўжо сотнi скаргаў на непрывабныя паводзiны манахаў пры гэтым.

Дарэчы, у Камбоджы прыблiзна 40 тысяч будысцкiх манахаў былi папярэджаны аб тым, што могуць быць пазбаўлены духоўнага сана, калi не перастануць празмерна захапляцца футболам. «Калi яны будуць ствараць занадта шмат шуму, хварэючы за каманды, то адразу ж будуць пакараны», заявiла мясцовае кiраўнiцтва.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагноз будучынi чалавецтва быў нядаўна складзены 1360 вучонымi з 90 краiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика