21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карэктывы зроблены. Справа за вынікамі

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эксклюзiў

«На нядаўнiм пасяджэннi выканкама Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Беларусi яго прэзiдэнт, кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падверг рэзкай крытыцы становiшча ў зiмовых вiдах спорту, вынiкi выступленняў зборнай каманды рэспублiкi на зiмовых Алiмпiйскiх гульнях. Што ж, заслужана: выступiлi нашы спартсмены — горш нельга! Прычым непакояць не столькi паказчыкi, колькi адсутнасць у алiмпiйцаў волi да барацьбы, настойлiвасцi, спартыўнай загартоўкi...

Мы чулi, што ў камандах па гэтых вiдах спорту зроблены вялiкiя, ледзь цi не «рэвалюцыйныя» перастаноўкi трэнерскiх кадраў, абнаўленне зборных. Хацелася б на старонках «Звязды» яшчэ раз прачытаць кампетэнтны аналiз урокаў Алiмпiяды-2006, даведацца i пра канкрэтныя змяненнi як у саставах зборных, так i ў трэнерскiх штабах.

З павагай Аляксандр МАЧУЛЬСКI, Вячаслаў ВАЛЯНТОВIЧ, Сяргей НАВАСЕЛЬЦАЎ (усе — Мiнск)».

Задаволiць просьбу нашых чытачоў з ахвотай пагадзiўся мiнiстр спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ГРЫГАРАЎ. Вось што ён расказаў:

— Галоўная выснова, што зроблена кiраўнiцтвам дзяржавы i нашага галiновага ведамства, адназначная: на Алiмпiядзе ў Iталii беларуская нацыянальная каманда не дасягнула тых вынiкаў, якiх чакала ад нас краiна. Таму лiтаральна адразу пасля заканчэння Гульняў-2006 быў праведзены дэталёвы аналiз паказчыкаў i дапушчаных пралiкаў, з якiх, як правiльна зазначаюць чытачы «Звязды», адразу ж былi зроблены вывады i прыняты канкрэтныя меры. Арыенцiр сёння адзiн, галоўны: не паўтарыць памылкi да наступных Алімпiйскiх гульняў, якiя пройдуць праз чатыры гады ў Ванкуверы.

Пралiкаў i ўпушчэнняў, на вялiкi жаль, было дапушчана шмат. Iх не ўдалося пазбегнуць нават у фрыстайле, як кажуць, спакон веку «нашым» зiмовым алiмпiйскiм вiдзе спорту.

— Аргументы?

— Калi ласка. Першае: калi б у мiжалiмпiйскiм цыкле наша нацыянальная федэрацыя фрыстайла праявiла больш iнiцыятывы i пошуку рабочых кантактаў з суддзямi, скачкi Дзмiтрыя Дашчынскага маглi б атрымаць куды больш аб’ектыўныя адзнакi, тыя, што адпавядаюць сапраўднаму, высокатэхнiчнаму ўзроўню iх выканання.

Другое: мог i павiнен быў заваяваць алiмпiйскую ўзнагароду не толькi Дзiма, але i Аляксей Грышын. Аднак акрамя факта суб’ектыўнага судзейства, не дапрацавалi з iм i трэнеры, якiя, мякка кажучы, страцiлi кантроль за выкананнем рэкамендацый вучоных, звязаных з карэкцыяй вагi спартсмена.

Трэцяе: псiхалагiчна не гатовай аказалася да напружанай барацьбы за месца на алiмпiйскiм п’едэстале такая вопытная спартсменка, як Ала Цупер, i як вынiк — шэраг тэхнiчных памылак i месца па-за п’едэсталам гонару.

— Што ж: насамрэч крыўдна i балюча... Што тады казаць пра iншыя вiды спорту?!

— Цяпер аб больш «праблемных» выступленнях беларускiх спартсменаў у Турыне.

Прычынамi яўнага правалу мужчын-бiятланiстаў з’яўляюцца кадравыя i кiраўнiчыя пралiкi i памылкi. Празмерна высокай у многiх рабочых сiтуацыях аказалася ступень даверу да галоўнага трэнера зборнай Аляксандра Папова. Iм асабiста былi дапушчаны прамашкi, у вынiку якiх яго памочнiкамi Юрыем Альберсам i Мiкалаем Захаравым, якiя былi адказнымi за стралковую падрыхтоўку, былi страчаны нiцi кiравання спартсменамi.

— Калi ласка, больш канкрэтна!

— У той час, калi вядучыя бiятланiсты iншых дзяржаў мэтанакiравана i планамерна рыхтавалiся да Гульняў-2006, пры гэтым нават прапускалi па аднаму-два этапы Кубка свету, беларускiя «страляючыя лыжнiкi» стрымгалоў захапiлiся гэтымi спаборнiцтвамi. I як вынiк, часу на аднаўленне фiзiчных якасцяў проста не заставалася, i ў лiдараў пагоршылася скорасная вынослiвасць. Практычна ва ўсiх мужчын-бiятланiстаў пагоршылiся паказчыкi па стральбе, на што вельмi вострую i справядлiвую заўвагу зрабiў на пасяджэннi выканкама НАК Аляксандр Лукашэнка.

Больш таго, у ветэранаў зборнай у вынiку адсутнасцi здаровай канкурэнцыi за месца ў камандзе сфармiравалася думка аб уласнай незаменнасцi. Гэта i прывяло да таго, што Алег Рыжанкоў i Уладзiмiр Драчоў скацiлiся ў сусветным табелi аб рангах на 30—50-я (!) месцы, а псiхалагiчны стан Аляксея Айдарава наогул стаў цяжка прагназуемым... Перспектывы на паспяховае выступленне ў Турыне былi згублены бiятлоннай зборнай задоўга да выхаду на алiмпiйскiя старты.

— Аляксандр Уладзiмiравiч, праяснiце, калi ласка, сiтуацыю вакол каманды лыжнiкаў...

— Галоўнай прычынай невыканання запланаваных iмi заданняў сталi памылкi, дапушчаныя ў навуковым i медыцынскiм забеспячэннi. Высокi ўзровень гемаглабiну ў лiдара каманды Сяргея Далiдовiча, з-за чаго яго адпраўлялi на аднаўленне нават у Мiнск, — гэта вынiк халатных адносiнаў да сваiх службовых абавязкаў урача зборнай Жанны Леўчык. Пры падрыхтоўцы маладога i перспектыўнага гоншчыка Аляксандра Лазуткiна быў проста праiгнараваны навуковы прынцып паступовага павышэння функцыянальных магчымасцяў яго арганiзма: спецыялiсты не адрэагавалi на той факт, што на працягу трох гадоў гэтыя параметры знаходзiлiся практычна на адным i тым жа ўзроўнi. Вiдавочнымi былi i такiя ж пралiкi ў падрыхтоўцы Алены Саннiкавай, Вольгi Васiлёнак, Вiкторыi Лапацiнай.

— Напярэдаднi Алiмпiяды нашы трэнеры i спецыялiсты шкадавалi аб тым, што ў вынiку перагляду нарматываў допуску да стартаў не трапiлi ў Турын канькабежцы Хатылёў, Мiхайлаў, Ясянок...

— ...Шкадаваць трэба было аб iншым: перш за ўсё — невысокiх паказчыках гэтых спартсменаў. Iх вынiкi ў лепшым выпадку дазвалялi разлiчваць на месцы ў канцы трэцяга дзесятка. Прычыны ж негатоўнасцi нашых скараходаў да канкурэнцыi на мiжнароднай арэне не толькi (i не столькi!) у адсутнасцi ў рэспублiцы крытага канькабежнага стадыёна, колькi ў выкарыстаннi састарэлай методыкi падрыхтоўкi. Гэта адносiцца i да прадстаўнiкоў шорт-трэку.

Не разлiчвалi мы i на паспяховыя выступленнi фiгурыста Сяргея Давыдава, Пятра Чаадаева ў скачках на лыжах. Першы проста не гатовы да стабiльных i якасных скачкоў у чатыры абароты; другi, як вядома, наогул быў дысквалiфiкаваны за «неадпаведнасць асабiстай вагi даўжынi лыж». Дарэчы, для Чаадаева гэта стала «сiстэмай»: устаноўлена, што ў мiнулым сезоне на буйных мiжнародных спаборнiцтвах за такiя ж парушэннi рэгламенту ён быў дысквалiфiкаваны 5 (!) разоў.

— Аляксандр Уладзiмiравiч! Факты, прыведзеныя вамi, насамрэч абуральныя. Вы на пасадзе кiраўнiка галiны — роўна год, i, скажам так, меры па лiквiдацыi ўсяго гэтага прыняць проста не паспелi... Але ж куды глядзелi iншыя адказныя супрацоўнiкi Мiнiстэрства спорту i турызму?

— Не апраўдваючы i сябе асабiста, i кiраўнiцтва галiны ў цэлым, скажу так: многiя трэнеры i спецыялiсты наўмысна ўтойваюць ад мiнiстэрства сапраўднае становiшча спраў. Закрывае на гэта вочы i кiраўнiцтва федэрацый па асобных вiдах спорту. Скажу коратка: больш такiя «нумары» не пройдуць!

— Ну а цяпер, калi ласка, пра меры па выпраўленню становiшча...

— Для ажыццяўлення больш жорсткага кантролю пры мiнiстэрстве створана экспертная група з лiку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў-практыкаў. Распрацавана i падрабязная праграма падрыхтоўкi беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды 2010 года ў Ванкуверы, якая, дарэчы, упершыню ў нашай практыцы зацверджана пастановай Урада рэспублiкi.

Вызвалены ад займаемых пасад старшыя трэнеры зборнай па бiятлону Ю. Альберс i М. Захараў, а да супрацоўнiцтва з нашымi «страляючымi лыжнiкамi» запрошаны заслужаны трэнер Расii Я. Калакольнiкаў. Самыя радыкальныя перамены ў камандзе лыжнiкаў: ад займаемых пасад вызвалены дзяржаўны трэнер, старшы трэнер мужчынскай зборнай, урач Ж. Леўчык. У канькабежцаў, што называецца, змена каравула: замест Iгара Пагарэлава на пасаду галоўнага трэнера прызначана яго жонка заслужаны майстар спорту Анжэлiка Кацюга.

Для работы ў новым алiмпiйскiм цыкле па вынiках атэстацыi па сямi зiмовых вiдах спорту сфармiраваны нацыянальныя каманды, сярэднi ўзрост якiх складае 24 гады. На кожнага з iх распрацаваны iндывiдуальныя планы падрыхтоўкi i рэсурснага забеспячэння да Гульняў 2010 года.

Думаю, ужо ў блiжэйшыя чатыры гады павiнны даць аддачу перайшоўшыя на трэнерскую работу i атрымаўшыя высокiя i адказныя пасады ў розных зборных краiны такiя вопытныя спартсмены, як Алег Рыжанкоў, Вадзiм Сашурын, тая ж Анжэлiка Кацюга.

Пастаўлена задача i пачата ўжо абнаўленне i папаўненне вучэбна-спартыўнай базы; вядзецца распрацоўка пяцi навуковых праектаў па праблемах навуковага забеспячэння алiмпiйскай падрыхтоўкi. З 1 верасня гэтага года пачне работу Вышэйшая школа трэнераў, дзе нашы спецыялiсты атрымаюць магчымасць праходзiць стажыроўку за мяжой. Прыярытэтным арганiзацыйным момантам у падрыхтоўцы да Алiмпiяды ў Ванкуверы з’яўляецца ўстанаўленне больш цеснага ўзаемадзеяння з аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам, што знайшло падтрымку i разуменне з боку кiраўнiка нашай дзяржавы.

— Як бачыце, — сказаў напрыканцы нашай гутаркi мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў, — карэктывы зроблены iстотныя i своечасовыя. I кiраўнiцтва галiны, i самi спартсмены, i iх непасрэдныя настаўнiкi павiнны ўсвядомiць: яны нясуць поўную адказнасць за выкананне сваiх абавязацельстваў перад дзяржавай i беларускiм народам. I гэты прынцып сёння — самы галоўны!

Гутарыў Анатоль МЯСНIКОЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«На нядаўнiм пасяджэннi выканкама Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Беларусi яго прэзiдэнт, кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падверг рэзкай кры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика