Пагрузчык са скiдкай
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Выконваючы абавязкi галоўнага iнжынера Бярэзiнскага плодаагароднiннага завода вырашыў падзарабiць на распродажы маёмасцi роднага прадпрыемства.
Паводле звестак пракуратуры Мiнскай вобласцi, згаданае прадпрыемства збанкрутавалася i восенню мiнулага года пачалася яго лiквiдацыя. Даведаўшыся, што маёмасць завода распрадаецца, адзiн з прыватных прадпрымальнiкаў вырашыў набыць пагрузчык. З гэтай просьбай ён звярнуўся да выконваючага абавязкi галоўнага iнжынера. Той, праўда, не мог аднаасобна распараджацца маёмасцю завода, але зрабiў выгляд, што ў яго кампетэнцыi прадаць пагрузчык ды яшчэ i па выгадным для бiзнэсмена кошце. Аднак за свае паслугi ён запатрабаваў у прадпрымальнiка хабар у памеры 1200 долараў. Бiзнэсмену карупцыянер патлумачыў, што павiнен аддаць частку хабарнiцкiх грошай iншым работнiкам прадпрыемства, якiя павiнны ацанiць пагрузчык значна танней рэальнага кошту. Насамрэч, як высветлiў прадпрымальнiк падчас размовы з дырэктарам завода, хабарнiк нi з кiм не збiраўся дзялiцца сваёй «здабычай». Больш таго, зрабiць «скiдку» прадпрымальнiку выконваючы абавязкi галоўнага iнжынера таксама не меў магчымасцi. Зразумеўшы гэта, бiзнэсмен звярнуўся ў Бярэзiнскi РАУС. Прайдзiсвета затрымалi. А нядаўна адбыўся суд, якi прыгаварыў хабарнiка да 6 месяцаў арышту. Дарэчы, за першы квартал гэтага года пракуратурай Мiнскай вобласцi расследавана 14 крымiнальных спраў па фактах хабарнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выконваючы абавязкi галоўнага iнжынера Бярэзiнскага плодаагароднiннага завода вырашыў падзарабiць на распродажы маёмасцi роднага прадпрыемства |
|