21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сцяпан ДЗЕНIСЕНКА: «Мы штодзённа займаемся абаронай дзяржаўных iнтарэсаў»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За многiя гады свайго iснавання органы стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi ператварылiся ў эфектыўны iнструмент абароны дзяржаўных iнтарэсаў. У шэрагу папярэднiх публiкацый «Звязда» расказвала пра дзейнасць тэрытарыяльных цэнтраў у Слуцку, Барысаве, Баранавiчах, Лiдзе. Новыя аспекты гэтай дзейнасцi сёння абмяркоўваюцца ў гутарцы спецыяльнага карэспандэнта газеты i дырэктара Магiлёўскага ЦСМС Сцяпана ДЗЕНIСЕНКI.

— Наша галiна заўсёды была запатрабаванай рэальным жыццём. Характэрны штрых: калi роўна 62 гады таму Магiлёў вызвалiлi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, то ўсяго праз сорак дзён аднавiла сваю работу адпаведная служба, — расказвае Сцяпан Сцяпанавiч. — З таго часу яна шмат разоў трансфармавалася, але гэта была трансфармацыя ў бок далейшага развiцця, з асваенннем новых функцый i здольнасцю вырашаць новыя задачы.

— Можна шмат гаварыць аб шматгранным уплыве такiх падраздзяленняў, як ваша, на рэальны сектар. Але давайце выдзелiм некалькi асноўных аспектаў.

Ваш калектыў курыруе 17 раёнаў вобласцi i знаходзiцца ў эпiцэнтры ўсёй работы, якая праводзiцца на Магiлёўшчыне па далейшаму паляпшэнню якасных параметраў выпускаемай прадукцыi, тавараў i паслуг. Што тут з’явiлася новага ў апошнi час, Сцяпан Сцяпанавiч? На якiя тэндэнцыi вы звярнулi б увагу?

— Галоўная тэндэнцыя, бадай, тая, што рэальны сектар усё больш адчувальна паляпшае якасныя параметры сваёй працы. I пры гэтым з кожным годам смялей абапiраецца на сусветны вопыт, на мiжнародныя i нашы, айчынныя, стандарты. Iнакш кажучы, прыводзiць сваю прадукцыю ў адпаведнасць з сусветнымi i еўрапейскiмi нормамi. У многiх жа выпадках такая адпаведнасць дасягнута. У гэтым сэнсе адчувальна дапамагае працоўным калектывам распрацоўка i ўкараненне сiстэм менеджменту якасцi на аснове СТБ IСО 9000 у сучасных версiях. Скажам, летась мы працавалi над распрацоўкай сiстэм на аснове мiжнародных стандартаў з 14 прадпрыемствамi. Што работа вядзецца не фармальна, гаворыць такi факт: сертыфiкаваны былi сiстэмы толькi на двух прадпрыемствах. Сёлета мы працуем з 19 калектывамi i рэальна чакаем 10—11 сертыфiкатаў.

А новае тое, што ў гэтую работу ўслед за буйнымi вытворчымi калектывамi ўключаюцца i невялiкiя прадпрыемствы. На Магiлёўшчыне амаль усе буйныя прадпрыемствы атэставалiся раней, многiя гiганты маюць i сертыфiкат экалагiчнага менеджменту IСО 14000. Цяпер iдзе «другая хваля». Праўда, нам стала працаваць цяжэй, таму што на малых прадпрыемствах усё адбываецца намнога складаней. Пра прычыны я скажу нiжэй.

Новае таксама i тое, што з’явiлася яшчэ адна версiя мiжнароднага стандарту — IСО 18000, якая дазваляе ўпарадкаваць усё, што датычыцца тэхнiкi бяспекi i аховы працы на вытворчасцi. Мы разгортваем актыўную кансалтынгавую дзейнасць па ўкараненню СТБ IСО 18000 (зараз непасрэдна працуем з двума прадпрыемствамi, на «падыходзе» яшчэ два), таму што лiчым накiрунак вельмi перспектыўным. Яшчэ i таму, што гэтай праблематыцы ў рэальным жыццi ўдзяляецца ўсё больш увагi, у тым лiку на самым высокiм узроўнi.

— Вашы калегi расказваюць, што ўкараненне мiжнародных стандартаў да гэтага часу сустракаецца са складанасцямi, перш за ўсё — псiхалагiчнага кшталту...

— Пераважаюць два падыходы. Там, дзе разумеюць неабходнасць такой работы, — ахвотна з намi супрацоўнiчаюць, ствараюць асобныя службы, якiя займаюцца ўкараненнем сiстэм якасцi. I ёсць iншы падыход, калi нават сёння i нават на ўзроўнi дырэктара невялiкага прадпрыемства можна пачуць: «А навошта гэта мне патрэбна? Што мне гэта дасць?». Даводзiцца цярплiва тлумачыць, што работа па стандартызацыi вытворчасцi дазволiць яму навесцi нарэшце парадак у дакументах, ва ўзаемаадносiнах усiх звёнаў вытворчага ланцужка. Звычайна пярэчаць як? «А ў мяне ўсё ёсць». Потым кiраўнiк пачынае сам разбiрацца i прыходзiць да iншай высновы: «У мяне нiчога няма».

Вось абсалютна канкрэтны прыклад. Два прадпрыемствы падалi заяўку на ўкараненне сiстэмы на аснове СТБ IСО. Тое з iх, якое падало заяўку пазней, атрымала сертыфiкат адпаведнасцi... першым. Дырэктар «аўтсайдэра» цiкавiцца: «У чым справа, што я раблю не так?». Мы яму адказваем: ваша праблема ў тым, што кiруючыя работнiкi прадпрыемства, у тым лiку вашы намеснiкi, не могуць да гэтага часу напiсаць на сябе службовыя iнструкцыi. Ён не паверыў: «Быць такога не можа, у iх усё ёсць». Калi ўнiк, сам разабраўся, калi яго намеснiкi на працягу двух тыдняў падзялiлi памiж сабой паўнамоцтвы i напiсалi свае службовыя абавязкi, сiстэма была ўкаранёна на працягу чатырох месяцаў. Такiя вось бываюць калiзii.

Калi дырэктар прымае цвёрдае рашэнне i актыўна з намi супрацоўнiчае, уся работа набывае планавы характар i завяршаецца стварэннем i сертыфiкацыяй сiстэмы менеджменту якасцi, адаптаванай да канкрэтных умоў канкрэтнай вытворчасцi.

— Можаце сказаць, што, па вялiкаму рахунку, кансалтынгавая работа цэнтра — запатрабавана?

— Яна запатрабавана без «вялiкага» цi малога рахунка, яна проста запатрабавана. Не мы шукаем прадпрыемства, прадпрыемства шукае нас. Апошнi прыклад — мясцовая фабрыка марожанага. Прыйшла новы кiраўнiк-жанчына, з прадпрыемства, дзе гэтая сiстэма ўкаранёна — з Магiлёўскага малочнага камбiната, i сказала: першае, што я зраблю — укараню сiстэму. I пачала актыўна працаваць у гэтым накiрунку. Калi яна будзе гэтак жа актыўна паводзiць сябе i далей, то, думаю, да канца года можа быць вынiк.

— Цi можна параўноўваць «моду», у добрым сэнсе слова, на IСО 9000 з колiшняй атэстацыяй на Знак якасцi?

— Лепш параўноўваць з укараненнем КСУКП — комплексных сiстэм кiравання якасцю вытворчасцi. Адрознiваюцца яны тым, што сiстэмы на базе IСО ўкараняюцца, у прынцыпе, добраахвотна, ствараюцца хоць i з нашай дапамогай, але самiмi вытворцамi, i абавязкова ўлiчваецца ўся спецыфiка прадпрыемства. Пры гэтым не патрэбна нiчога выдумляць, а толькi апiсваць рэальныя працэсы, i «расшываць» рэальныя «вузкiя месцы».

Калi я ў свой час прыйшоў працаваць на хлебазавод, там была КСУКП, распрацаваная спецыялiзаваным iнстытутам. У прыгожых пераплётах стаялi шматлiкiя папачкi, пылiлiся, бо нiхто iмi нiколi не карыстаўся. Людзi гэтай сiстэмы не ведалi, ведалi адзiнкi. А сёння IСО 9000 ведае кожны, ад рабочага да дырэктара. У гэтым галоўнае адрозненне, i яно пацвярджае: сiстэму павiнен распрацоўваць той, хто яе ўкараняе. А не адна толькi кансалтынгавая арганiзацыя.

Укараненне IСО, а таксама сiстэмы НАССП (аналiз так званых крытычных кропак вытворчасцi) — не дань модзе. Прадпрыемствы ўкараняюць iх перш за ўсё для таго, каб заказчыкi i спажыўцы былi абсалютна ўпэўнены ў якасцi прадукцыi, тавараў i паслуг. Маючы пры гэтым на ўвазе спажыўцоў як далёкага, так i блiзкага замежжа. Наяўнасць сертыфiката забяспечвае давер i на неабсяжным расiйскiм рынку, i на рынках Украiны — там таксама звяртаюць увагу на спажывецкiя ўласцiвасцi iмпарту. А забяспечыць i пацвердзiць якасць вырабаў можна менавiта з дапамогай СТБ IСО 9000. Прычым не толькi канкрэтнага, асобна ўзятага вырабу, а ўсёй вытворчасцi. Такiм чынам мы даём зразумець сваiм суседзям, што ў рэспублiцы зараз выпускаецца стабiльна якасная прадукцыя. Што беларускаму вытворцу можна давяраць.

— Цi мае цэнтр уласны сертыфiкат адпаведнасцi паслуг СТБ IСО 9000?

— Мы былi адзiнымi ў галiне, хто, укаранiўшы прагрэсiўную сiстэму якасцi ў кастрычнiку 2003 года, адпрацаваў да пачатку сертыфiкацыйнага аўдыту ва ўмовах сiстэмы цэлы год. Гэта дало магчымасць калектыву разабрацца ў тонкасцях сiстэмы, адладзiць яе, навесцi парадак у дакументах. У вынiку людзi адказвалi на пытаннi членаў камiсii граматна, i своеасаблiвы экзамен здалi на «пяць» — па пяцiбальнай сiстэме. У кастрычнiку 2004 года атрымалi адпаведны сертыфiкат.

— Цэнтр з’яўляецца таксама органам па сертыфiкацыi харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi. Якiя тэндэнцыi вы выдзелiлi б тут? Цi можна сказаць, што лозунг «Купляйце беларускае» з’яўляецца цалкам сумленным лозунгам?

— Што датычыцца прадуктаў харчавання, то больш сумленнага лозунга няма. Айчынная харчовая прадукцыя не горшая, а нават лепшая за прадукцыю многiх замежных пастаўшчыкоў, перш за ўсё сваёй натуральнасцю. Натуральнасць — гэта тое, што заўсёды цанiлася спажыўцамi. Ну, а вядома, што натуральны прадукт доўга не захоўваецца, таму я таксама кажу: купляйце беларускае.

— Калi вы не супраць, давайце пагаворым аб блiзкай i не менш актуальнай праблеме — абароне правоў спажыўцоў. Задача — дзяржаўнай важнасцi, i прадстаўляе несумненны iнтарэс для нашых чытачоў.

— Гэты накiрунак займае адно з вядучых месцаў у рабоце цэнтра. Што цалкам зразумела: на яго рашэнне накiравана ўвага кiраўнiцтва краiны.

Мы абараняем правы спажыўца перш за ўсё праз яго iнфармаванне. Таму шмат увагi ўдзяляем маркiроўцы прадукцыi, якая паступае ў продаж, наяўнасцi таго мiнiмуму iнфармацыi, што прадугледжаны законам i падзаконнымi актамi. У тым лiку на этыкетцы, на iнструкцыi i на iншых суправаджальных дакументах, яны павiнны быць даступны пакупнiку. Калi прымяняюцца араматызатары, то — якiя? Прысутнiчаюць тут генетычна мадыфiкаваныя кампаненты цi не? Якiя ёсць харчовыя дабаўкi i цi маецца на iх дазвол Мiнздрава?..

Прычым на любую iнфармацыю, нанесеную, скажам, на этыкетцы, нашы работнiкi просяць паказаць пацверджанне, атрыманае ў выпрабавальнай лабараторыi, абавязкова акрэдытаванай. I ў вынiку ўсёй праводзiмай работы мы з вамi бачым, што ў магазiнах тавар у пераважнай большасцi суправаджаецца патрэбнай iнфармацыяй. Яна павiнна быць карэктнай, i галоўныя ключавыя моманты патрэбна наносiць большым шрыфтам. Каб малюнак не закрываў iнфармацыю. Адзiн час рабiлiся спробы пiсаць толькi тое, што выгадна рэалiзатару. Марожанае ўзбiлi, атрымаўся большы аб’ём, яго i пiшуць. А маса — меншая, яе альбо не ўказваюць, альбо — дробным шрыфтам, на такiм месцы, што i не заўважыш тую масу нетта. Так i ў маянэзах, i ў соусах спрабуюць ашукаць пакупнiка. Зараз жа ДОСТ патрабуе наносiць на вiдным месцы, буйным шрыфтам.

У вынiку пакупнiк сам павiнен разабрацца, што яму больш падыходзiць — прадукт без дабавак, але даражэйшы, цi з раслiннымi i iншымi дабаўкамi, але па iншай цане.

На рынках ужо таксама можна знайсцi дакументы, якiя пацвярджаюць якасць прадуктаў, чаго раней радавому пакупнiку было немагчыма дапрасiцца. Мы лiчым, што сёння там таксама прадаюцца якасныя прадукты i бачым у гэтым сваю пэўную заслугу. Бо кантроль за рынкамi ажыццяўляем пастаянна, у тым лiку правяраем дакладнасць сродкаў вымярэння, гэта наша непасрэдная задача.

Нашы службы займаюцца сертыфiкацыяй i той прадукцыi, якая паступае з-за мяжы. Напрыклад, дзiцячага харчавання з Чэхii, камбiкармоў з Польшчы, макаронных вырабаў, сокаў i напiткаў з Расii. З гэтай мэтай супрацоўнiкi цэнтра выязджаюць на прадпрыемствы за межы Беларусi, калi размова iдзе аб сертыфiкацыi серыйнай вытворчасцi.

Яшчэ адна прыкмета часу: ва ўсiм свеце ў гандлi зараз усё больш развiваецца такая форма паслугi, як рэалiзацыя цалкам расфасаванага тавару. Тут перад кантралюючымi арганiзацыямi стаяць свае задачы: мы павiнны забяспечыць дакладнасць фасоўкi.

— Вам усё часцей даводзiцца iсцi за жыццём i асвойваць новыя накiрункi работы?

— Паспяшаць за часам — клопатны, але прыемны абавязак. У апошнiя гады мы пачалi ажыццяўляць сертыфiкацыю такога папулярнага зараз вiду паслуг насельнiцтву, як рамонт легкавых аўтамабiляў. Яшчэ раней пачалi праводзiць сертыфiкацыю хiмчыстак i цырульнiцкiх паслуг, заявiлi аб сваёй гатоўнасцi сертыфiкаваць турыстычныя агенцтвы. Ва ўсiх гэтых выпадках спачатку праводзiцца праверка на наяўнасць належных умоў, падрыхтаваных кадраў, а потым ужо выдаецца адпаведны дакумент.

Яшчэ адзiн новы накiрунак — сертыфiкацыя прадпрыемстваў лесаперапрацоўчай прамысловасцi, у прыватнасцi тых, якiя выпускаюць будаўнiчыя матэрыялы.

Жыццё сапраўды ставiць новыя задачы, iншым разам даволi нечаканыя, нетрадыцыйныя. Стала шмат работы па сертыфiкацыi канфiскаванай прадукцыi, аднесенай у даход дзяржавы. Спачатку праводзiцца яе выпрабаванне, потым выдаецца дакумент на права рэалiзацыi цi выкарыстання. Дарэчы, на агульных падставах, спрошчаныя схемы не праходзяць. Больш за ўсё сярод канфiскатаў табачных вырабаў i гарэлкi. Скажам, калi паходжанне гарэлкi невядомае, не пацверджана адпаведнымi дакументамi, якiя мы маглi б прызнаць, цi на ёй няма беларускiх акцызных марак, выдаецца рэкамендацыя накiроўваць яе на перапрацоўку на тэхнiчныя мэты. Каб абаранiць наш рынак ад недабраякаснай прадукцыi.

Але наша задача — не толькi i не столькi кантроль, колькi дапамога: прадпрыемствам, арганiзацыям, дзяржаўным органам, з якiмi мы цесна супрацоўнiчаем, насельнiцтву. Дапамога i ў стварэннi сiстэм менеджмента якасцi, i ў сертыфiкацыi прадукцыi i паслуг, i ў паверцы сродкаў вымярэння i гэтак далей. Да нас звяртаюцца гаспадаркi i людзi з пацярпелых ад аварыi на ЧАЭС раёнаў, i мы дапамагаем iм праверыць той цi iншы прадукт на наяўнасць цi адсутнасць перавышэння нормы ўтрымання радыенуклiдаў. (У гэтым сэнсе насельнiцтва павiнна больш кантраляваць дары лясоў.) Медыкi звяртаюцца з просьбай праверыць апаратную базу для правядзення спецыяльных даследаванняў. Службы камунгасаў — праверыць прыборы ўлiку. I гэтак далей. Прыбораў, за дакладнасць якiх мы адказваем, толькi ў картатэцы трох аддзелаў — больш за шэсць тысяч найменняў. Мы працуем на ўсе галiны народнай гаспадаркi, на ўсё грамадства. Усё, што датычыцца дакладнасцi меры, вагi, аб’ёму, масы — гэта да нас. У цэнтры маюцца эталонныя сродкi вымярэння, якiя дазваляюць прывесцi любыя параметры ў адпаведнасць ісцінным паказчыкам, эталону. I тое, што ў працоўных калектывах вобласцi iснуе парадак са сродкамi вымярэння, яны знаходзяцца ў належным стане, ёсць пэўная заслуга цэнтра.

— Раскажыце коратка аб тэхнiчнай i прыборнай аснашчанасцi цэнтра.

— У нас шмат унiкальнай апаратуры. Ужо не адзiн год аснашчаемся навейшымi сродкамi вымярэння. Толькi летась патрацiлi каля 180 мiльёнаў рублёў на закупку ўзорных прыбораў для метралагiчнай службы цэнтра. Параўнальна нядаўна набылi калiбровачны комплекс «Зонд» для градуiроўкi падземных рэзервуараў. Больш такой машыны ў вобласцi няма. Набылi крэастат з рабочымi параметрамi ад мiнус 80 да плюс 20 градусаў па Цэльсiю, гадоў дваццаць такога не было ў нас i нашых калег. Закуплены вагi швейцарскай фiрмы «Метлер Таледа» вельмi вялiкага класа дакладнасцi. Яны падключаны да камп’ютара са спецыяльным праграмным забеспячэннем, вынiкi выдаюцца праз прынтар, чалавечы фактар адсутнiчае. Гэта вагi 1-га разраду з высокай цаной дзялення.

Прычым вагi гэтай швейцарскай фiрмы цiкавыя яшчэ тым, што ў iх убудаваны калiбровачныя гiры, гэта значыць, яны самастойна юсцiруюцца. Заўсёды можна пераправерыцца, яны самi адкалiбруюцца ў аўтаматычным рэжыме.

Такiх прыкладаў я мог бы прывесцi шмат. У гэтым годзе для харчовай лабараторыi планiруем набыць вадкасны храматограф, якi дазваляе вызначыць наяўнасць штучных фарбавальнiкаў у вiнах, гэта значыць, расшырацца магчымасцi лабараторыi.

У нас адна з лепшых у рэспублiцы, пасля Беларускага дзяржаўнага iнстытута метралогii, паверачная база. Абсталяванне закупляем па iнiцыятыве начальнiкаў аддзелаў i павярыцеляў — яны бачаць праблемы на месцах i дакладна ведаюць, што патрэбна клiентам, а значыць, i нам. Спадзяёмся, з цягам часу з далейшым развiццём эканомiкi адкрыюцца новыя «нiшы», i нашы магчымасцi будуць запатрабаваны i там. Мы задумалi вельмi цiкавы праект, у яго рэалiзацыi разлiчваем на падтрымку Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi. Дарэчы, дапамогу — метадычную, арганiзацыйную, прававую i нават фiнансавую — ад свайго камiтэта мы атрымлiваем пастаянна.

— У нас — зладжаны калектыў вопытных работнiкаў, якiх тым не менш пастаянна перавучваем. Штогод перападрыхтоўку ў сталiчным iнстытуце сiстэмы Дзяржстандарта праходзяць да 20 чалавек, — сказаў у заключэнне Сцяпан Дзенiсенка. — У калектыве нармальная псiхалагiчная, рабочая абстаноўка, мы ведаем свае задачы i працуем над iх выкананнем. Людзi на працу iдуць з задавальненнем. У вынiку працуем рэнтабельна, растуць аб’ёмы выконваемых работ. За мiнулую пяцiгодку толькi ў супастаўных цэнах яны павялiчылiся на 165 працэнтаў. Значыць, з нашым удзелам жыццё становiцца больш якасным, ва ўсiх сэнсах. Дзеля гэтага варта працаваць.

Гутарыў Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За многiя гады свайго iснавання органы стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi ператварылiся ў эфектыўны iнструмент абароны дзяржаўных iнтарэсаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика