Весткi з мундзiяля
Расiянiн Валянцiн Iваноў i англiчанiн Грэм Пол, судзейства якiх на турнiры ў Германii выклiкала вялiкi рэзананс, ужо «адсвiсталi» сваё: яны не трапiлi ў спiс 12-цi арбiтраў, што будуць абслугоўваць апошнiя гульнi ЧС-2006. Сярод шчаслiўчыкаў, дарэчы, не самыя вядомыя рэферы: напрыклад, Луiс Медзiна Канталеха i Масiма Бузака, якiя назначалi даволi спрэчныя пенальцi адпаведна ў матчах Iталiя — Аўстралiя i Украiна — Iспанiя. Застаўся на мундзiялi i Маркус Мерк, чыю памылку ў паядынку Гана — ЗША прызнала нават ФIФА.
Iтальянскi абаронца Алясандра Нэста можа сёння не выйсцi на поле ў матчы супраць Украiны, бо яшчэ не аправiўся ад траўмы паха, што атрымаў у гульнi групавога этапу з чэхамi. Матч з «жоўта-блакiтнымi» прапусцiць i яго калега па амплуа Марка Матэрацы, якi быў выдалены ў паядынку з аўстралiйцамi. Ёсць страты i ў сапернiкаў: з-за траўмы бядра ў чвэрцьфiнале не возьме ўдзел нападаючы Андрэй Варонiн. Нагадаем, што той «зламаўся» ў канцоўцы гульнi са швейцарцамi i быў заменены экс-беларусам Арцёмам Мiлеўскiм. Адзiн з аргенцiнскiх балельшчыкаў застаўся без тэлевiзара якраз напярэдаднi матча, дзе яго любiмая каманда сустрэнецца з Германiяй. Тэлевiзар у жыхара Буэнас-Айрэса адабрала... падатковая служба. Справа ў тым, што ён мае запазычанасць па падатках. Як бы нi баставалi iспанкi з-за адсутнасцi сваiх мужоў дома ў час футбольных матчаў, некаторыя прадстаўнiцы прыгожага полу з задавальненнем сочаць за гульнёй: у параўнаннi з паказчыкамi першынства-2002 жаночая аўдыторыя павялiчылася на 40 працэнтаў. Агульная ж лiчба ўсiх гледачоў сёлетняга чэмпiянату свету перавысiць 30 мiльярдаў. Вынiкi матчаў 1/8 фiналу: Бразiлiя — Гана — 3:0 (Раналда, 5, Адрыана, 45+1, Зэ Раберта, 85), Iспанiя — Францыя — 1:3 (Вiлья, 28, пен. — Рыберы, 41, Вiера, 83, Зiдан, 90+2). Расклад чвэрцьфiнальных сустрэч: сёння — Германiя — Аргенцiна (18.00), Iталiя — Украiна (22.00), 01.07 — Англiя — Партугалiя (18.00), Бразiлiя — Францыя (22.00). Двое аргенцiнскiх фанатаў вырашылi зэканоміць на бiлетах i селi ў iнвалiдныя каляскi, але, трапiўшы на стадыён па льготных бiлетах, «пагарэлi» з-за сваёй бурнай рэакцыi на ўзяцце варотаў: яны настолькi моцна «хварэлi», што ўскаквалi на ногi ў час атак аргенцiнскiх футбалiстаў на вароты сапернiка. Невядома, што больш падабаецца англiйскiм балельшчыкам: глядзець футбол цi пiць пiва. Напрыклад, у Нюрнбергу 70 тысяч фанатаў ужо «апрыходавалі» 682 тысячы лiтраў. Напой проста не паспяваюць пастаўляць у бары. Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiянiн Валянцiн Iваноў i англiчанiн Грэм Пол, судзейства якiх на турнiры ў Германii выклiкала вялiкi рэзананс, ужо «адсвiсталi» сваё: яны не трапiлi
|
|