«Ёсць вынiк — разлiчвайце на падтрымку дзяржавы»
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня сустрэўся з беларускiмi альпiнiстамi, якiя пакарылi ў маi гэтага года Эверэст.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава мае намер падтрымлiваць развiццё альпiнiзму, у якiм беларусы дасягаюць сур’ёзных перамог. На яго думку, такiя дасягненнi працуюць на аўтарытэт краiны. «Я спартсменам заўсёды гавару: ёсць вынiк — разлiчвайце на падтрымку з боку дзяржавы», — падкрэслiў Прэзiдэнт. Каманднае ўзыходжанне беларусаў на самую высокую вяршыню свету — пiк Эверэст (8848 м) — пачыналася напярэдаднi Дня Перамогi i закончылася трыумфальным поспехам. Дзякуючы нашым спартсменам на самай высокай кропцы планеты развявалiся дзяржаўны флаг Беларусi, флагi Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта i горада Мiнска. «Калi сродкi масавай iнфармацыi перадалi аб вашым узыходжаннi, я ганарыўся, што ёсць людзi, якiя ў нашай раўнiннай Беларусi не толькi займаюцца альпiнiзмам, але i заваёўваюць такiя вышынi», — падкрэслiў Кiраўнiк дзяржавы. Асаблiва каштоўная перамога беларусаў у сувязi з тым, што яна дасягнута выключна ўласнымi сiламi нашай каманды. Аляксандр Лукашэнка высока ацанiў адвагу беларускiх альпiнiстаў, якiя пакарылi Эверэст. Прэзiдэнт асаблiва адзначыў мужнасць i высакароднасць беларускага «снежнага барса» Мiхаiла Мельнiкава. На вяршыню ўзнялiся трое з чатырох членаў каманды — Уладзiмiр Цяльпук, Уладзiслаў Каган, Вiктар Лутаў. Прэзiдэнт падзякаваў альпiнiстам за iх перамогi ў заваёўваннi самых высокiх кропак планеты: «Дзякуй вам за той подзвiг, якi вы здзейснiлi не толькi ў гонар сваiх бацькоў, блiзкiх, а перш за ўсё, сваёй Радзiмы». Аляксандр Лукашэнка адзначыў значнасць таго, што беларускiя альпiнiсты таксама актыўна ўдзельнiчаюць у вырашэннi народнагаспадарчых задач. Iх удзел спатрэбiўся падчас узвядзення такога складанага аб’екта, як Нацыянальная бiблiятэка. Больш за 50 альпiнiстаў выконвалi вышынныя работы пры будаўнiцтве Салiгорскага абагачальнага камбiната. Многiя з iх удзельнiчалi ў мантажных работах пры ўзвядзеннi моста цераз Прыпяць. На заканчэнне сустрэчы альпiнiсты падарылi Прэзiдэнту Дзяржаўны флаг Беларусi i невялiкую iкону, якiя пабывалi на вяршынi Эверэста, а таксама фотаальбом, якi расказвае пра свае альпiнiсцкiя экспедыцыi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня сустрэўся з беларускiмi альпiнiстамi, якiя пакарылi ў маi гэтага года Эверэст
|
|