Хатнiя сваркi «перакрэслiваюць» iмунiтэт
У рэйтынгу псiхасаматычных расстройстваў лiдзiруюць гастрыт, язва, панкрэацiт, дыскiнезiя жоўцевыводзячых шляхоў... На другiм месцы — скураныя захворваннi, на трэцiм — цiкi, на чацвёртым — эндакрынныя праблемы ад лiшняй вагi да парушэнняў менструальнага цыкла i бясплоднасцi, на пятым — мiгрэнь i iншыя болевыя сiндромы. Але i банальная прастуда чапляецца да нас, калi мы падаем духам, бо песiмiстычныя думкi падрываюць iмунiтэт.
Дацкi прафесар Ёрн Бэкман назiраў за станам 374 мужчын i жанчын. Тыя з iх, каго не мучылi змрочныя думкi, вылучалiся добрым, пакладзiстым характарам, аптымiзмам, любоўю да блiжняга, практычна нiколi не грыпавалi i не пакутавалi ад хранiчных хвароб. Упартасць, негатыўнае стаўленне да сябе i навакольных, злапамятнасць i агрэсiўнасць падрывалi iмунiтэт, удвая знiжаючы супрацiўляльнасць арганiзма iнфекцыям. Усплёск негатыўнай энергii падаўляе функцыi вiлачкавай залозы i iншых органаў, якiя падтрымлiваюць абарону арганiзма. Прычым самы моцны ўдар па iмуннай сiстэме наносяць не службовыя канфлiкты, а сваркi дома. Амерыканскiя ўрачы з унiверсiтэцкай клiнiкi штата Агайя даследавалi 50 пар, якiя пражылi доўгi час у шлюбе. Iмуналагiчны аналiз крывi, якi праводзiўся неаднаразова, паказаў, што ў мужа i жонкi, якiя некалькi разоў на тыднi высвятляюць адносiны, знiжаецца супрацiўляльнасць арганiзма. Гэта павялiчвае рызыку падхапiць iнфекцыю i скарачае жыццё. Асаблiва пакутуюць ад сямейных разборак жанчыны: iх iмунiтэт больш ранiмы, чым у прадстаўнiкоў моцнага полу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэйтынгу псiхасаматычных расстройстваў лiдзiруюць гастрыт, язва, панкрэацiт, дыскiнезiя жоўцевыводзячых шляхоў...
|
|