«Прастор»ны шопiнг
Ала МАЧАЛАВА
У хуткім часе ў сталiцы адкрыецца яшчэ адзiн гiпермаркет.
З сакавiка 2005-га ў Беларусi пачалася эра гiпермаркетаў. Першапраходцам быў «BIGZZ», следам за iм з’явiўся «ГIПА», паслугамi якiх актыўна карыстаюцца жыхары сталiцы. Тройку «пiянераў» замкне «ProSTORe», што пачне функцыянаваць у лiпенi. Назва (якая, мiж iншым, паходзiць ад англ. store — магазiн) прыйдзецца даспадобы нашаму двухмоўнаму грамадству: у кiрылiчным варыянце яна гучыць аднолькава i па-беларуску, i па-руску— «Прастор». Размесцiцца гэта гандлёвая зона на праспекце Дзяржынскага. Iнфрастуктура «Прастору» прадаставiць шырокi спектр паслуг: ад мабiльнай сувязi да аптэчных лекаў i касметыкi. «ProSTORe» ствараўся па аналогii з французскай мадэллю рознiчнага гандлю такога кшталту, аднак пры гэтым улiчвалiся асаблiвасцi беларускага рынку i густу нашых пакупнiкоў. Натуральна, будзе i мясная, малочная прадукцыя, паўфабрыкаты, тавары для дома i шмат чаго iншага. Расплацiцца за набытае можна будзе ў адной з 35 кас, аснашчаных сучаснай камп’ютарнай тэхнiкай. Зразумела, аплата прымаецца не толькi «in cash» (наяўнымi грашыма), але i праз крэдыткi. Беларускiя гiпермаркеты iмкнуцца спалучыць вопыт заходнiх краiн i патрэбы нашых грамадзян. На будучае запланавана функцыянаванне яшчэ 8 такiх гандлёвых пляцовак, сярод iх гiпермаркет «Карона» ў Фрунзенскiм раёне. Што робiць магазiн гiпермаркетам: 1) значныя гандлёвыя плошчы (каля 10 тыс. кв. метраў); 2) багаты асартымент тавараў (не менш як 25 тыс. найменняў); 3) наяўнасць непрадуктовых тавараў (не менш як палова асартыменту); 4) нiзкiя нацэнкi; 5) развiтая iнфраструктура (накшталт уласнай пякарнi, кафэ, паркоўкi i г.д.).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткім часе ў сталiцы адкрыецца яшчэ адзiн гiпермаркет |
|