Грушы з... рабiны
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Калi нейкi чалавек у размове з iншымi пускае ў ход самыя неверагодныя небылiцы, яго недарэчную фантазiю звычайна перапыняюць словамi «ты б яшчэ сказаў, што на вярбе грушы растуць».
А вось калi ў Светлагорску кажуць, што на рабiне грушы растуць, дык гэта на самай справе так, у чым можна пераканацца, наведаўшы вытворчую базу вышкамантажнага ўпраўлення РУП «Беларуснафта». Там нехта з аматараў прыроды прывiў на маладой рабiнцы чаранок грушы, i праз некалькi гадоў на ёй з’явiлiся плады. Сёлета «рабiна-груша» добра адцвiла, i людзi спадзяюцца, што на ёй будзе нядрэнны ўраджай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А вось калi ў Светлагорску кажуць, што на рабiне грушы растуць, дык гэта на самай справе так |
|