«Распранайце», хлопцы, «коней»!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У Беларусi прайшлi унiкальныя спаборнiцтвы аўтамабiлiстаў пад назвай «Эканом-ралi».
Паводле звестак iмпарцёра кампанii Volkswagen, якi выступiў адным з арганiзатараў незвычайнага ралi, удзел у спаборнiцтвах узялi 10 аўтааматараў. Многiя вельмi грунтоўна падрыхтавалiся да барацьбы за галоўны прыз — 500 лiтраў палiва. Напрыклад, Iгар Паўлаў зусiм «распрануў» свой Volkswagen Golf, пакiнуўшы ў салоне толькi два пярэднiя сядзеннi. Аднак «голы» Golf саступiў пальму першынства свайму «сваяку» з сямейства Volkswagen, аўтамабiлю Polo 1,4 TDI. Уладальнiк гэтага аўтамабiля Дзмiтрый Навiцкi, дарэчы, наш калега, журналiст, а дакладней, галоўны рэдактар штотыднёвiка «Автобизнес-weekly», паказаў проста цуд эканамiчнасцi. Яго «жалезны конь» пры сярэдняй хуткасцi 80 кiламетраў у гадзiну спажываў усяго 3,64 лiтра палiва на 100 кiламетраў. Пры гэтым маршрут Мiнск—Баранавiчы—Мiнск агульнай працягласцю амаль 275 кiламетраў ён пераадолеў менш чым за 4 гадзiны. Менавiта Дзмiтрый Навiцкi i атрымаў галоўны прыз — паўтоны палiва. Iмпарцёр кампанii Volkswagen запэўнiў, што «Эканом-ралi» стануць традыцыйнымi спаборнiцтвамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi прайшлi унiкальныя спаборнiцтвы аўтамабiлiстаў пад назвай «Эканом-ралi» |
|