Газеце колеру хакi — 85!
Iрына ПРЫМАК
Учора святкавала юбiлей выданне Мiнiстэрства абароны РБ «Беларуская ваенная газета». Па звычцы многiя чытачы называюць яе «Во славу родины», а наогул першапачаткова гэта была «Чырвонаармейская праўда».
Паводле слоў галоўнага рэдактара «БВГ», палкоўнiка Леанiда Захаранкi, назву вырашылi змянiць летась, каб больш адпавядаць патрабаваннем часу, а iснуе газета ўжо 85 гадоў. Выданне сапраўды развiваецца: ужо выходзiць у колеры i мае свой сайт, была адноўлена электронная база. Асноўная аўдыторыя выдання — афiцэры. За матэрыялы, прысвечаныя ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзi, супрацоўнiкi рэдакцыi неаднойчы станавiлiся лаўрэатамi i прызёрамi рэспублiканскага конкурсу. Летась газета была ўключана ў каталог расiйскай прэсы. Вiншуем калег са святам i жадаем творчых поспехаў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора святкавала юбiлей выданне Мiнiстэрства абароны РБ «Беларуская ваенная газета»
|
|