Хроніка апошніх падзей
«Аранжавая» каалiцыя не вытрымала Мароза
Палiтсавет «Партыi рэгiёнаў» Украiны прыняў рашэнне аб вылучэннi свайго лiдара Вiктара Януковiча на пасаду прэм’ер-мiнiстра краiны. Акрамя таго, палiтсавет падтрымаў прапанову аб стварэннi парламенцкай каалiцыi ў складзе Партыi рэгiёнаў, Камунiстычнай партыi i Сацыялiстычнай партыi. Нагадаем, што фактычны развал «аранжавай» каалiцыi, якая вылучала на пасаду прэм’ера Юлiю Цiмашэнка, адбыўся пасля таго, як лiдар Сацыялiстычнай партыi Аляксандр Мароз адмовiўся падтрымаць кандыдатуру Пятра Парашэнкi з фракцыi «Наша Украiна». Замест Парашэнкi Мароз прапанаваў на пасаду спiкера сябе i быў абраны дзякуючы падтрымцы фракцыi «рэгiёнаў». Пасля гэтага Цiмашэнка прапанавала распусцiць парламент, назваўшы яго «нелегiтымным». На выбарах прэзiдэнта Мексiкi перавага склала 0,5 працэнта Згодна з афiцыйнымi падлiкамi вынiкаў галасавання, на прэзiдэнцкiх выбарах у Мексiцы, якiя адбылiся ў мiнулую нядзелю, перамог 43-гадовы Фелiпэ Кальдэрон. За кандыдата ад правячай кансерватыўнай партыi прагаласавалi 35,88 працэнта выбаршчыкаў. За яго асноўнага канкурэнта — прадстаўнiка левай каалiцыi «За ўсеагульны дабрабыт» Андрэса Мануэля Лопэса Абрадора — прагаласавалi 35,31 працэнта мексiканцаў. У вострай барацьбе перамогу Кальдэрону забяспечылi крыху больш чым 200 тысяч галасоў. Гэта вельмi нязначная перавага, калi ўлiчыць, што ў выбарах узялi ўдзел каля 40 мiльёнаў чалавек. Лопэс Абрадор заявiў аб намеры апратэставаць вынiкi выбараў у Федэральным выбарчым трыбунале, якi пры такiм развiццi падзей павiнен вынесцi свой вердыкт да 31 жнiўня. Карэйцы цэлiлi ў бок ЗША? Мiжкантынентальная ракета «Таэпадонг-2», няўдалыя выпрабаваннi якой у ноч на сераду правяла КНДР, павiнна была прызямлiцца ў раёне Гаваяў, паведамляюць японскiя СМI. Дальнасць дзеяння ракеты перавышае 6000 км. Аднак яна правяла ў паветры каля 40 секунд, пасля чаго, па невядомых прычынах, звалiлася ў мора памiж КНДР i Японiяй. Нягледзячы на такi вынiк, улады Паўночнай Карэi абвясцiлi пра «ўдалае правядзенне выпрабаванняў». КНДР аднавiла ракетныя выпрабаваннi, запусцiўшы ў ноч на сераду 7 ракет рознай ступенi дальнасцi. Абаронныя ведамствы ЗША i Японii апасаюцца, што ў блiжэйшы час Паўночная Карэя можа запусцiць яшчэ 3—4 ракеты. «Летнiя дажджы» не сцiхаюць Iзраiльскiя ВПС нанеслi ўчора чарговы авiяўдар па пазiцыях баевiкоў на поўначы сектара Газа. Паводле iнфармацыi палесцiнскага боку, у вынiку адзiн чалавек загiнуў, трое атрымалi раненнi. У чацвер адбылiся самыя кровапралiтныя сутычкi памiж армiяй Iзраiля i палесцiнскiмi баевiкамi. Пры гэтым асноўныя страты палесцiнцы панеслi ад авiяцыйных налётаў. Усяго за дзень загiнулi 21 палесцiнец i 1 iзраiльскi салдат, дзесяткi жыхароў сектара атрымалi раненнi. Прынц i прынцэса каралеўства Тонга загiнулi ў аўтакатастрофе Члены танганскай каралеўскай сям’i, прынц Ту’iпелехаке i прынцэса Каймана сталi ахвярамi аўтакатастрофы ў амерыканскiм штаце Калiфорнiя. Паводле папярэднiх звестак, аварыя адбылася па вiне 18-гадовага вадзiцеля аўтамабiля Ford Explorer, якая рухалася з вялiкай хуткасцю i спрабавала абагнаць Ford Mustang, у якiм знаходзiлiся прынц i прынцэса. Пасля сутыкнення iх аўтамабiль перакулiўся некалькi разоў. Пасажыры загiнулi, нягледзячы на тое, што былi прысцёгнутыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выбарах прэзiдэнта Мексiкi перавага склала 0,5 працэнта
|
|