Адпачыць i зарабiць
Надзея ЛIСАВА, «Мiнск—Навiны»
Працаваць у студэнцкiм атрадзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзi не толькi цiкава, але i выгадна.
Амаль чатыры тысячы юнакоў i дзяўчат працуюць, пачынаючы з красавiка, у будаўнiчых, сельскагаспадарчых, педагагiчных, экалагiчных, сэрвiсных i валанцёрскiх атрадах. Маладыя людзi працуюць у Мiнску, розных рэгiёнах рэспублiкi i Краснадарскiм краi. Многiя са студэнтаў адпраўляюцца на Нарач у якасцi афiцыянтаў i повараў. Iх прыцягваюць зарплата ў памеры каля чатырохсот тысяч i прыгожая мясцовасць. Ахвотна запiсваюцца студэнты ў будаўнiчыя атрады — тут можна зарабiць да мiльёна, калi не ленавацца. У педагагiчных атрадах важатым плацяць каля двухсот тысяч; створаны i валанцёрскiя, у якiх студэнты аказваюць на бязвыплатнай аснове адрасную дапамогу ветэранам, дапамагаюць рабiць рамонт у роднай ВНУ, працуюць у прыёмных камiсiях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працаваць у студэнцкiм атрадзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзi не толькi цiкава, але i выгадна |
|