Кiберспартсмены атакуюць
Юрась ШАЎЦОЎ
Ведай нашых На гэтым тыднi адбыўся 4-ы Кубак свету па камп’ютарнаму спорту Electronic Sports World Cup. У спартыўным комплексе Берсi (Парыж) сярод 60 удзельнiкаў была i зборная каманда Беларусi AMD.Belarus. I, трэба зазначыць, пакiнула свой аўтограф на чацвёртай старонцы Кубкаў свету па кiберспорту: 16-гадовы мiнчанiн Аляксей Янушэўскi ў намiнацыi Quake IV заняў другое месца, саступiўшы толькi французскаму апаненту. Гэта найлепшы вынiк на мiжнароднай арэне ў гiсторыi беларускага кiберспорту. У намiнацыi Counter Strike — самай вядомай каманднай гульнi ў свеце, у другую стадыю турнiру не прабiлася анiводнай каманды-прадстаўнiцы краiн СНД. У намiнацыi Warcraft III беларус Павел Кавецкi заняў 15-е месца.Кубак свету ESWC традыцыйна праходзiць летам у Францыi. У гэтым годзе ў турнiры бралi ўдзел 60 краiн. Падчас адборачных паядынкаў спаборнiцтвы наведалi больш за 250 000 чалавек з усяго свету, а прызавы фонд Гранд-фiналу склаў 400 000 долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi адбыўся 4-ы Кубак свету па камп’ютарнаму спорту
|
|