21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выратуем «Сядзiбу» маладымi рукамi

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя СВIРСКАЯ

Спадарыня Гiсторыя занадта капрызлiвая: сама стварае каштоўнасцi i помнiкi, сама iх знiшчае... Людзi спрабуюць з ёй спрачацца. Хочацца верыць, не безвынiкова.

Гарадскi пасёлак Смiлавiчы, што ў Чэрвеньскiм раёне Мiнскай вобласцi, зазнаў непасрэднае ўздзеянне «дачкi» Герадота. У XVII стагоддзi Марцыянам Агiнскiм (1632—1690) у пасёлку быў узведзены замак. Час не пашкадаваў пабудову. Хутка ад яе засталiся толькi сцены. Але канчаткова знiкнуць з твару зямлi замку не дазволiў Станiслаў Манюшка. Атрымаўшы ў 1791 годзе ад Мiхала Казiмiра Агiнскага права на валоданне сядзiбай, ён спачатку пабудаваў двухпавярховы дом для чэлядзi са спiртавым складам i мэблевым цэхам, а пазней выкарыстаў сцены, якiя засталiся ад замка, пры пабудове ўласнага палаца. Вядома дакладная дата пачатку будоўлi — 30 лiпеня 1795 года. Дата была запiсана на памятным камянi, устаноўленым у сценах пабудовы. Да восенi 2003 года камень яшчэ знаходзiўся на сваiм пачэсным месцы, у вераснi 2004 года ён быў выбiты са сцяны i падпiраў дзверы ў падвал, а потым наогул знiк... Адначасова з будаўнiцтвам палаца закладваўся парк.

Станiслаў Манюшка быў бацькам шасцi сыноў i чатырох дачок. Пры падзеле бацькавых уладанняў Смiлавiчы дасталiся сыну Казiмiру, якi поўнасцю змянiў аблiчча сядзiбы. Казiмiр заснаваў у Смiлавiчах школу для дзяцей, заклаў вялiкiя пладовыя сады, гадавальнiк i батанiчны сад, дзе лiку не было рэдкiм раслiнам i дзе ўсё свяцiлася ад чысцiнi i парадку. Вялiкая бiблiятэка — таксама заслуга сына Манюшкi. Пасля смерцi Казiмiра сядзiба перайшла да малодшага з сыноў Станiслава — Аляксандра. У 1856 годзе Аляксандр быў апантаны iдэяй пабудаваць побач з бацькоўскiм яшчэ адзiн палац. Але смерць перашкодзiла ажыццяўленню яго планаў. Неўзабаве дачка Аляксандра Манюшкi Паўлiна бярэ шлюб з Лявонам Ваньковiчам, i Ваньковiч становiцца чарговым гаспадаром Смiлавiчаў. У 1900 годзе ён заканчвае будаўнiцтва другога палаца. Абодва будынкi былi злучаны перагародкай, дзе пазней размясцiўся зiмнi сад. У той час як стары палац стаў служыць гасцёўняй, у новым змяшчалiся карцiнная галерэя, бiблiятэка, а таксама найбагацейшы архiў дакументаў Агiнскiх, Манюшкаў, Ваньковiчаў. Iнтэр’ер палаца быў упрыгожаны роспiсам. Да сёння захавалася вартоўня з чырвонай цэглы, прыбудаваная на пачатку ХХ стагоддзя.

Сёння сядзiба раскiнулася на тэрыторыi Смiлавiцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Яна перагружана сучаснымi пабудовамi i знаходзiцца ў аварыйным стане...

Вiдавочна, гiстарычны помнiк трэба неадкладна ратаваць. I аб гэтым ужо паклапацiлiся.

Рэспублiканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО» пры фiнансавай падтрымцы пасольства Францыi ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама пры падтрымцы Смiлавiцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа ажыццяўляе мiжнародны праект — маладзёжны валанцёрскi лагер «Сядзiба», якi арганізуецца менавiта на тэрыторыi сядзiбнага комплексу Ваньковiчаў у гарадскiм пасёлку Смiлавiчы. У праекце возьмуць удзел студэнты з трох краiн — Беларусi, Францыi, Iталii, а таксама працоўная моладзь ва ўзросце 18—26 гадоў — усяго 25 чалавек. Падчас валанцёрскага лагера хлопцы i дзяўчаты ачысцяць парк i набярэжную ракi Волма, высекуць хмызняк, давядуць да парадку старыя яўрэйскiя могiлкi i тэрыторыю палаца. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» iнфармацыйны менеджар РГА БелАЮ Аляксандр Палуян, работы будуць весцiся на працягу трынаццацi дзён, з 17 па 29 лiпеня. Графiк валанцёраў удала сумясцiць у сабе працу з адпачынкам: пасля штодзённых трох-чатырох працоўных гадзiн маладыя людзi змогуць поўнасцю насыцiцца культурным жыццём. Плануюцца выезды з палаткамi на прыроду, экскурсii, фота-пленэр, а таксама канцэрты не толькi для працаўнiкоў-добраахвотнiкаў, але i для жыхароў Смiлавiчаў. Жыць i харчавацца ўдзельнiкi праекта будуць у iнтэрнаце Смiлавiцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, якi ўжо гатовы сустрэць гасцей.

Акрамя ратавання палацава-паркавага комплексу валанцёры будуць рыхтаваць памяшканнi для экспазiцыi рэпрадукцый знакамiтага мастака, майстра Парыжскай школы, чые карцiны выстаўлены ў лепшых музеях Францыi, Хаiма Суцiна (1893—1943) — таленавiтага ўраджэнца Смiлавiчаў.

За яго работы ў 1922 годзе ў Парыжы адзiн амерыканскi мецэнат даў неймаверную суму — 20 тысяч франкаў. Яго карцiны куплялi арабскiя шэйхi, сям’я Чаплiна, сям’я Раселiнi. Нават сам Пабла Пiкаса набыў i павесiў у сваёй майстэрнi шэдэўр Суцiна «Парыж ноччу». Хаiм шмат пакутаваў. Апынуўшыся ў Парыжы, напачатку ён не меў грошай нават на ежу. Хваравiты генiй усяго сябе аддаваў жывапiсу. «Голад i бескарыслівасць нараджаюць шэдэўры, а не сытасць i дабрабыт», — яго словы, якiя не разышлiся з рэчаiснасцю. Магчыма таму Суцiн пiсаў пераважна нацюрморты, мясныя тушы, абшчыпаную дзiчыну, рыбу на сподзе, куранят. Ён звяртаўся да пейзажаў Беларусi ў думках i на палотнах. Ён любiў сваю маленькую радзiму, але, на жаль, яму не было суджана застацца тут i праславiць Смiлавiчы. Бо нават сёння — яшчэ сёння! — Хаiм Суцiн лiчыцца французскiм мастаком.

Заканамерна, што ў Смiлавiчы работы майстра «прыедуць» сёлета разам з французскiмi валанцёрамi. Паводле слоў дырэктара праекта Дзмiтрыя Субцэльнага, на рэпрадукцыi экспрэсiянiста адведзены два пакоi, якiя будуць атынкаваны i пафарбаваны ўдзельнiкамi лагера. I не выключана, што ў рэшце рэшт беларуская культура ўзбагацiцца правам называць сваiм аўтара «Гладыёлусаў» (1919), «Кандытара» (1922), «Тушы»(1925), «Дрэва пад ветрам» (1942) i iншых, не менш шэдэўральных, палотнаў.

Iнфармацыйны менеджар мiжнароднага праекта «Сядзiба» Аляксандр Палуян i дырэктар праекта Дзмiтрый Субцэльны спадзяюцца пашырыць сетку мiжнародных валанцёрскiх сувязяў у Беларусi i пачаць больш цесна супрацоўнiчаць з iншымi краiнамi, у прыватнасцi, з Германiяй, тым больш што РГА БелАЮ мае партнёрскiя арганiзацыi не толькi ў Францыi, Германii, але i ў Расii, Латвii, Румынii, Малдове, ЗША i Швецыi, i, што галоўнае, арганiзацыя карыстаецца дзяржаўнай падтрымкай.

Няхай адпачне спадарыня Гiсторыя, пакуль ёсць людзi, неабыякавыя да каштоўнасцяў...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас валанцёрскага лагера хлопцы i дзяўчаты ачысцяць парк i набярэжную ракi Волма, высекуць хмызняк, давядуць да парадку старыя яўрэйскiя могiлкi i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика