«Ключ да будучынi» — ключ да сябе?
Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА
777 Усе нашы праблемы бяруць свае вытокi з адной першапрычыны: чалавек хоча, але не можа кiраваць уласным настроем, душэўным i фiзiчным станам. Свае метады развiцця такой здольнсцi, дасягнення шчасця i поспеху ў жыццi сёння прапануюць розныя асобы, секты, арганiзацыi, аднак далёка не ўсе заходнiя рэцэпты добра адаптуюцца да людзей з постсавецкiм менталiтэтам. Паводле назiранняў псiхолагаў, многiя нашы людзi, «народжаныя ў СССР», акрамя iншага, значна розняцца ад еўрапейцаў i амерыканцаў панiжаным узроўнем энергетыкi i слаба развiтай здольнасцю ўяўляць. Абумоўлена гэта цэлай сукупнасцю прычын: генетыкай, экалогiяй, «зацыкленнасцю» на бясконцых праблемах i iнш. Наш суайчыннiк — прафесар Iнстытута прыкладной псiхалогii, правадзейны член Мiжнароднай акадэмii iнфармацыйных тэхналогiй, аўтар больш чым 40 манаграфiй па псiхалогii i антрапатронiцы Канстанцiн Сяльчонак — распрацаваў унiкальную камп’ютарную праграму «Ключ да будучынi», спецыяльна разлiчаную на наш менталiтэт, якая дапамагае чалавеку раскрыць сябе як асобу, навучыцца быць шчаслiвым.
— У сваёй праграме я абагульнiў 26-гадовы вопыт вывучэння сублiмiнальных псiхатэхналогiй. З дапамогай «Ключа» чалавек можа выпрацаваць у сябе любыя якасцi характару, якiя захоча, навучыцца пераадольваць сваю слабасць, страх, няўпэўненасць. Але галоўнае — ён навучыцца разумець, чаго насамрэч ён хоча. Методыкi вiзуалiзацыi, вынаходжання цялесных «якароў» i г. д. прымяняюцца i ў нейралiнгвiстычным праграмаваннi. Паняцце «мастацтва чалавечага дызайну» ўвёў амерыканскi псiхолаг Бэндлер, а вось iдэю стварэння псiхапрацэсара (каб даць чалавеку вобраз, каляровую «падкачку» ад камп’ютара) падказаў мой сябра псiхатэрапеўт Уладзiмiр Кабанаў. Так у вынiку з’явiлася праграма «Ключ да будучынi», аналагаў якой пакуль у свеце няма. — Як з ёй працаваць? — Кожны чалавек павiнен спачатку навучыцца ствараць, «выцягваць» з падсвядомасцi той настрой, якi яму патрэбны (радасць, адчуванне сябе пераможцам i г.д.). Спачатку ён узгадвае самыя прыемныя, станоўчыя моманты свайго жыцця, скажам, як упершыню пацалаваў на выпускным вечары ў школе аднакласнiцу Любачку. I «адлюстроўвае» свой настрой падборам на камп’ютары адпаведнага малюнка, колера, мелодыi, руху (анiмацыi), якiя яму найбольш падабаюцца. Потым некалькi тыдняў чалавек рэгулярна «ўзнаўляе» на экране свой аўдыё-вiзуальны набор «колер-малюнак-гук», замацоўвае «якар»; пры гэтым узгаданы псiхаэмацыянальны стан (радасць, шчасце, перакананасць у сваiх сiлах) разрастаецца. Камбiнаваны вобраз, як папулярная мелодыя, пачынае круцiцца ў галаве i ў самыя складаныя моманты жыцця — калi чалавек слабы, бязвольны, стомлены — «усплывае» ў свядомасцi i «спрацоўвае» як спускавы кручок для пэўнага настрою. Чалавек пераходзiць у рэсурсны стан i з ахвяры ператвараецца ў паляўнiчага, у пераможцу, якому ўсё па сiлах. — Гэта дазваляе перамагчы любую непрыемную сiтуацыю? — Сiтуацыю нельга перамагчы, сiтуацыя — гэта мы. «Ключ» дапамагае перамагчы сябе, свае комплексы, слабасцi, страхi. Вы заплюшчваеце вочы, узгадваеце сваю ўмоўна кажучы «любочку» (свой «якар»), i вам хочацца пераадолець усе цяжкасцi. Першапачаткова чалавек прыгадвае прыемны момант свайго жыцця, а малюнак i колер дапамагаюць яму «заякарыць» адпаведны настрой, бо 97 працэнтаў iнфармацыi мы атрымлiваем праз зрокавы аналiзатар. На камп’ютары захоўваюцца ўсе «спускавыя кручкi» нашых псiхаэмацыянальных станаў, i калi ўзнiкае патрэба, iх можна задзейнiчаць. — Атрымлiваецца, што чалавек у працэсе работы з «Ключом» выпрацоўвае ў сябе так бы мовiць рэфлекс: убачыў адпаведны малюнак — атрымаў патрэбны настрой? — Менавiта так i ёсць. Чалавек можа выхаваць у мазгу любую дамiнанту, якую захоча. Я называю гэты метад «сам сабе сабака Паўлава». Чалавек становiцца гаспадаром не толькi свайго розуму, але i падсвядомасцi. — Значыць, развiць у сабе можна любыя пажаданыя якасцi. А калi ў чалавека няма талентаў i здольнасцяў у пэўнай галiне, дзе ён хоча дасягнуць поспеху, «Ключ» спрацуе? — Безумоўна. Кожны чалавек можа ўсё. Толькi аднаму для дасягнення пэўнага вынiку патрэбна прыкласцi нямнога намаганняў, а iншаму — на некалькi мегаджоўляў больш. I толькi. Пластычнасць, «магчымасць» прыроды чалавека бязмежная. Гэта тычыцца i фiзiчнага, i псiхалагiчнага складальнікаў. Пры жаданнi чалавек можа стаць мастацкiм дызайнерам самога сябе. — Вiзуалiзацыя, як метад, выкарыстоўваецца i ў нейралiнгвiстычным праграмаваннi (НЛП), аднак у масавай свядомасцi НЛП успрымаецца выключна негатыўна, бо скiравана прымусiць нас жадаць i рабiць тое, што нам насамрэч не трэба... — Гэта нерэальна. НЛП — гэта танец з клiентам, якога нельга прымусiць, але можна падштурхнуць рабiць тое, да чаго ён мае добраахвотную схiльнасць. Яго ўздзеянне падобна на ўздзеянне алкаголю, калi чалавек раскрываецца, праяўляе сябе натуральнага. Вось гэта i небяспечна. Кожны з нас здольны на многае, але далёка не кожны здагадваецца, на што iменна ён здольны. «Ключ» не ўводзiць у зман, чалавек сам выбiрае, на чым ён хоча зрабiць акцэнт, якiя якасцi развiць. Звярнiце ўвагу: на працягу жыцця нас заўсёды падаўляюць — спачатку бацькi (каб было прасцей кiраваць), потым выкладчыкi, сiстэма адукацыi, начальства, грамадства. I чалавек жыве «зацiснуты», заняволены. У нас ёсць першасныя каштоўнасцi — вада, паветра, зямля пад нагамi i iнш., — а нам бясконца даказваюць, што абавязкова трэба жадаць 600-ы мерседэс, дзяўчыну 906090 i г.д. Усё гэта — навязваемыя шаблоны. У нашай свядомасцi гучаць галасы бацькоў, сяброў, аўтарытэтных для нас людзей, дыктараў тэле- i радыёпраграм i рэкламных ролiкаў. Наш асабiсты слабы голас тоне ў гэтым моры. Яшчэ раз падкрэслю: «Ключ» дапамагае навучыцца слухаць сябе, разбiрацца, што насамрэч чалавек хоча ў жыццi. — Няўжо ўсё так проста: устанавiў на камп’ютар вашу праграму i стаў шчаслiвым? — Бясплатны сыр бывае толькi ў пастцы. Прыйдзецца папацець: прайсцi папярэднюю падрыхтоўку (самастойна, без кансультацый iнструктара праграму асвоiць няпроста), папрацаваць на камп’ютары, адшлiфаваць атрыманыя здольнасцi на практыцы. Працэсар — гэта проста дамкрат, своеасаблiвы рычаг, якi сур’ёзна дапамагае ў рабоце над сабой, але намаганнi ўсё ж прыкладае сам чалавек. У працэсе работы з «Ключом» ён атрымлiвае асалоду, задавальненне, бо колеры i формы, якiя ён выбiрае, — найбольш пажаданыя для яго. Чалавек прыходзiць да разуменя каштоўнасцi бягучага моманту i пачынае жыць не для таго, каб, напрыклад, стаць генералам цi мiнiстрам, а проста з-за асалоды кожнага iмгнення. — Шлях да шчасця i поспеху сёння прапануюць самыя розныя школы i асобы, як вы ставiцеся да iх рэцэптаў? — У большасцi выпадкаў гэта не псiхалогiя i не дапамога чалавеку, а толькi бiзнэс з прымiтыўнымi метадамi ўздзеяння. Наш метад рознiцца ў галоўным: чалавек вучыцца разумець самога сябе. I як толькi чалавек зразумее, чаго ён хача, ён гэтага сам дасягне. — Вы сцвярджаеце, што з дапамогай «Ключа да будучынi» можна змянiць не толькi свой псiхалагiчны, але i фiзiчны стан, значыць, можна перамагчы i хваробу? — Так. Днямi выходзiць мая новая кнiга «Нейрафатоннае лекарства», прысвечаная якраз таму, як выкарыстоўваць «Ключ» для барацьбы з пэўнымi захворваннямi. Мы кантактуем з навакольным светам праз органы пачуццяў, у асноўным — праз зрок. Усё, што мы бачым, хвалевым патокам пранiкае ў мозг. Ён арыентуецца на тое, што пранiкла звонку, i кiруе ўсiм арганiзмам. У чым мозг адчувае патрэбу, тое i з’яўляецца для яго найбольш пажаданым. Калi чалавек выбiрае на экране колеры i формы, якiя яму падабаюцца, значыць, арганiзм адчувае патрэбу менавiта ў iх. — Канстанцiн Уладзiмiравiч, што вы параiце тым, хто пакуль не мае камп’ютара, але таксама хоча навучыцца слухаць сябе? — Набыць камп’ютар. Памятаць, што з усiх бакоў «вядзецца атака», «загруз» нашай псiхiкi — у нас вельмi забруджана iнфармацыйная прастора. Раю перыядычна займацца «чысткай»: чытаць перад сном «Ойча наш», наведваць храмы, больш часу бываць у адзiноце, глядзець на закат i ўсход i г. д. Iснуюць пэўныя энергетычныя практыкi, якiя павiнен прымяняць кожны чалавек. Напрыклад, ранкам — толькi з ложка — 7 разоў глыбока i павольна ўздыхнуць. Адразу адчуеце, якая сiла i энергiя вас напаўняе. Можна паўтараць па нарастаючай усе добрыя словы, якiя вы ведаеце: любоў, прыгажосць, радасць, шчасце, гармонiя, пяшчота, удзячнасць i iнш. Эфект ашаламляльны! А яшчэ — нiколi не ўяўляць сябе няўдачнiкам i не верыць у гэта, калi гавораць акаляючыя. Iнакш вы «наступите на горло собственной песне». Навучыцеся рэфармаваць сваю бiяграфiю, дакладней памяць: дайце сабе ўстаноўку, што ўсе вашы негатыўныя ўражаннi не такiя ўжо i негатыўныя. Кожная сiтуацыя павiнна нас нечаму навучыць. Мы яе прааналiзавалi, «перапрацавалi», зрабiлi высновы i пайшлi далей. — Дзякуй за размову.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстанцiн Сяльчонак — распрацаваў унiкальную камп’ютарную праграму «Ключ да будучынi», спецыяльна разлiчаную на наш менталiтэт, якая дапамагае чалаве
|
|