21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узняць барацьбу з карупцыяй на яшчэ больш высокi ўзровень

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад генеральнага пракурора Пятра Мiклашэвiча не аслабляць намаганняў па процiдзеянню карупцыi i ўзняць барацьбу з гэтым вiдам злачынстваў на яшчэ больш высокi ўзровень.

Кiраўнiк дзяржавы 10 лiпеня заслухаў даклад Пятра Мiклашэвiча аб вынiках барацьбы з карупцыяй у гэтым годзе.

Разам з iншымi праваахоўнымi органамi пракуратурай ажыццёўлены шэраг скаардынаваных комплексных, арганiзацыйных i практычных мерапрыемстваў, накiраваных на павышэнне эфектыўнасцi барацьбы з праявамi карупцыi.

Значная работа праведзена органамi пракуратуры па расследаванню крымiнальных спраў аб карупцыйных злачынствах, пакрыццю нанесенай матэрыяльнай шкоды. Так, у першым паўгоддзi 2006 года зарэгiстравана каля 2 тыс. злачынстваў карупцыйнай накiраванасцi i выяўлена 857 асоб, якiя iх учынiлi. Сума кампенсаванага ўрону — амаль Br4 млрд.

Прынятыя папераджальна-прафiлактычныя меры далi магчымасць захаваць станоўчую тэндэнцыю скарачэння колькасцi карупцыйных праяў. Зменшылася колькасць выяўленых крадзяжоў, учыненых шяхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi (на 21,4 працэнта), прысваення або растраты (на 12,8 працэнта), фактаў хабарнiцтва (на 17,5 працэнта).

У маi гэтага года ў Мiнску праведзена пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельнiц СНД. Дасягнутыя дамоўленасцi ў значнай меры будуць садзейнiчаць павышэнню эфектыўнасцi мiжнароднага ўзаемадзеяння па процiдзеянню карупцыi.

Генеральны пракурор далажыў аб распрацоўцы комплексу арганiзацыйна-кадравых мераў па рэалiзацыi палажэнняў Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй», адобранага Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу ў чэрвенi 2006 года. Так, пракуратурай дадаткова ўзмоцнена спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах.

Прэзiдэнт праiнфармаваны таксама аб вынiках барацьбы са злачыннасцю ў краiне ў першым паўгоддзi 2006 года.

Адзначана, што прынятыя праваахоўнымi органамi меры далi магчымасць знiзiць у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года колькасць цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў на 11 працэнтаў, у тым лiку на 19,1 працэнта — разбояў, на 16,5 працэнта — рабаванняў i на 22,4 працэнта — злачынстваў, звязаных з наркотыкамi. Скарацiлася колькасць злачынстваў сярод непаўналетнiх. У цэлым па рэспублiцы ўдалося дабiцца стабiлiзацыi крымiнагеннай абстаноўкi.

Прэзiдэнт запатрабаваў ад праваахоўных органаў, каб актыўнасць у барацьбе са злачыннасцю па ўсiх напрамках не слабела. Грамадзяне Беларусi павiнны адчуваць абароненасць сваёй маёмасцi, здароўя i жыцця, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы заслухаў таксама справаздачу аб ходзе папярэдняга расследавання i судовага разгляду крымiнальных спраў, што знаходзяцца на кантролi ў прэзiдэнта Беларусi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы 10 лiпеня заслухаў даклад Пятра Мiклашэвiча аб вынiках барацьбы з карупцыяй у гэтым годзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика