Стан пацярпелых у авiякатастрофе ў Iркуцку беларускiх грамадзян не выклiкае апасенняў
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Стан усiх трох беларускiх грамадзян, якiя пацярпелi ў авiякатастрофе ў Iркуцку, не выклiкае апасенняў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў кiраўнiк Iркуцкага таварыства беларускай культуры iмя Яна Чэрскага Алег Рудакоў, якi на месцы каардынуе дапамогу суайчыннiкам, якiя трапiлi ў бяду.
Алег Рудакоў расказаў, што грамадзяне Беларусi Аляксандр Баравiкоў, Леанiд Корнышаў i Юрый Лукiн шпiталiзаваны ў гарадскую бальнiцу №3. Усе яны з’яўляюцца жыхарамi Вiцебска i ляцелi ў Iркуцк з дзелавой мэтай. Беларусы знаходзiлiся ў хваставой частцы самалёта, што, як вiдаць, i выратавала iх жыццi. У час прызямлення, калi здарылася трагедыя, найбольш пацярпеў Леанiд Корнышаў — яго крэсла ад удару сарвала з мацаванняў, i ён праляцеў на некалькi метраў наперад. Два iншыя атрымалi траўмы, пакiдаючы самалёт, паколькi iм давялося скакаць з даволi вялiкай вышынi. *** У сувязi з авiякатастрофай у Iркуцку, якая прывяла да шматлiкiх чалавечых ахвяр, прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 лiпеня ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў спачуваннi прэзiдэнту Расii Уладзiмiру Пуцiну, родным i блiзкiм загiнулых.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Баравiкоў, Леанiд Корнышаў i Юрый Лукiн шпiталiзаваны ў гарадскую бальнiцу №3
|
|